«Я — былы палітвязень», — кажа пра сябе Вадзім Хіжнякоў. Больш за два гады ён правёў у зняволенні. Частку часу ў гродзенскай турме, частку — у полацкай папраўчай калоніі. 16 лістапада 2022 года Вадзім «па званку» выйшаў на волю. Зараз ён ў эміграцыі ў Польшчы. Відэаінтэрв'ю з ім запісалі для праекта «Мы вернемся». Hrodna.life выбраў самыя значныя моманты размовы.
Па словах Вадзіма, ён пагадзіўся даць інтэрв'ю, «каб людзі даведаліся, у якіх умовах утрымліваюцца зняволеныя, які на іх аказваецца ціск. Каб падняць ўзровень цікавасці і спагады да гэтых людзей. Каб дапамога не вычэрпвалася, каб яны адчувалі падтрымку і ўпэўненасць, што Беларусь будзе вольная і што наша краіна атрымае такую будучыню, якой яна вартая».
Чытайце таксама: От 2 до 5,5 лет колонии. Гродненцев осудили по «делу Галактики»
Пра Вітольда Ашурка: «Такіх людзей мала ў жыцці сустракаў»
«Палітвязняў разам не надта саджалі, стараліся на адну камеру — адзін палітвязень. Але мне ўдалося з некалькімі людзьмі пасядзець. Найбольш запомніўся Вітольд Ашурак, цяпер нябожчык. Быў вельмі светлы чалавек. Вельмі пісьменны, адукаваны. Проста такіх людзей мала ў жыцці сустракаў. […] З вельмі моцным стрыжнем. Ён ніколі не навязваў сваё меркаванне. Стараўся пераконваць, грунтуючыся на сваіх ведах. […] Вельмі пісьменна, вельмі аргументавана. Практычна заўсёды пераконваў».
Вадзім распавёў, як трапіў у камеру, дзе ведалі Вітольда: «Там былі розныя людзі, нават афганец, грамадзянін Афганістана. […]
І вось адчыняюцца дзверы і ўводзяць Вітольда. Уся камера падымаецца і бяжыць абдымацца з Вітольдам. Ну, я тады не ведаў яго. Хоць у яго харызматычны знешні выгляд. Гэтая барада, прычоска яго такая залихватская, акуляры. Такі інтэлігент, чалавек творчы. І па-беларуску адразу кажа. Заўсёды гаварыў на беларускай мове. […] І гэты афганец да яго адразу: «Вітольд!». Чай яму грэе. Я спачатку здзівіўся. Ён, Абдул, афганец гэты, з цяжкім характарам. Але проста да Вітольда вельмі-вельмі добра ставіўся. Я пачаў пытацца. Ён кажа: «Ты ведаеш, гэты чалавек ведае Каран лепш за мяне. Ён ведае ўсіх нашых прарокаў». І яшчэ ён вучыў турэцкую мову. У яго быў слоўнік і па слоўніку вучыў".
Вадзім распавёў, што даведаўся пра смерць Ашурка ўжо «ў асуджанку». Адзін з сукамернікаў пасля сустрэчы з адвакатам распавёў аб пасадцы самалёта з Пратасевічам, і аб смерці Вітольда. «Я не веру, што ў яго [Ашурка] нешта са здароўем адбылося, ад чаго ён мог памерці, — кажа Хіжнякоў. — Ён не выглядаў хворым чалавекам, быў жыццярадасным, здаровым, займаўся спортам».
Чытайце таксама: Был уверен, что в 2021-м году окажется на свободе. О чем писал умерший в колонии Витольд Ашурок
На думку Вадзіма, прычынай маглі стаць пабоі: «Як я чуў, ён пачаў прынцыпова размаўляць з адміністрацыяй па-беларуску. А яны прымушалі яго гаварыць па-руску. Ён кажа: «Дзяржаўная мова беларуская і я буду па-беларуску гаварыць». Магчыма, за такую яго пазіцыю [збівалі].
Чытайце таксама: «Акт членовредительства» или черепно-мозговая травма? Расследование о смерти Витольда Ашурка появилось на YouTube
У карантыне быў з Бабарыкам
«Я быў у карантыне з Віктарам Дзмітрыевічам, — кажа Хіжнякоў. — Атрымлівалася пагутарыць, хоць і не доўга, па 15−20 хвілін, але шмат разоў». Вадзім кажа, што Бабарыку прапаноўвалі «кампраміс з сумленнем»: «Толькі так я гэта назаву. Яму прапаноўвалі адмовіцца ад сваіх поглядаў, памяняць іх, даць інтэрв'ю і пасля гэтага выйсці на волю. Наколькі я ведаю, ён сказаў: «Ці мы выйдзем усе, ці я выходзіць не буду».
Вадзім кажа, што былы кандыдат у прэзідэнты моцна схуднеў, але змены яго толькі знешнія: «Маральна ён не памяняўся. Ён, відаць, псіхічна вельмі ўстойлівы, цвёрды чалавек. Гэта заўважна. Пазітыўна настроены, заўсёды усміхаецца. Хоць апошнім часам на яго вельмі моцны ціск аказваўся».
Вадзім успомніў адну з размоў з Бабарыкам: «Ён сказаў: «Ведаеце, чым мужчына адрозніваецца ад асобіны мужчынскага полу? Мужчына павінен умець прымаць рашэнні. Я абраў рашэнне».
Чытайце таксама: В Минске начинается суд над Виктором Бабарико. Независимой прессы нет
Хижняков пытаўся ў Бабарыка і пра «расійскі след» у яго выбарчай кампаніі. На што Бабарыка адказаў: «Ні ў якім разе. Я кіраваўся сваімі перакананнямі». Са слоў Хіжнякова, Віктар Бабарыка казаў, што разумеў - краіна ідзе не ў той бок, рухаецца назад замест таго, каб ісці наперад. І што гэты кірунак трэба мяняць: «Народ паспеў, усё будзе ісці па нарастаючай і народ будзе вырашаць свой лёс. Толькі народ». «Гэта яго словы такія», — кажа Хіжнякоў.
«Выпраўлялі праз пакуты«
«Наваполацкая калонія — самы горшы варыянт, — распавядае Вадзім Хижняков аб месцы адбывання пакарання. — Калі даведаюцца, што чалавек едзе на ВК-1, кажуць толькі: «Ну, трымайся». Гэта вядомае месца».
З ягоных слоў, там у адкрытую кажуць: «У нас выпраўленне праз пакуты». «Гэта догма. Вось і прымушаюць пакутаваць», — кажа Вадзім.
Больш за ўсіх «выпраўляюць праз пакуты» менавіта палітвязняў: «Их лічаць ворагамі. Яны [супрацоўнікі турмы] - частка сістэмы, а мы хацелі зламаць гэтую сістэму. Натуральна, што такое стаўленне».
Чытайце таксама: Четырех гродненцев начали судить за насилие над милиционерами у «Галактики». Их обвинили в преступном сговоре
У турме падтрымлівалі лісты
Аб часу ў Гродзенскай турме ён успамінае так:
«Дапамога была. Перадавалі перадачы, залічалі грошы на рахунак, прыходзілі бандэролі ад незнаёмых, атрымліваў вельмі шмат лістоў. З падтрымкай, з добрымі словамі. Да прысуду не адказваў, стараўся не правакаваць. Калі вынеслі прысуд, усім адказаў, дзесьці 200 лістоў адразу напісаў. За некалькі месяцаў атрымаў каля 700 лістоў. Па 12−17 лістоў на дзень прыходзіла. Па некалькі гадзін адказваў».
Чытайце таксама: «Немного о новостях, немного о погоде». Гродненцы Вильнюса собираются вместе и пишут письма заключенным
З ягоных словащ, яму не аддалі толькі адзін ліст, бо ў ім «распальваюць». А наогул лісты ў зняволенні дапамагалі трымаць сувязь з рэальнасцю: «Я ўсведамляў сябе часткай людзей, якія імкнуцца да свабоды»,
Пра супрацоўнікаў турмы і калоніі
«Лаяльна не ставіўся ніхто, — кажа Вадзім. — Туды ідуць тыя, хто ва УУС працаваў або ў АМАПе. У турму ідуць дапрацоўваць. Там праца не патрабуе ні інтэлектуальнага, ні фізічнага напружання. Яны нічога не робяць там, па сутнасці. За нібыта існуючую небяспеку ім плацяць грошы. Некаторыя абыякава ставіліся. А некаторыя перакананыя такія, спрабавалі пакрыкваць».
Па ўспамінах Вадзіма, лепш за ўсіх ставіўся да зняволеных кантралёр, пра якога казалі «крапавы берэт». Ён быў перадпенсійнага ўзросту. Распавядалі, што ў турму трапіў пасля траўмы.
Чытайце таксама: Унитаз затыкают хлебом, веревки делают из пакетов. Как выживают заключенные в гродненской тюрьме
«Мяне паўсюль вадзілі ў кайданках. Як паказваюць у кіно пра маньякаў, пажыццёва асуджаных. І я меў права выходзіць з камеры толькі з рукамі назад і ў кайданках. Са мной сядзеў хлопец айцішнік, у яго было белакроўе, смяротна небяспечная хвароба. Яго таксама вадзілі ў кайданках. Вось такое стаўленьне».
Ці змяніліся перакананні?
«Адтуль я няшмат мог бачыць, там доступ да інфармацыі быў абмежаваны. Але я веру, што Беларусь ужо перайшла тую рысу, ад якой вяртання назад няма. Усе зменіцца, упэўнены. Беларусь будзе жыць!»
Чытайце таксама: