У цяжкія часы варта падтрымаць сваіх. Hrodna.life публікуе падборкі малога бізнесу з Гродна. Купляйце тавары і карыстайцеся паслугамі мясцовых прадпрымальнікаў цяпер, каб яны маглі яшчэ лепш працаваць для вас, калі крызіс пройдзе.
Nadnemanam

Дэкаратыўныя рэйкі і перагародкі з масіва драўніны для сцен і столі ад майстэрні nadnemanam. Любыя памеры, вялікі выбар матэрыялаў і колераў.

Сучаснае рашэнне для занавання памяшканняў, выдатна дапаўняюць любы інтэр'ер. Уласная вытворчасць.
WWW: nadnemanam.by
IG: nadnemanam.by
+375 (33) 685−21−12 (МТС)
ІП Русаковіч
УНП 591 909 775
Эксклюзіўныя тарты на заказ

Цэнтрам любой урачыстасці здаўна з’яўляецца святочны торт.

Дзіцячыя, вясельныя, карпаратыўныя, з вашым лагатыпам на любыя ўрачыстасці і выпадкі. Эксклюзіўныя тарты на заказ ад Наталлі гэта найлепшы падарунак для Вашых родных і блізкіх.

VK: galushkina95
IG: nata_cakes_grodno
Этнакрама «Цудоўня»

Геданізм, канешне, справа не дужа праведная, і людзі разумныя ды аўтарытэтныя пастаянна раяць выходзіць па-за зоны камфорту… Але будзем лічыць, што мы спрыяем выхаду з той зоны тым, што дапамагаем у ёй апынуцца.

Знаёмцеся з нашай новай прыдумкай: развіццё ідэі мабільнага працоўнага месца. Гэтым разам для эстэтаў, геданістаў і лянівых у любых камбінацыях. А яшчэ гэта выдатны столік для сняданкаў і вячэраў у ложку і і штодзённых дзявочых справаў па самаўпрыгожванні.

У вас ёсць невялікі бізнес і вы хочаце расказаць пра яго?
Hrodna.life дапаможа вам распавесці пра свае паслугі якаснай гродзенскай аўдыторыі, прыцягнуць новых кліентаў і захаваць свой бізнес.