Скрэмбл, смёрэброд, крок-мадам – усё гэта назвы сняданкаў, якія прапануюць гродзенскія ўстановы. Што ўваходзіць у “Беларускі сняданак”? Дзе выпіць келіх віна ў 7.30 раніцы? Дзе можна паснедаць у 20.00? Рэдакцыя Hrodna.life прагледзела, дзе і чым можна паснедаць у Гродне.

UPD. Першы раз матэрыял абнаўлялі ў ліпені 2025 года. У параўнанні з нашым гайдам 2023 года, кошты выраслі ў 1,5-2 разы. Другое абнаўленне было ў сакавіку 2026 — у сярэднім сняданкі падаражэлі на 2-3 рублі за год, а ў некаторых установах кошт страў застаўся ранейшым.

Проста сняданкі

Рэстаран Marmo

Час сняданкаў: 9.00 – 12.00 у буднія і 9.00 – 14.00 у выходныя

Кошты: 12 – 39 рублёў

На сняданак наведвальнікам прапануюць грачаную або аўсяную кашы, боул з ласосем, некалькі відаў шакшук і дранікі. Ёсць асобная катэгорыя «сняданку на булцы», туды ўваходзяць сэндвіч з ростбіфам, яйкі бенедыкт з ласосем і тар-тар з ялавічыны. На дэсерт – сырнікі з салёнай карамеллю або маркоўны торт з вішняй.

Кафэ “Карчма”

Час сняданкаў: 9.00-12.00
Цэны: ад 10 да 22 рублёў

кафе Карчма
Фота: instagram.com/karchma.grodno

Што прапануюць:

  • шакшука з печанай гароднінай,
  • амлет з вяндлінай і сырам,
  • аўсяная каша з маслам і напаўняльнікамі (напрыклад, арэхамі),
  • кускус або булгур з маслам,
  • пышныя аладкі са смятанай і варэннем,
  • сырнікі са смятанай,
  • наліснікі з тварагом,
  • дранікі,
  • сэндвічы.

Рэстаран «Кронан Парк Гатэль»

Час сняданкаў: 8.00 – 12.30
Цана: ад 6 да 33 рублёў

Сняданак у рэстаране "Кронан Парк Гатэль"
Сняданак у рэстаране “Кронан Парк Гатэль”. Фота: instagram.com/kronon_park_hotel

У рэстаране прапануюць ёгурты з джэмам і гранолай або з трускаўкай, дранікі з цукіні з крэветкамі і авакада, рысавую і аўсяную кашы, блінцы з маслам, з тварагом і разынкамі, чырвонай ікрой і крэм-чызам, з ласосем і крэм-чызам. Цэны ад 13 да 35 рублёў. Таксама можна замовіць сняданак у беларускім стылі, у склад якога ўваходзяць каўбаска на грылі з запечаным бульбай, яйкам пашот і маласольнымі агуркамі. Цана – 34 рублі. Яшчэ ў меню ёсць амлеты, круасаны, сырнікі, аладкі і яйкі, як напісана ў меню, “у любым выглядзе на ваш выбар” за 6 рублёў.

А вось амлет «Мікс» з усімі дадаткамі або амлет са страчатэлай і зялёнай гароднінай будуць каштаваць 31 рубль. Столькі ж каштуе бялковы амлет з сырам бры і таматамі.

Ёсць і дэсерты:

  • Хатні кекс – 6 рублёў
  • Фруктовая салата – 17 рублёў
  • Французскі тост з кляновым сіропам і вяршкамі – 35 рублёў
  • Бельгійскія вафлі з лаймавым крэмам – 27 рублёў
  • Макава-чарнічны дэсерт – 26 рублёў
  • Цёплы вішнёвы пірог – 26 рублёў
  • Чызкейк – 26 рублёў

Кавярня «Джэзва»

Час сняданкаў: 8.00 – 00.00
Цана: ад 15 да 22 рублёў

Сняданкі ў кафэ, мяркуючы па сацсетках установы, падаюцца з 8 раніцы і да позняга вечара. У меню розныя круасаны, якія, праўда, выпякаюць толькі да 14.00. Але пазней можна замовіць, напрыклад, скрэмбл. Ёсць некалькі варыянтаў на выбар: і з ласосем-тэрыякі, і з барбеккю, вэнджанай курыцай і агурком, а таксама з тартарам з тунца і гуакамоле. Ёсць і іншыя варыянты: з крэветкай, з беконам і пармезанам, з ірванай свінінай і ананасам-грыль. Цана – 15-17 рублёў.

Можна замовіць дранікі з беконам, ласосем або крэветкамі. У меню таксама ёсць салаты, супы, грачаная і аўсяная кашы з дадаткамі і сырнікі ад 9 да 14 рублёў за порцыю.

Рэстабар «Pablo»

Час сняданкаў: 9.00 – 12.00 у буднія дні і 9.00 – 16.00 у выходныя
Кошт: ад 13 да 22 рублёў

У меню круасаны, панкейкі, аўсяная каша, а таксама “грэнкі ад мамы” з ласосем або крэветкамі.

Круасаны ад 6 рублёў (звычайны без начыння) да 24 рублёў з яйкам пашот. Таксама прапануюць заходні сняданак “Менемен” з таматамі, зелянінай, крэмчызам і чыябатай за 21 рубль. Ёсць у меню і амлеты з рознымі дабаўкамі за 22 рублі за порцыю.

круасаны на сняданак у рестобаре Пабла ў Гродна на Савецкай
Круасан у рэстабары “Пабла”. Фота: yandex.com

Рэстаран The Cult

Час сняданкаў: 8.00 – 12.00

Кошт: 15 – 39 рублёў

У рэстаране падаюць амлет з беконам за 25 рублёў, дранікі з рознымі дабаўкамі за 30 рублёў і тосты за 18 рублёў. Самая дарагая пазіцыя – бутэрброд з чырвонай ікрой, абыдзецца ў 39 рублёў.

З напояў можна замовіць свежавыжатыя сокі, ліманады і безалкагольныя кактэйлі. Кошт вар’іруецца ад 14 да 20 рублёў.

Кавярня «Поляна City»

Час сняданкаў: з 9.00 (да якой, не пазначана)

Кошт: 6 – 28 рублёў

У кавярні гатуюць розныя стравы з яек (скрэмблы, амлеты і яечню), коштам ад 21 да 24 рублёў. Таксама ёсць круасаны з рознымі начыннямі: з грыбамі, сырам, тунцом ці курыцай. Ёсць салаты з крэветкамі, ласосем, тунцом і курыцай — каштуе ад 24 да 28 рублёў.

Кафэ «Культура»

Час сняданкаў: 8.00 да 13.00

Кошт: 13 – 21 рубель.

У кафэ можна замовіць сырнікі з малінавым соусам — яны каштуюць 14 рублёў, «англійскі сняданак» з амлетам, вяндлінай і чыабатай за 21 рубель або равіолі з тварагом і ягадамі за 15 рублёў. Таксама ва ўстанове на сняданкі гатуюць дранікі, хашбраўны (аладкі з рознай гародніны) і фруктовы боул.

Кавярня «Тэмпл»

Час сняданкаў: 9.00 – 12.00

Кошт: 5 – 22 рублі

У “Тэмпл” ёсць некалькі відаў гатовых сняданкаў. Нарвежскі з ласосем, кантынентальны з глазунню і лісічкамі, а таксама дранікі з крэветкамі. Стравы каштуюць 15 рублёў.

Дапоўніць заказ можна сырнікамі або панкейкамі з салодкімі топінгамі, круасанамі або тостамі.

Сняданкі і бранчы с келіхам ігрыстага

Кавярня “Справа”

Час сняданкаў: 9.00-16.00
Цана: ад 15 да 22 рублёў

Завтраки в Гродно можно съесть в кафе "Справа"
Фота: instagram.com/spravacafe

За 22 рублі можна паспрабаваць “беларускі” сняданак. У яго ўваходзяць яйкі, запечаная бульба, каўбаскі, бачковы агурок і гарчычны крэм чыз. Таксама прапануюць яйкі па-турэцку з грэцкім ёгуртам, авакада-тост з яйкам пашот. Можна замовіць і вялікі дранік са шпінатным крэм чызам, яйкам пашот. На выбар можна дадаць стронгу або бекон. Каштуе такі сняданак 22 рублі. За 15 рублёў у меню ёсць сырнікі з маскарпоне і варэннем.

Да сняданку прапануюць келіх ігрыстага за 10 і 14 рублёў.

Кавярня «Проходная»

Час сняданкаў: 9.00 – 16.00
Цана: ад 12 да 22 рублёў

Где позавтракать в Гродно: один из вариантов - кафе "Проходная" на Мостовой
Фота: instagram.com/prohodnaya_coffee

У “Проходной” да сняданку таксама прапануюць келіх ігрыстага, коштам ад 10 да 14 рублёў.

У меню ёсць некалькі варыянтаў сняданкаў:

  • “Вялікі сняданак”:
    • “нарвежскі”,
    • “дацкі”,
    • “кантынентальны”.
  • Сняданкі “на хлебе”:
    • яйкі бенедыкт на булачцы брыёшь; да іх можна выбраць інгрэдыенты: ласось, авакада, крэветкі, бекон.
  • Варыянты з тостамі:
    • “крок-мадам” (французскі бутэрброд з яйкам, вяндлінай і сырам),
    • ростбіф-сэндвіч,
    • авакада-тост.
  • “Іншыя сняданкі”:
    • хумус,
    • французскі амлет,
    • скрэмбл (простай мовай – яечня-баўтушка на кавалку хлеба).

Рэстаран «Пешков»

Час сняданкаў: 7.30 – 11.00
Цана: ад 10 да 31 рубля

Ранние завтраки в Гродно есть в ресторане "Пешков" в районе "Новый свет" - их подают там уже с 7.30.
Фота: instagram.com/peshkov_grodno

Тут да сняданку можна пакаштаваць Prosecco. Да келіха віна можаце замовіць “англійскі”, “беларускі” або “нарвежскі” сняданак за 31 рубль.

Таксама ёсць стандартныя стравы з яйкаў ад 8 да 20 рублёў.

Таксама на сняданак прапануюць дранікі з рознымі начыннямі, сэндвічы, сырнікі і аўсяную кашу на малацэ ці вадзе.

Рэстаран «Шервуд»

Час бранча: 08.00 – 11:30
Цана: ад 8 да 35 рублёў

Завтраков в ресторане "Шервуд" в Гродно нет, там есть бранчи по субботам и воскресеньям
Фота: instagram.com/sherwood.grodno

У меню:

  • “Беларускі сняданак” з дранікамі, глазунню і з шампіньёнамі,
  • «Англійскі сняданак» з фасоллю, каўбаскамі і бульбянымі долькамі,
  • «Скандынаўскі сняданак» з авакада, ласосем і булачкай,
  • Амлет,
  • Таксама ёсць сырнікі і аўсяная каша.

Рэстаран Boboli

Час сняданкаў: 9.00 – 12.00 у буднія і 9.00 – 14.00 у выхадныя

Кошт: 10 – 29 руб.

У рэстаране на сняданак падаюць бельгійскія вафлі з дадаткамі (бекон, крэветкі, ростфіб, сёмга) на выбар. Можна замовіць аўсяную кашу «Цірамісу», зялёную грэчку ці сырнікі. Да страў прапануюць алкагольныя кававыя напоі і кактэйлі – каштуюць 17 рублёў.

Сняданкі да вечара

Бар «Публіка»

Час сняданкаў: 12.00 — 16.00
Цана: ад 10 да 18 рублёў

Ва ўстанове падаюць як гатовыя сняданкі, так і сняданкі-канструктары коштам 10 рублёў. Можна паспрабаваць фірмовы сняданак «у Публіцы» за 18 рублёў, шакшуку за 15, дранікі з чырвонай рыбай і крэм-чызам, аўсяную кашу са шпінатам, грыбамі і яйкам пашот за 16 рублёў, а таксама прысмакі з ірванай ялавічынай, агурком і яечнай-цалкай за 15 рублёў. Ёсць і сырнікі з рыкоты за 12 рублёў.

«Крепкий белый»

Час сняданкаў: 8.00 — 20.00
Цана: ад 15 да 26 рублёў

Сендвичи на завтрак в кофейне "Крепкий белый" в Гродно
Фота: instagram.com/strongwhite_coffee

Паснедаць у кавярні можна, выбраўшы:

  • сырнікі з белай карамеллю і ягадамі за 15 рублёў,
  • амлетны сэндвіч з беконам і інжырным джэмам за 19 рублёў,
  • зялёную грэчу з міндальным песта і курыцай за 21 рубель,
  • аўсяную каша з арахісавай пастай і бананам за 17 рублёў.

Таксама ў кавярні можна замовіць вялікі сняданак з крэветкамі або рыбай. Каштаваць ён будзе 24 – 26 рублёў.

«Lcoffee»

Час сняданкаў: 7.30-19.30
Цана: ад 6 да 20 рублёў

Сырники в кофейне Lcoffee в Гродно
Фота: instagram.com/lcoffee_grodno

На сняданак прапануюць розныя круасаны, сырнікі, аўсяную кашу з рознымі дабаўкамі. Напрыклад, порцыя з бананам будзе каштаваць 9 рублёў. Таксама ў меню – яйкі пашот з беконам і брокалі, скрэмбл, гэта значыць амлет, з ласосем, або грэчка з беконам.

Чытайце таксама: Кофейня Lcoffee открылась в Гродно – что там интересного и вкусного?

Кавярня “Тепло”

Час сняданкаў: 9.00-21.00
Цэны: ад 14 да 22 рублёў

завтрак в центре Гродно в кофейне "Тепло"
Фота: instagram.com/teplo__coffee

У меню:

  • вялікі сняданак за 22 рублі,
  • сэндвіч з мартадэлай і песта 19 рублёў,
  • аўсянка карбанара за 15 рублёў,
  • сырнікі з чарніцамі за 14 рублёў.

Кафе «Дюна»

Час сняданкаў: 10.00-23.00
Цэны: ад 6 да 17 рублёў

меню завтраков кафе Дюна Гродно
Фота: instagram.com/kb.winery

У кафэ прапануюць скрэмбл і бэнэдыкт з рознымі дапаўненнямі, булгур з ростбіфам і яйкам, веганскую аўсянку, вафлі і тосты. Таксама да сняданку можна дадаткова замовіць кубак класічнай або аўтарскай кавы ці гарбаты.

Кавярня «Доппио»

Час сняданкаў: 10.00 – 23.00
Цэны: ад 7 да 10 рублёў.

Такие завтраки есть в кафе Доппио в Гродно
Фота: instagram.com/doppio_grodno

У «Доппио» на сняданак прапануюць:

  • сырнікі з какосавай згушчонкай за 9,5 рублі,
  • круасаны з рознымі дадаткамі за 6 – 15,5 рублёў,
  • нарвежскі сняданак з чыабатай, фарэллю і грушай за 17 рублёў.

Кафэ «У Грушы»

Час сняданкаў: 7.30 – 16.00

Кошты: 8 – 22 рублі

Ёсць англійскі, беларускі, а таксама нарвежскі сняданкі за 22 рублі. Яшчэ ў кафэ падаюць аўсяную кашу, яечню-баўтушка і тварожныя аладкі з рознымі дабаўкамі.

Бранчы

Лаунж-кафэ “Барашка”

Час бранча: 12.00 – 17.00
Цэны: 5-42 рублёў

Бранч в кафе Барашка в Гродно
Фота: instagram.com/barashka.grodno

Па суботах і нядзелях можна паспрабаваць фрэш боўлы, а таксама турэцкі сіміт з камчацкім крабам па 42 рублі, з ростбіфам і таматамі па 22 рублі. Танней каштуе грачаная каша з грыбамі і пармезанам — 15 рублёў. Шакшука — 20 рублёў. У меню ёсць таксама дранікі, амлеты скрэмблы і салодкія сняданкі.

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы