Людзі і справы

З пылу, з жару і недалёка ад дому. На Дзевятоўцы пачалі прадаваць гарачыя пончыкі

Пабалаваць сябе свежымі пончыкамі і кавай, не выязджаючы ў цэнтр горада, могуць зараз жыхары Дзевятоўкі. Крама «Лімож» наладзіла там вытворчасць свежай здобы. Паводле дырэктаркі гандлёвага прадпрыемства Святланы Галаўнёвай, гэта не толькі магчымасць пачаставаць выпечкай пакупнікоў, але і пачатак аднаўлення беларускіх кулінарных традыцый.

«Пончыкава» працуе ўжо тыдзень і на недахоп пакупнікоў не скардзіцца. Гарачыя пончыкі з больш чым дзясяткам начынак — садавінай, шакаладам, сгушчанкай, а таксама традыцыйныя і тварожныя разбіраюць як… гарачыя пончыкі.

Ідэя адкрыць такую вытворчасць, са словаў Святланы Галаўнёвай, даўно вітала ў паветры. Пад час падарожжаў у Польшчу дырэктарка звярнула ўвагу на чэргі і зацікавілася, за чым могуць стаяць забяспечаныя еўрапейцы. Бо час чэргаў даўно мінуў. Аказалася — з вакенца прадавалі пончыкі - гарачыя і духмяныя.

Прадавец Ганна Ляховіч за працай. Пончыкі ў «Пончыкаве» доўга на вітрыне не застаюцца
«У Польшчы нават адмысловае свята ёсць — Дзень пончыка [апошні чацвер карнавальнага перыяду перад пачаткам Вялікага паста — рэд.]. А мы ж таксама маем такую традыцыю. На Гродзеншчыне гатуюць пончыкі і штодзень, і да святаў, і нават на вяселлі. Вырашылі, што варта даць пончыкам шанец і ў Гродне.

Рэцэптуру пончыкаў стварылі самі: «Яны ў нас абсалютна натуральныя, без сумесяў і хімічных дадаткаў. Нешта ўзялі з класічных рэцэптаў, нешта — з сямейных. І кандытары і не-кандытары з калектыва сваімі парадамі і кулінарнымі сакрэтамі падзяліліся. Зараз маем 12 відаў пончыкаў і гэта толькі пачатак. Яшчэ шмат ідэй у запасе. Пончыкі аказаліся настолькі запатрабаванымі, што не паспяваем увесь асартымент кожны дзень выпякаць».

Але нават гэта «Пончыкаве» ідзе на карысць.

— Пятровіч, з чым сёння пончыкі? — гукае знаёмага сталы мужчына, што падыходзіць да крамы.

— Са згушчанкай, шакаладам і вішнёвыя. Тварожныя яшчэ ёсць.

— Вішнёвага яшчэ не каштаваў, трэба купіць.

Кандытары Іна Куджма і Дзяніс Усцінаў гатуюць пончыкі. Каб забяспечыць свежую выпечку на час адкрыцця «Пончыкава» працу пачынаюць, а палове восьмай. Дражджавое цеста патрабуе часу.

— Ой, з макам няма, але сёння новыя з’явіліся! Мы з шакаладам не спрабавалі яшчэ і са згушчанкай учора не было — звяртаецца дзяўчынка-падлетак да мамы.

— Давай усіх па адным возьмем, — па нядоўгім роздуме па-змоўніцку прапануе мама.

«Пончыкі з пылу-з жару — гэта цікава. Прыемна назіраць, калі дзеці прыбягаюць за пончыкамі ці маладыя бацькі з каляскай заходзяць. Зразумела, што даехаць да цэнтру ім цяжкавата. А зараз будзе магчымасць парадаваць сябе свежай выпечкай у пары крокаў ад дому», — распавядае Святлана Галаўнёва. Дарэчы, адначасова з «Пончыкавай» на Дзевятоўцы пачало працаваць яшчэ адно летняяе кафэ ад «Ліможа» — насупраць шостай паліклінікі.

[irp posts="28 967″ name=" Харошы раён, але рабіць тут няма чаго". Гродзенцы абмеркавалі шэрыя зялёныя зоны Дзевятоўкі і іншых спальных раёнаў"]

Працуе «Пончыкава» ад 10.00 і да 21.00. Так што набыць свежы пончык можна і да ранішняй кавы, і да малака перад сном.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Не паскардзішся — не паедзеш. Як у Гродне можна вырашыць транспартныя праблемы

У Гродне 87 маршрутаў грамадскага транспарту, а людзям даводзіцца ездзіць на таксі. Транспартныя болі гродзенцаў,…

23 снежня 2024

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024