Гродзенец Аляксандр Казлоў, які яшчэ ў школе сканструяваў маленькі электрамабіль, цяпер робіць кастамныя ровары. У 21 год, пасля навучання ў БНТУ, хлопец пераехаў у Тэль-Авіў, дзе скончыў курсы камп’ютарнай бяспецы. Пакуль што працуе ў фірме майстрам па вырабе мэблевай фурнітуры, сумяшчаючы працу з праектам «Pavetra» па вырабе кастамных ровараў. Аляксандр расказаў Hrodna.life пра сваё захапленне.
Ровар — ці не самы распаўсюджаны транспартны сродак. Яго папулярнасць толькі павялічваецца, у тым ліку гэта тычыцца і электраровараў. Гэта добры спосаб атрымання порцыі дзённай фізічнай нагрузкі. У буйных гарадах ён дапамагае зэканоміць процьму часу, ведаю па сабе: даязджаю да працы ў два разы хутчэй, чым праз заторы на аўто.
У нашым выпадку гэта яшчэ і сродак самавыяўлення.
Пасля стварэння свайго электрамабіля, я пазнаёміўся з хлопцам, які займаецца стартапамі - Андрэем Андрыеўскім. Мы вырашылі рабіць кастамныя ровары. Гэта быў 2013 год.
Кастамізацыя гэта персаналізацыя і падгонка ровара пад параметры і густы заказчыка. Кастам-ровар можа быць перароблены з гатовага ровара, а можа быць створаны з нуля. Гэта штосьці нестандартнае, што будзе вылучаць з шэрай масы.
Ад звычайных ровараў нашыя адрозніваюцца наогул ва ўсім. Унікальнасць абмежавана толькі фантазіяй заказчыка. Мы бярэм на сябе смеласць рабіць усе. У нас унікальны дызайн, тэхнічная начынка. Мы самі робім чарцяжы з улікам параметраў заказчыка, правяраем раму на трываласць, падбіраем матэрыялы — працуем з алюмініем, сталямі, шкловалакном і нават вуглевалакном (карбонам), вырабляем унікальныя дэталі.Ровары маюць электраматор і ладуюцца ад разеткі ў 220 В. Сэнс у тым, што першыя паўтары гадзіны можна наогул не круціць педалі - ён можа ехаць сам. Альбо, каб захаваць больш энергіі, можна ехаць самому і ровар будзе трошкі дапамагаць маторам.
Зараз мы маем чатыры цалкам унікальныя, не падобныя да іншых праекты. Мы атрымалі шмат каштоўных ведаў. Зараз мы рыхтуем дробнасерыйны ўзор ужо з улікам усіх недахопаў папярэдніх ровараў.
Слова «набыць» не зусім пасуе, бо мы бярэм адзін-два праекты ў год проста дзеля ўласнага задавальнення і каб добра правесці час з мінімальным заробкам, з перспектывамі на будучыню. Нам падабаецца рабіць нешта новае з нуля, вырашаць тэхнічныя праблемы.
Калі хто хоча заказаць ці проста цікавіцца — пішыце мне ў вк ці на пошту.
Мы пачалі нашу справу яшчэ ў Беларусі. Там я сабраў каманду, з якой працую і зараз. Тады мы пачалі вырабляць ровары пад заказ для беларусаў. Дарэчы, пералік нашых кліентаў: ад студэнтаў да бізнесменаў. Потым я паехаў у Тэль-Авіў, пакінуўшы няскончаны праект — Rapid. Яго скончыла ўжо мая каманда. Зараз я рэкламую гэты ровар ў Ізраілі, спрабую выйсці на рынак.
У гэтым годзе мы зрабілі перапынак, бо для беларусаў - гэта стала дорага, улічваючы эканамічнае становішча краіны. А ў Ізраілі есць попыт. Тут шмат ровараў, у тым ліку і электра. Можна сказаць, што зараз мы пачынаем ўсе з нуля.
Ёсць заказы — збіраем ровар у Беларусі і адсылаем у Ізраіль. Цана за перасылку не вельмі высокая, параўноўваючы з цэнамі і вартасцю працоўнай сілы тут. Нашмат танней зрабіць у Беларусі ці Кітаі, чым у Ізраілі.
Тры з чатырох нашых ровараў электрычныя. У кожнага свая начынка. Апошні - Rapid — мае самыя крутыя акумулятары і зараджаецца да 80% за 40 хвілін. Неўзабаве ў корпус будзе дадавацца сэнсарны дысплэй з некаторымі функцыямі: gps, адометр (прыбор, які дазваляе вымерваць колькасць абаротаў кола), спідометр, зарад батарэі.
Кантакты Аляксандра: VK: Група па вырабу ровараў: Сайт (зараз у распрацоўцы): Email
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…