У цяжкія часы варта падтрымаць сваіх. Hrodna.life публікуе падборкі малога бізнесу з Гродна. Купляйце тавары і карыстайцеся паслугамі мясцовых прадпрымальнікаў цяпер, каб яны маглі яшчэ лепш працаваць для вас, калі крызіс пройдзе.
Nadnemanam
![nadnemanom](https://ru.hrodna.life/wp-content/uploads/2020/06/rejki-01-1024x1024.jpg)
Дэкаратыўныя рэйкі і перагародкі з масіва драўніны для сцен і столі ад майстэрні nadnemanam. Любыя памеры, вялікі выбар матэрыялаў і колераў.
![Купляй у сваіх: эксклюзіўная мэбля і тарты з Гродна](https://ru.hrodna.life/wp-content/uploads/2020/06/rejki-02-940x1024.jpg)
Сучаснае рашэнне для занавання памяшканняў, выдатна дапаўняюць любы інтэр'ер. Уласная вытворчасць.
WWW: nadnemanam.by
IG: nadnemanam.by
+375 (33) 685−21−12 (МТС)
ІП Русаковіч
УНП 591 909 775
Эксклюзіўныя тарты на заказ
![торт на заказ в Гродно](https://ru.hrodna.life/wp-content/uploads/2020/06/tort-na-zakaz-04.jpg)
Цэнтрам любой урачыстасці здаўна з’яўляецца святочны торт.
![торт на заказ в Гродно](https://ru.hrodna.life/wp-content/uploads/2020/06/tort-na-zakaz-02.jpg)
Дзіцячыя, вясельныя, карпаратыўныя, з вашым лагатыпам на любыя ўрачыстасці і выпадкі. Эксклюзіўныя тарты на заказ ад Наталлі гэта найлепшы падарунак для Вашых родных і блізкіх.
![торт на заказ в Гродно](https://ru.hrodna.life/wp-content/uploads/2020/06/tort-na-zakaz-03.jpg)
VK: galushkina95
IG: nata_cakes_grodno
Этнакрама «Цудоўня»
![Купляй у сваіх: эксклюзіўная мэбля і тарты з Гродна](https://ru.hrodna.life/wp-content/uploads/2020/06/kantorka-cudo-nja-01-749x1024.jpg)
Геданізм, канешне, справа не дужа праведная, і людзі разумныя ды аўтарытэтныя пастаянна раяць выходзіць па-за зоны камфорту… Але будзем лічыць, што мы спрыяем выхаду з той зоны тым, што дапамагаем у ёй апынуцца.
![Купляй у сваіх: эксклюзіўная мэбля і тарты з Гродна](https://ru.hrodna.life/wp-content/uploads/2020/06/kantorka-cudo-nja-02-793x1024.jpg)
Знаёмцеся з нашай новай прыдумкай: развіццё ідэі мабільнага працоўнага месца. Гэтым разам для эстэтаў, геданістаў і лянівых у любых камбінацыях. А яшчэ гэта выдатны столік для сняданкаў і вячэраў у ложку і і штодзённых дзявочых справаў па самаўпрыгожванні.
![Купляй у сваіх: эксклюзіўная мэбля і тарты з Гродна](https://ru.hrodna.life/wp-content/uploads/2020/06/kantorka-cudo-nja-03-1.jpg)
У вас ёсць невялікі бізнес і вы хочаце расказаць пра яго?
Hrodna.life дапаможа вам распавесці пра свае паслугі якаснай гродзенскай аўдыторыі, прыцягнуць новых кліентаў і захаваць свой бізнес.