Гродзенец Натан Шамсутдзінаў хоча адрадзіць яўрэйскі квартал у Гродне. Свае ідэі ён прадставіць на бліжэйшым інвестуікэндзе, які пройдзе 24 лістапада.

Ідэя аднаўлення страчанага квартала ў цэнтры Гродна нарадзілася ў Натана, калі ён больш падрабязна стаў вывучаць раён забудовы ў гістарычнай частцы горада. Хлопец адзначае, што забудова на сённяшнім пустыры каля сінагогі бясследна страчана, яе ніхто пакуль не збіраецца аднаўляць, а гэта прывабны кавалачак, які зможа прыцягнуць у Гродна інвестараў.

«Сёння ад калісьці вялікага яўрэйскага квартала засталося толькі некалькі будынкаў. Гэта ж быў цэлы горад са сваімі маленькімі вуліцамі,
дзе бурліла яўрэйскае жыццё. Наш фонд „Кіслеў“ ставіць перад сабой задачу аднавіць раён ад сінагогі да закінутага дома каля моста, што вядзе да Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Гэта ўсё рэальна і рэалізацыя гэтага праекта прынясе гораду толькі карысць».

"Ужо ёсць інвестары". Малады гродзенец распрацоўвае праект аднаўлення яўрэйскага квартала
Забудова вакол сінагогі ў пачатку ХХ ст.

Альтэрнатыва Савецкай

Натан распавядае, што ўжо шукае інвестараў для рэалізацыі праекта, а таксама сочыць за лёсам пабудоў, што захаваліся на вуліцы Вялікай Траецкай.

«Наш фонд ужо знайшоў двух інвестараў, якія б хацелі ў адным будынку на Траецкай размясціць гатэль, а ў іншым зрабіць рэстаран. Але ў гэтых будынкаў сёння ёсць уладальнікі, якія на працягу некалькіх гадоў нічога не робяць. Старыя пабудовы руйнуюцца і калі яны не будуць ніяк выкарыстоўвацца, мы б хацелі іх забраць. Зараз мы праводзім перамовы з мясцовай уладай і замежнымі інвестарамі, і ў будучыні гатовыя разгледзець розныя варыянты набыцця будынкаў. Яўрэйскі квартал у Гродне ў будучыні можа стаць альтэрнатывай пешаходнай Савецкай і ў гэтым я нават не сумняюся».

"Ужо ёсць інвестары". Малады гродзенец распрацоўвае праект аднаўлення яўрэйскага квартала
Натан Шамсутдзінаў паказвае «крывы дом» на вуліцы Вялікай Траецкай, які разбураецца на вачах.

Турысты і інвестары

Натан распавядае, што ў буйных еўрапейскіх гарадах яўрэйскія кварталы карыстаюцца вялікай папулярнасцю, прыкладам можа паслужыць Казімеж у Кракаве.

«Мы зможам адрадзіць горад у тым выглядзе, у якім ён існаваў да вайны, і сюды пацягнуцца не толькі турысты і інвестары з блізкага замежжа, але і далёкага, напрыклад, з Ізраіля, Штатаў, Канады і іншых краін. Гродзенскія яўрэі раскіданыя па ўсім свеце і, як паказвае практыка, яны едуць на радзіму продкаў. Хтосьці нават гатовы сюды інвеставаць, а ў яўрэйскім квартале ім будзе гэта рабіць куды прыемней. Яўрэйскі квартал гэта неабавязкова нешта яўрэйскае, тут можна пры жаданні адкрыць што заўгодна».

"Ужо ёсць інвестары". Малады гродзенец распрацоўвае праект аднаўлення яўрэйскага квартала
Натан Шамсутдзінаў - кіраўнік фонда «Кіслеў»

Самы час аднаўляць

Сёння аб аднаўленні старога квартала над Гараднічанкай кажуць не толькі яўрэі і энтузіясты-гісторыкі, але і звычайныя гараджане. Бо ў гэтым месцы знікла амаль усе — непаўторны дух яўрэйскага гандлёвага і адукацыйнага цэнтра з рынкам, некалькімі малітоўнымі дамамі і цэлымі кварталамі жылой забудовы. Старыя фатаграфіі і ўспаміны гродзенцаў нагадваюць сёння пра гэта і аднаўленне гэтай часткі горада ў апошні час усё больш актуальна. Асабліва пасля таго, як архітэктары і гарадскія ўлады адмовіліся ад ідэі пабудаваць дублёр Вялікай Траецкай.

[irp posts="92 429″ name="Улады Гродна: стан Вялікай Траецкай — недапушчальны"]

[irp posts="90 907″ name="Ці стане Гродна зялёным? Прайшлі абмеркаванні экалагічнага даклада да новага генеральнага плана"]

"Ужо ёсць інвестары". Малады гродзенец распрацоўвае праект аднаўлення яўрэйскага квартала
Частка тэрыторыі на вуліцы Вялікай Траецкай, дзе можна было б аднавіць яўрэйскі квартал

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life