Шэнген адзін – краіны розныя: чым паездка ў Літву адрозніваецца ад паездкі ў Польшчу

Гродзенцы звыклі па ўсё ездзіць у Польшчу і ведаюць пра гэты накірунак усё. У не менш блізкую Літву плынь людзей меншая, а значыць і досведу паездак менш. Hrodna.life разам з “Вільнюс Рэлакс” высветліў, чым паездка ў Літву адрозніваецца ад паездкі ў Польшчу.

Шэнген адзін - краіны розныя: чым паездка ў Літву адрозніваецца ад паездкі ў Польшчу

Чэргі, якіх амаль няма

Звычайна чэргі на памежных пераходах з Літвой значна меншыя, чым на мяжы з Польшчай. Таму, калі вы не вялікі аматар бавіць час у чарзе, адпраўляйцеся на ўікэнд лепей у Літву.

Адзінае выключэнне – паездка на фуры. Тут сітуацыя адрозніваецца цалкам, бо з-за адсутнасці абмежаванняў на ўвоз паліва чэргі на грузавым накірунку значна большыя менавіта ў Літву.

Шэнген адзін - краіны розныя: чым паездка ў Літву адрозніваецца ад паездкі ў Польшчу

Варта памятаць, што на літоўскім накірунку памежнікі часта правяраюць наяўнасць тэхагляду. І калі ў Польшчу можна ўехаць і без яго, то ў Літву патрапіць шанцаў будзе значна менш.

Моўны бар’ер, які не заўважыш

Калі вы ведаеце толькі беларускую і рускую мовы, то камунікаваць з мясцовымі вам будзе прасцей у Літве. Асабліва, калі ваш шлях ляжыць у Вільню.

У сталіцы сучаснай Літвы рускай валодае пераважная большасць, асабліва калі казаць пра больш сталых людзей. Моладзь, сапраўды, можа патрапіцца ўжо толькі літоўска- і англамоўная. У любым выпадку, дамовіцца па-руску на вуліцах Вільні рэальна, і не абавязкова ў турыстычных мясцінах.

Шэнген адзін - краіны розныя: чым паездка ў Літву адрозніваецца ад паездкі ў Польшчу

А з некаторымі жыхарамі Вілні можна паразмаўляць і па-беларуску. Сёння ў сталіцы Літвы працуе беларускамоўная гімназія імя Францішка Скарыны і ўніверсітэт, у якім вучыцца шмат студэнтаў з Беларусі.

У Польшчы ж на рускай пагаварыць атрымаецца толькі бліжэй мяжы і звычайна з тымі, хто яшчэ памятае заняткі рускай мовы ў школах у савецкія часы.

Польшча – шопінг, Літва – адпачынак

Калі ў Польшчу гродзенцы часцей за ўсё едуць “па закупы”, то ў Літву – адпачываць. Напрыклад, з аздараўленчымі прапановамі Друскенік могуць параўнацца нямногія курорты Польшчы.

Шэнген адзін - краіны розныя: чым паездка ў Літву адрозніваецца ад паездкі ў Польшчу

Варта памятаць, што Літва можа быць выдатнай кропкай для больш далёкага падарожжа. Правёўшы тут дзень або некалькі можна адправіцца кудысьці далей з мясцовых аэрапортаў. Ці наадварот: яшчэ дзянёк “адпачыць ад адпачынку” пасля вяртання.

Зручная валюта

З 2015 года Літва ўвайшла ў еўразону, адмовіўшыся ад нацыянальнай валюты – літа. Зручна, бо многім беларусам не прыйдзецца мяняць валюту двойчы. Польшча ўпарта застаецца вернай злотаму. Патрыятызм пахвальны, але ён дадаткова напружвае турыстаў.

Шэнген адзін - краіны розныя: чым паездка ў Літву адрозніваецца ад паездкі ў Польшчу

Кампактная краіна

Літва значна меншая па тэрыторыі за Польшчу. А значыць за адну паездку можна паспець пабачыць значна больш – і асноўны час не будзе марнавацца на нудныя і доўгія пераезды. Можна, напрыклад, паспрабаваць аб’ехаць за выходныя тры літоўскія сталіцы, або выбрацца на мора, або наогул у маляўнічыя мясціны на прыродзе.

Беларуская Вільня

Знайсці столькі агульнага ў гісторыі Беларусі можна, бадай, толькі з Літвой. Тут усе эпохі: ад ВКЛ да СССР. Не дзіва, што ў Вільні можна знайсці шмат месцаў, якія так ці інакш шчыльна звязаны з нашай краінай.

Шэнген адзін - краіны розныя: чым паездка ў Літву адрозніваецца ад паездкі ў Польшчу

Пры жаданні, можна адшукаць для сябе і “беларускі Беласток” ці “беларускі Кракаў”, але са шчыльнасцю беларускіх месцаў у Вільні яны канкураваць не могуць.


Калі вы ўжо паехалі замест традыцыйнай Польшчы ў малавядомую Літву, то варта ведаць, як правесці там час і што там рабіць. Цікавыя варыянты можа прапанаваць “Вільнюс Рэлакс”. Сачы за самымі лепшымі іх прапановамі ў сацыяльных сетках: VK i FB


Фота: tut.by, vilniusgspot.com, truelithuania.com, fleur-de-coin.com, vilnius-relax.lt


ТАА “Ірвінга Група”

УНП 191751509

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: