Колькасць веласіпедыстаў у Гродне расце, а вось колькасць велапракатаў у горадзе чамусьцi падае: адрываецца менш, чым зачыняецца. Карэспандэнт Hrodna.life традыцыйна, як кожнае лета, аб’ездзіў усе даступныя велапракаты ў горадзе і даведаўся, дзе і за якую суму можна ўзяць часова двухколавы транспарт.


Глядзі актуальную інфармацыю пра велапракаты Гродна ў сезоне вясна-лета 2018


Пачнем спіс з дзяржаўных велапракатаў. Ад «Гроднааблкінавідэапраката» працуе 5 кропак. Яны размясціліся каля чатырох кінатэатраў і моладзевага цэнтра «Гродна». Ровары там ёсць заўсёды. Пераважна нямецкiя фiрмы LTD. Разам з роварам можна ўзяць і буклет з велатурам.

Пракаты ровараў у Гродне: што, дзе і за колькі
Цана:
гадзіна — 4 р (кожная наступная гадзіна зніжка)
суткі - 17 р

Адрас:
вул. Паповіча, 3, к-р «Кастрычнік», тэл. 8(033) 900 27 23
вул. Горкага, 49а, к-р «Космас», тэл. 8(033) 33 77 131
пр-т Касманаўтаў, 41, к-р «Усход», тэл. 8(033) 666 51 82
вул. Савецкая, 9, Моладзевы цэнтр «Гродна», тэл. 8(029) 505 16 48
вул. Сацыялістычная, 4, к-р «Чырвоная зорка», тел. 8(0152) 740 064

Час працы:
Штодня — 9.00−22.00

Сайт: velostart.by


Яшчэ адна сетка велапракатаў ужо не першы ёсць у «Гроднарамбытэхнiцы». Велапракаты дзяржаўныя i ровары там беларускія.

Пракаты ровараў у Гродне: што, дзе і за колькі
Цана:
гадзiна — 3,58 р (кожная наступная гадзіна зніжка)
суткi — 14,7 р месяц — 34,54 р

Адрас:
вул. Сацыялістычная, 26, тэл. 8 (0152) 723 175
вул. Горкага, 64, тэл. 8 (0152) 416 782
вул. Суворава, 13, тэл. 8 (0152) 557 999
вул. Урублеўскага, 84, тэл. 8 (0152) 430 236
вул. Пестрака, 2, тэл. 8 (0152) 560 184
вул. Дзяржынскага, 139, тэл. 8 (0152) 417 731

Час працы:
ПН-ПТ — 9.00−18.00 (абед 14.00−15.00)
СБ — 9.00−17.00
НД — выхадны


У цэнтры Гродна добры ровар можна ўзяць у пракаце па вуліцы Ажэшкi, які арганізоўвае Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 3. У наяўнасці як ровары для дарослых, так i для самых маленькіх.

Пракаты ровараў у Гродне: што, дзе і за колькі
Цана:
гадзіна — 4 р суткі - ад 8 р

Адрас:
вул. Ажэшкі, 32, тэл. 74−30−65, 8(029) 787−39−10

Час працы:
ПН-ПТ — 9.00−20.00
СБ-НД — выходныя

Сайт: grodnosdushor-3.by


Адзін з прыватных велапракатаў у Гродне знаходзіцца па адрасе Кляцкова 21. Там звычайна ёсць 7−8 горных ровараў, 2−3 дзіцячыя велапрычэпы, а яшчэ мінісігвэі, монаколы і электрасамакаты. Яшчэ адна кропка гэтага ж пракату працуе ля санаторыя «Нёман 72» (вул. Санаторная 23).

Пры арэндзе тэхнікі ад 25 рублёў магчымая бясплатная дастаўка па Гродне. Таксама пры неабходнасці прадастаўляюць бясплатна велазамок, шлем, ліхтарыкі на ўвесь перыяд арэнды.

Унікальная прапанова — аўтамабільныя велабагажнікі на фаркоп і/або заднія дзверы на 2−4 разы.

Цана:
гадзіна — 4 р (кожная наступная гадзіна зніжка)
суткі - ад 20 р тыдзень — ад 90 руб

Адрас:
вул. Кляцкова, 21, вул. Санаторная 23, тэл. 8(029) 585−20−57

Час працы:
штодзённа — 13.00−22.00 (абавязкова званіць і ўдакладняць час працы і наяўнасць ровараў)

Сайт: sevka.by


Пяць (!) розных велапракатаў знаходзяцца ва ўрочышчы Пышкі. Самы першы з іх знаходзіцца адразу перад стартам на «Сцежку здароўя». Называецца ён «Покатушки». Там ёсць як дарослыя ровары розных фірмаў, так і дзіцячыя.

Пракаты ровараў у Гродне: што, дзе і за колькі
Цана:
гадзіна — 4 р

Адрас:
вул. Фестывальная (Пышкі, Старт «Сцежкі здароўя»)

Час працы:
Штодня — 11.00−22.00


Зусім побач з уваходам на «Сцежку здароўя» стаіць жоўты дом, дзе таксама ёсць пракат пад назвай «ЗОЖик» з добрымi роварамi i спідометрамi.

Пракаты ровараў у Гродне: што, дзе і за колькі
Цана:
гадзіна — ад 3 да 5 р суткі - 14 р

Адрас:
вул. Фестывальная, 6

Час працы:
ПН-ПТ — 18.00−23.00
СБ-НД — 8.00−23.00

Сайт: zojik.business.site


Яшчэ адзін пракат у Пышках мае Цэнтр алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай. Ён знаходзіцца на тэрыторыi былога лагера «Юныя касманаўты». У наяўнасці ёсць горныя ровары і беларускія Aist’ы.

Пракаты ровараў у Гродне: што, дзе і за колькі
Цана:
гадзіна — 4 р суткі - 14 р

Адрас:
ур. Пышкi, 13

Час працы:
ПН-АЎТ — выходныя
СР-НД — 12.00−20.00


Прыватны велапракат «Вясёлы востраў» знаходзіцца каля танцпляцоўкі ў Пышках. Акрамя ровараў, там ёсць і электрасамакаты.

Пракаты ровараў у Гродне: што, дзе і за колькі
Цана:
гадзіна — 4 р (кожная наступная гадзіна зніжка)

Адрас: Пышкі, «Сцежка здароўя»

Час працы:
ПН-ПТ — 12.00−20.00
СБ-НД — 11.00−21.00


Побач з «Весёлым востравам» ёсць яшчэ адзін велапракат, але ён без назвы. Знаходзіцца таксама недалёка ад танцпляцоўкі. Ёсць у пракаце i дзіцячыя веласядзеннi.

Пракаты ровараў у Гродне: што, дзе і за колькі
Цана:
гадзіна — 4 р (кожная наступная гадзіна зніжка)

Адрас:
Пышкi, «Сцежка здароўя»

Час працы:
Штодня — 11.00−21.00


Самыя танныя ровары на пракат у Гродне — на вуліцы Сацыялістычнай. «Еўрапракат» прапануе двухколавы транспарт фірмы «Стэлс» на гадзінны і на суткі.

Цана:
гадзiна — 3 р суткі - ад 12 р

Адрас:
Сацыялістычная, 51А

Час працы:
ПН-ПТ — 9.00−18.00 (абед 14.00−15.00)
СБ — 10.00−14.00
НД — выхадны

Тэлефон: 8 (029) 2 869 474

Сайт: europrokat.by/tags/velosiped/


Ёсць у Гродне i выязны пракат. Ажыццяўляе яго фірма «Доктар Байк». Акрамя рамонту, фірма займаецца паслугамі па пракаце новых ровараў. Узяць можна таксама крэсла і шлем.

Цана:
суткі - 12 р 2 дні - 23 р 3 дні - 30 р тыдзень — 65 р

Адрас: doctorbike.by

Ведаеце пракат, які мы не згадалі ў гэтай падборцы? Напішыце пра яго ў каментарыях або дашліце ліст на адрас info@hrodna.life і мы дадамо яго ў спіс.