Вільня – гэта не толькі аэрапорт і Akropolis. Літоўская сталіца можа прапанаваць і цалкам унікальныя месцы і спосабы правесці вольны час. Разам з “Вільнюс Рэлакс” мы выбралі пяць прапановаў, якіх або не знайсці, або складана арганізаваць і ў Гродне, і ў Мінску, і наогул у Беларусі.
Тры сталіцы за выходныя
Калі згадаць жартаўлівую прыказку «У Беларусі тры сталіцы – Мінск, Бабруйск і Плешчаніцы”, то, можа, за выходныя ўсе тры і аб’едзеш. Але ж у рэальнасці на званне сталіц прэтэндаваць можа больш мясцін: акрамя ўласна Мінска, гэта Магілёў, які ледзь не стаў ёй, Навагрудак, вакол якога стваралася Вялікае Княства Літоўскае, ды Гродна, дзе жылі каралі і працавала Рада БНР. За выходныя такія далёкія адно ад аднаго мясціны не ахапіць.

У Літве прасцей – тры сталіцы можна, пры жаданні, і за дзень пабачыць. Гэта – Вільня, Трокі і Кернава. Каманда „Вільнюс Рэлакс” распрацавала адмысловую праграму з агляднай экскурсіяй па мясцінах са спісу ЮНЭСКА: старым горадзе Вільні і старажытнай сталіцы літоўцаў Кернаве, вядомай яшчэ з 11 стагоддзя. Дапаўняюць гэты спіс Трокі з велічным замкам Вялікіх князёў. Планаваць і займацца лагістыкай не трэба – у „Вільнюс Рэлакс” ужо ўсё прадумалі.
Сярэднявечны падземны горад
Пра падземныя хады ў Гродне ходзяць легенды, але ніхто іх не бачыў. Старадаўнія сутарэнні або засыпаныя зямлёй, або ўваходы ў іх згубленыя. А вось па падземнай Вільні паблукаць можна! Падвалы віленскага Кафедральнага сабора ды разнастайныя падвальныя майстэрні рамеснікаў у сярэднявечных дамах адкрытыя для турыстаў – іх ператварылі ў захапляльны маршрут ды дапоўнілі цікавай экспазіцыяй.

Вячэра ў аблоках
Высокая кухня ў Беларусі ёсць, але ў такім літаральным сэнсе, як у Вільні – хіба што не. Рэстаран “Млечны шлях” на віленскай тэлевежы дазваляе павячэраць літаральна ў аблоках. Ён знаходзіцца на вышыні 165 метраў, а яго падлога круціцца, цягам 55 хвілін робячы поўнае кола ў 360 градусаў. У добрае надвор’е наваколле бачна на паўсотні кіламетраў!

У рэстаран, які знаходзіцца ў палове вышыні вежы, дастаўляе хуткасны ліфт усяго за 45 секунд. Але і без ежы гэта месца адведаць варта – сваю ролю ў найноўшай гісторыі Літвы вежа адыграла – трагічным падзеям, што тут адбываліся, прысвечаны помнік побач.
Аналагаў у Беларусі няма ў прынцыпе.
Экскурсія па старэйшым некропалі
Старэйшыя камунальныя могілкі Беларусі – гродзенскія Старыя могілкі з канца XVIII ст – надзвычай каштоўныя гістарычна, але паволі знішчаюцца, ды і экскурсавода знайсці цяжка. У Вільні інакш. Тутэйшыя могілкі Роса, адкрытыя ў 1801 годзе, гэта сапраўдны пантэон віленскай інтэлігенцыі ХІХ і ХХ стст., у тым ліку тут пахавана мноства заслужаных для Беларусі, Літвы і Польшчы людзей.

Тут надзвычайна прыгожыя, арыгінальныя помнікі – кожны гэта сапраўдны твор мастацтва. А самае цікавае, што па віленскім некропалі можна замовіць нават начную экскурсію!
Рэспубліка мастакоў з самай лепшай у свеце канстытуцыяй
Ужупіс, або Зарэчча, гэта раён, які гадоў 20 таму мог пайсці пад знос – ён быў дэпрэсіўны і небяспечны. А потым тут пасяліліся мастакі і Зарэчча стала багемным, хіпстарскім месцам, з моднымі галерэямі і кавярнямі і выдатным размяшчэннем на беразе ракі Вілейкі.

Сёння на мосце, які вядзе са старога горада ва Ужупіс, можна ўбачыць знак, які гаворыць, што тут пачынаецца асобная рэспубліка. 1 красавіка адзначаецца Дзень незалежнасці Ужупіса – на мосце з’яўляецца мясцовая мытня, якая можа нават паставіць штамп у пашпарце, а ў самім раёне праходзіць фэст з кірмашамі, канцэртамі і перформансамі.
Рэспубліка мае сваю канстытуцыю – саму гуманістычную ў свеце, а таксама валюту, урад і нават войска ды консулаў.
Разам з “Вільнюс Рэлакс” можна даведацца пра ўсе падрабязнасці гісторыі і сучаснасці гэтага сама незвычайнага раёна Вільні.
“Вільнюс Рэлакс” прапануе адкрыць Літву разам! Незабыўныя падарожжы па Вільні, Троках, Паланзе, Куршскай касе, Друскеніках і іншых месцах Літвы.
Падпішыся на навіны “Вільнюс Рэлакс” у VK і FB!
ТАА «Ірвінга Група»
УНП 191751509




