Хоць лета і доўжыцца фармальна ўсяго тры месяцы, пракаты веласіпедаў, самакатаў і сігвэяў звычайна працуюць даўжэй. Веласіпеды ў Гродне можна арандаваць як на гадзіну, так і на больш працяглы тэрмін – дні або тыдні. Hrodna.life праверыў, дзе ў Гродне ў 2023 годзе можна ўзяць напракат веласіпеды і самакаты. 

Пракаты веласіпедаў у Гродне - 2023: дзе і за колькі можна ўзяць ровар у арэнду
Пракат веласіпедаў у Гродне. Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life.

ВелоСтарт

Пракатаў веласіпедаў ад “Гроднааблкінавідэапраката” мае ў Гродне пяць кропак. У наяўнасці ёсць веласіпеды для дзяцей і дарослых. Можна загадзя забраніраваць веласіпед, а для турыстаў і гасцей Гродна велапракат прапануе зніжкі па спецыяльнай картцы госця.

  • Моладзевы Цэнтр “Гродна” (Савецкая, 9)

Час працы: 

Нядзеля – Чацвер – з 10:00 да 21:00
Пятніца – Субота – з 10:00 да 22:00

Тэлефон: +375295051648

  • Кінатэатр “Космас” (Горкага, 49а)

Час працы: Штодзённа – з 10:00 да 22:00

Тэлефон: +375152558186

  • Кінатэатр “Усход” (пр-т Касманаўтаў, 41б)

Час працы: Штодзённа – з 9:00 да 21:00

Тэлефон: +375336665182

  • Кінатэатр “Кастрычнік” (Паповіча, 3)

Час працы: Штодзённа з 10:00 да 21:00

Тэлефон: +375152601629

  • Кінатэатр “Чырвоная зорка” (Сацыялістычная, 4) 

Час працы: Штодзённа з 10:00 да 20:00

Тэлефон: +375152740064

Цэны

  • 1 гадзіна – 5 рублёў
  • 1 суткі – 17 рублёў

ЗОЖик

Велапракат размяшчаецца побач са сцежкай здароўя ў Пышках на вуліцы Фестывальнай, 6. Сёлета ён працуе з 1 красавіка да 30 верасня.

Пракаты веласіпедаў у Гродне - 2023: дзе і за колькі можна ўзяць ровар у арэнду
Пракат веласіпедаў “ЗОЖик” у Гродне. Фота Hrodna.life.

У наяўнасці дарослыя і дзіцячыя веласіпеды, велакрэслы, велапрыцэпы. На кожным веласіпедзе ёсць спідометр, а таксама мацаванне для бутэлькі з вадой. Акрамя веласіпедаў можна арандаваць звычайны самакат альбо электрасамакат і нават веламабіль.

Час працы: 

Панядзелак – Пятніца з 17:00 да 22:00

Субота – Нядзеля (святочныя) – з 10:00 ла 22:00

Цэны

Цана залежыць ад мадэлі веласіпеда.

Пракат веласіпедаў:

  • 1 гадзіна – ад 4,5 да 5.5 рублёў,
  • суткі – ад 18 да 24 рублёў. 

Таксама там можна арэндаваць электрасамакаты. Іх цана – ад 6 да 8 рублёў за 30 хвілін і ад 10 да 15 рублёў за гадзіну. Цана залежыць ад мадэлі самаката.

Фізкультурна-аздараўляльны комплекс у Пышках

Гэты пракат веласіпедаў знаходзіцца ў Цэнтры алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай на тэрыторыі былога лагера “Юныя касманаўты” ва ўрочышчы Пышкі, 13.

Цэны

  • 1 гадзіна – 3 рублі,
  • суткі – 20 рублёў

Час працы: 

Чацвер: з 15:00 да 19:00 
Субота – Нядзеля: з 15:00 да 20:00

Школа алімпійскага рэзерву

Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву знаходзіцца на вуліцы Ажэшкі, 32. У 2023 годзе яны не будуцуь выдаваць у пракат веласіпеды. Там можна будзе арэндаваць толькі турыстычны інвентар – намётры, спальныя мяхі, турыстычныя дыванкі.

Пракаты веласіпедаў у Гродне - 2023: дзе і за колькі можна ўзяць ровар у арэнду
Пракат веласіпедаў на вуліцыы Ажэшкі,32. Фота: Hrodna.life

Center Scooter

Гэты пракат знаходзіцца ў дворыку на вуліцы Савецкай, 6 у хостэле “CENTER”. Там можна арандаваць электрасамакаты і сігвэі. Госці хостэла могуць атрымаць зніжку. Таксама можна аформіць дастаўку, калі замовіць больш за чатыры адзінкі двухколавага транспарту.

Цэны

  • 30 хвілін – 6 рублёў (у выхадныя даражэй на 2 рублі)
  • 1 гадзіна – 10 рублёў (у выхадныя даражэй на 2 рублі)
  • 2 гадзіны – 16 рублёў (у выхадныя даражэй на 2 рублі)
  • 3 гадзіны – 24 рублі (у выхадныя даражэй на 2 рублі)
  • 1 суткі  – 40 рублёў (у выхадныя 45 рублёў)
  • Начное катанне – з 23:00 да 05:00 – 25 рублёў (у выхадныя 30 рублёў)

Байкшэрынгі і кікшэрынгі ў Гродне

Kolobike

Каб скарыстацца веласіпедам, трэба ўсталяваць на свой тэлефон дадатак з Google Play альбо App Store, знайсці ў горадзе жоўты веласіпед і адсканаваць QR-код. 

Старт паездкі – 1 рубель, кожная наступная хвіліна – 0,05 рублёў. Грошы спішуцца аўтаматычна з вашай карткі пасля сканчэння паездкі. На ўсіх веласіпедах усталяваны трымальнік для тэлефона, кошык і фары.

Eleven

Eleven – шэрынг электрасамакатаў. Каб імі скарыстацца, трэба таксама спампаваць дадатак з Google Play альбо App Store. Пасля гэтага трэба адсканаваць QR-код на самакаце.  З аднаго тэлефона можна арандаваць да пяці самакатаў.

Старт паездкі – 2 рублі. Кожная наступная хвіліна – 0,3 рублі. 

Samokato

Яшчэ адзін шэрынг самакатаў. Каб скарыстацца, трэба сцягнуць дадатак з Google Play альбо App Store і прымацаваць картку. 

Старт паездкі – ад 1 да 1,2 рублёў. Кожная наступная хвіліна – 0,26 рублёў.