Людзі і справы

«Мне не хочацца разгулу нацыяналізму». Чаму гродзенец прыйшоў на пікет Ціханоўскай з партрэтам Лукашэнкі

«Я ведаў, куды ішоў, і хацеў паказаць сваю пазіцыю», — распавядае гродзенец Уладзімір Собалеў, які прыйшоў на пікет кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Гродне з партрэтам Аляксандра Лукашэнкі. Hrodna.life пагутарыў з Уладзімірам і даведаўся, чаму ён вырашыўся на такі ўчынак.

Уладзіміру 59 гадоў, ён працуе на прадпрыемстве «Гродна Азот». Сябе ён называе расіянінам, які прыехаў у Беларусь у савецкія гады і застаўся тут жыць.

«У мяне тут дзеці і ўнукі, і мне падабаецца Беларусь, — распавядае спадар Уладзімер. — Але я не магу глядзець, што цяпер кандыдаты ў прэзідэнты маюць нацыяналістычнае адценне. Магло ўсё быць ціха і спакойна, але не, яны ўзялі сала-мяса-сала сцяг [бел-чырвона-белы — рэд.] і герб Пагоня, выкарыстоўваюць лозунгі „Жыве Беларусь“,
а далей яны будуць крычаць: „Хто не скача, той маскаль“. Гэта страшна, калі натоўп такое скандуе, я супраць. Мне не хочацца разгулу нацыяналізму. Я ведаў, куды ішоў, і хацеў паказаць сваю пазіцыю».

Уладзімір Собалеў прыйшоў на пікет кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай з партрэтам дзеючага кіраўніка дзяржавы. Фота: Руслан Кулевіч

Глядзіце таксама: Почти 10 тысяч гродненцев пришло на пикет Тихановской в Гродно (ФОТО)

Каб вылучыцца з натоўпу, Уладзімір загадзя прыйшоў на пікет Ціханоўскай з партрэтам Аляксандра Лукашэнкі. Усю сустрэчу ён спакойна стаяў у першым шэрагу.

«Я не правакатар і першы раз прыйшоў на пікет. Сваім учынкам я хацеў паказаць, што ёсць і іншыя альтэрнатыўныя кандыдаты, у прыватнасці Аляксандр Лукашэнка. Яны не пабаяліся арганізаваць такі мітынг, вось і я не пабаяўся прыйсці. Так, хтосьці выказваў сваю незадаволенасць і спрабаваў мяне прагнаць, але валанцёры навялі парадак і я прастаяў да канца пікету».

Юная гродзенка трымае картку: «Свабоду Дзмітрыю Фурманаву». Яго затрымалі ў Гродне 29 траўня разам з блогерам Сяргеем Ціханоўскім. Пазней Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што гэта ён даў сігнал затрымаць Ціханоўскага. Фота: Руслан Кулевіч

Многія гродзенцы звярнулі ўвагу на белы бранзалет на руцэ Уладзіміра, калі ён стаяў з партрэтам Лукашэнкі, і думалі, што гэта такі флэшмоб. У аб’яднаным штабе Ціханоўскай, Бабарыкі і Цапкалы белы бранзалет служыць знакам салідарнасці і сігналам, па якім могуць пазнаць адзін аднаго аднадумцы, якія падтрымліваюць альтэрнатыўных кандыдатаў.

«Яшчэ на ўваходзе мне далі белую стужку і сказалі, што іх носяць сумленныя людзі. Я сумленны чалавек, вось і надзеў. Але калі на мітынгу пачуў, што яна для тых, хто супраць улады, тады і зняў. Я не заўсёды галасаваў за Лукашэнку. Напрыклад, у 2010 годзе ў мяне быў кандыдат Яраслаў Раманчук. Але цяпер мой выбар — дзеючы прэзідэнт. Я не хачу рэвалюцыі, грамадзянскай вайны і расколу беларускага грамадства».

Як кажа Уладзімір, на працы не ўсе яго калегі падтрымліваюць дзеючага прэзідэнта, але ён у на гэтых выбарах гатовы аддаць свой голас за Лукашэнку. Фота: Руслан Кулевіч

Глядзіце таксама: Як гродзенцы сустрэлі Святлану Ціханоўскую на пікеце

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025