Хоць лета і доўжыцца фармальна ўсяго тры месяцы, пракаты веласіпедаў, самакатаў і сігвэяў звычайна працуюць даўжэй. Веласіпеды ў Гродне можна арандаваць як на гадзіну, так і на больш працяглы тэрмін — дні або тыдні. Hrodna.life праверыў, дзе ў Гродне ў 2023 годзе можна ўзяць напракат веласіпеды і самакаты.
Пракатаў веласіпедаў ад «Гроднааблкінавідэапраката» мае ў Гродне пяць кропак. У наяўнасці ёсць веласіпеды для дзяцей і дарослых. Можна загадзя забраніраваць веласіпед, а для турыстаў і гасцей Гродна велапракат прапануе зніжкі па спецыяльнай картцы госця.
Час працы:
Нядзеля — Чацвер — з 10:00 да 21:00
Пятніца — Субота — з 10:00 да 22:00
Тэлефон: +375 295 051 648
Час працы: Штодзённа — з 10:00 да 22:00
Тэлефон: +375 152 558 186
Час працы: Штодзённа — з 9:00 да 21:00
Тэлефон: +375 336 665 182
Час працы: Штодзённа з 10:00 да 21:00
Тэлефон: +375 152 601 629
Час працы: Штодзённа з 10:00 да 20:00
Тэлефон: +375 152 740 064
Велапракат размяшчаецца побач са сцежкай здароўя ў Пышках на вуліцы Фестывальнай, 6. Сёлета ён працуе з 1 красавіка да 30 верасня.
У наяўнасці дарослыя і дзіцячыя веласіпеды, велакрэслы, велапрыцэпы. На кожным веласіпедзе ёсць спідометр, а таксама мацаванне для бутэлькі з вадой. Акрамя веласіпедаў можна арандаваць звычайны самакат альбо электрасамакат і нават веламабіль.
Час працы:
Панядзелак — Пятніца з 17:00 да 22:00
Субота — Нядзеля (святочныя) — з 10:00 ла 22:00
Цана залежыць ад мадэлі веласіпеда.
Пракат веласіпедаў:
Таксама там можна арэндаваць электрасамакаты. Іх цана — ад 6 да 8 рублёў за 30 хвілін і ад 10 да 15 рублёў за гадзіну. Цана залежыць ад мадэлі самаката.
Гэты пракат веласіпедаў знаходзіцца ў Цэнтры алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай на тэрыторыі былога лагера «Юныя касманаўты» ва ўрочышчы Пышкі, 13.
Час працы:
Чацвер: з 15:00 да 19:00
Субота — Нядзеля: з 15:00 да 20:00
Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву знаходзіцца на вуліцы Ажэшкі, 32. У 2023 годзе яны не будуцуь выдаваць у пракат веласіпеды. Там можна будзе арэндаваць толькі турыстычны інвентар — намётры, спальныя мяхі, турыстычныя дыванкі.
Гэты пракат знаходзіцца ў дворыку на вуліцы Савецкай, 6 у хостэле «CENTER». Там можна арандаваць электрасамакаты і сігвэі. Госці хостэла могуць атрымаць зніжку. Таксама можна аформіць дастаўку, калі замовіць больш за чатыры адзінкі двухколавага транспарту.
Каб скарыстацца веласіпедам, трэба ўсталяваць на свой тэлефон дадатак з Google Play альбо App Store, знайсці ў горадзе жоўты веласіпед і адсканаваць QR-код.
Старт паездкі - 1 рубель, кожная наступная хвіліна — 0,05 рублёў. Грошы спішуцца аўтаматычна з вашай карткі пасля сканчэння паездкі. На ўсіх веласіпедах усталяваны трымальнік для тэлефона, кошык і фары.
Eleven — шэрынг электрасамакатаў. Каб імі скарыстацца, трэба таксама спампаваць дадатак з Google Play альбо App Store. Пасля гэтага трэба адсканаваць QR-код на самакаце. З аднаго тэлефона можна арандаваць да пяці самакатаў.
Старт паездкі - 2 рублі. Кожная наступная хвіліна — 0,3 рублі.
Яшчэ адзін шэрынг самакатаў. Каб скарыстацца, трэба сцягнуць дадатак з Google Play альбо App Store і прымацаваць картку.
Старт паездкі - ад 1 да 1,2 рублёў. Кожная наступная хвіліна — 0,26 рублёў.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…