Больш за месяц працягваюцца пошукі Амерыканскага стафардшырскага тэр’ера па мянушцы Бэцi. Сабака ўцёк ад гаспадароў на вуліцы Горкага, праз нейкі час яго бачылі на Карскага ў ветэрынарнай клініцы ўжо з чужым чалавекам. Пра знаходку гаспадарам невядомы не паведаміў.

Адзін з гаспадароў сабакі Вазген кажа, што Бэцi за доўгія гады стала сапраўдным членам сям'і. Цяпер родным яе вельмі не хапае.

«У Бэцi былі добрыя ўмовы, свой ложак, кармілі як человека. Сям’я жыве ў прыватным доме, ёй дазвалялі бегаць па прыдамавой тэрыторыі. У кастрычніку яна ўмудрылася уцякчы і дагэтуль мы яе не можам знайсці.

Мы ведаем, што яе нехта знайшоў. Нядаўна нам тэлефанавалі з ветклінікі і сказалі, што сабаку прыводзілі да ветэрынара на прышчэпкі. У клініцы таму чалавеку сказалі, што сабаку шукаюць. Ён адказаў, што знайшоў жывёлу на Горкага, што ведае, што сабаку шукаюць, але вяртаць не плануе. З таго часу ў клініцы ён больш не з’яўляўся», — распавёў Вазген.

Бэці восем гадоў, яе гаспадары лічаць, што яна павінна знаходзіцца са сваёй сям’ёй.

Каб дапамагчы людзям знайсці жывёлу, Hrodna.life звярнуўся да старшыні арганізацыі «Адданае сэрца» Алены Шыманiцы, але атрымаў нечаканы адказ.

«Вельмі цікавая гісторыя. Уладальніку на днях тэлефанавалі і паведамілі, што на Альшанцы бегаў падобны сабака, так гаспадар не зрабіў нават ласку з’ездзіць і паглядзець. Гэта раз. І другое — гэтага сабаку перыядычна ў горадзе знаходзілі, і кожны раз гаспадар не прыязджаў, а патрабаваў каб вярнулі па адрасе. Маўляў, дагуляўся сабака.

Яго даўно ўжо з такім стаўленнем трэба было канфіскоўваць, такi сабака не мае права знаходзіцца на вуліцы без гаспадара і без ланцуга з наморднікам. САХаўцы наогул бы не цырымоніліся. На гэтага сабаку ўжо паступалі выклікі, але добрыя людзі паспявалі забіраць яго».

Гаспадары Бэці кажуць, што было некалькі званкоў ад відавочцаў, але практычна ва ўсіх выпадках паведамлялі, што бачылі кабеля, а ў іх сучка. Таму пошукі яны працягваюць.

Калі вы бачылі Бэці, звярніцеся па тэлефонах +375 29 3 504 017 або +375 29 7 863 592.

Што рабіць калі згубіўся сабака?

Як паведамляе Гродзенскі Зелёный партал, згодна з Грамадзянскім кодэксам знiклых жывёл неабходна вярнуць гаспадару, калі ён вядомы.

У іншым выпадку схема дзеянняў такая: на працягу трох дзён неабходна напісаць заяву ў міліцыю ці ў органы мясцовага самакіравання аб выяўленні безнаглядных жывёл. На час вышуку гадаванца можна пакінуць у сябе ці ў заяве ўказаць, каб яму знайшлі часовае месца пакуль не знойдзецца гаспадар. Калі на працягу шасці месяцаў уладальнік не будзе знойдзены, «пухнаты сябар» пераходзіць ва ўласнасць новага гаспадара або перадаецца ў камунальную ўласнасць. Праўда, як сцвярджаюць дасведчаныя зааабаронцы, на практыцы гэты механізм не працуе.

Тым, хто шукае свайго любімца, важна ведаць, што ў першую чаргу варта абавязкова праверыць САХ. Злоўленыя на вуліцах жывёлы часта трапляюць туды, а там у іх ёсць толькі некалькі дзён на тое, каб аб’явіўся гаспадар.

Дзе можна размясціць аб’яву пра жывёлу, якая згубіўся або знайсці інфармацыю аб знойдзеных жывёлах?

Гродненский форум

Доска объявлений s13.ru

Страница s13.ru ВКонтакте

Группа ГООЗЖ «Преданное сердце» — Бездомные животные ВКонтакте

Группа «Потерянные и найденные дом.животные в Гродно РБ» ВКонтакте

«Новости Гродно» ВКонтакте

Пункт содержания безнадзорных животных в Грдодно ВКонтакте