Людзі і справы

«Будзем выкупляць адзін у аднаго і далей ездзіць». Чаму ў Беларусі падаражэлі аўтамабілі і прычым тут санкцыі з вайной

Аўтамабілі ў Беларусі - і новыя, і ўжываныя — рэзка падаражэлі ў сувязі з вайсковым канфліктам ва Украіне і антырасійскімі санкцыямі Захаду. Hrodna.life разбіраецца, што адбываецца на айчынным аўтарынку, якія аўтамабілі цяпер купляць і ці варта чакаць паляпшэння сітуацыі.

Час новых бюджэтных аўтамабіляў сышоў

Мікалай у аўтабізнэсе з 1994 года. Цяпер яму належыць частка аднаго з гарадскіх аўтахаўсаў [крама ўжываных машын, дзе можна прадаць ці купіць б/к аўтамабіль — Hrodna.life]. За попытам і зменай коштаў ён сочыць пастаянна. Прычыны сённяшняга росту коштаў на машыны ён прапануе шукаць у зменах апошніх 11 гадоў.

«Пасля павышэння «растаможкі» летам 2011-га бюджэтную машыну стала нявыгадна «цягнуць» з-за мяжы. Сітуацыя змянілася ў 2014-м, калі ў Расеі рэзка вырас долар. Расіяне заўсёды прадавалі машыны толькі за рублі, прынамсі да лютага гэтага года. Таму нашы пачалі ездзіць туды, там мянялі выгадна валюту і выйгравалі значна ў кошце. За кошт Расіі папаўняўся беларускі рынак патрыманых аўтамабіляў, які некалькі гадоў не бачыў «свежай крыві» і варыўся «ва ўласным соку», — тлумачыць бізнэсовец.

Чытайце таксама: Возродится ли благодаря «льготной растаможке» автомобильный бизнес в Гродно?

Яшчэ праз некалькі гадоў для Беларусаў сталі вельмі даступнымі новыя «бюджэтнікі». Гэта недарагія аўтамабілі, якія сярэднестатыстычны беларус мог дазволіць сабе купіць у салоне ў лізінг на некалькі гадоў або адразу за поўны кошт. Папулярнымі былі Volkswagen Polo, Renault Logan або Sandero, Skoda Rapid. З расійскіх аўтамабіляў вельмі хутка стала папулярнай Lada. Нават цяпер яна ў лідарах па продажах у Беларусі.

Гістаграма av.by па дадзеных Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА)

70% продажаў беларускага рынку — гэта аўтамабілі, зробленыя ў Расіі.
95% склаў сумарны рост кошту расійскіх аўто для беларускіх дылераў з сакавіка 2022.

Многія аўтамабільныя заводы Расіі спынілі вытворчасць. Гэта можа прывесці да дэфіцыту аўтамабіляў, у тым ліку ў Беларусі.

Паводле дадзенных Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА)

Чаму аўтамабілі падаражэлі

Раней у Расіі прадавалі і прывазныя іншамаркі, і сабраныя ў краіне, адзначае Мікалай. Зараз гэтага няма, таму ўжываныя аўто падаражэлі на траціну ці нават на палову. «Бо асноўнай крыніцай новых і „бэушных“ машын для нас была Расія, значыць падаражэе і ў нас. І не толькі машыны, але і запчасткі - з імі тая ж гісторыя», — кажа Мікалай.

Калі раней новы бюджэтнік можна было купіць ад 10 тысяч даляраў, то цяпер спатрэбіцца не менш 15 тысяч.

Інфаграфіка ад БАА

Ужываныя аўтамабілі да 10 тысяч долараў падняліся ў кошце ў сярэднім на тысячу-паўтары, а больш дарагія — на 2−3 тысячы. «Бліжэйшыя некалькі гадоў будзем ездзіць на тым, што ёсць, — лічыць Мікалай. — Выкупляць адзін у аднаго, падфарбоўваць-падварваць ды ездзіць далей».

Пацвярджае словы Мікалая ўладальнік аўтамайстэрні Аляксандр. З яго слоў, аўтазапчасткі і абслугоўванне аўтамабіляў падаражэлі, а чым машына танней, тым прасцей яе абслугоўваць.

«Дапусцім, у вас Volkswagen Golf B4 за 3500 даляраў. На яго куча запчастак на мясцовых разборках. А калі тут няма, то будзе ў суседнім горадзе, і каштаваць будзе танна. Калі ў вас новы дарагі BMW, то запчасткі будзе знайсці складаней, якая-небудзь фара будзе каштаваць пару сотняў баксаў. Абслугоўванне будзе даражэй, з тым жа дарагім і добрым алеем цяпер праблемы. „Рэшткі“ паднялі ў цане, а калі і па якой цане прыйдуць новыя партыі „у абыход“ [праз Казахстан — Hrodna.life] - ніхто не ведае», — разводзіць рукамі Аляксандр.

Чытайце таксама: Ад ажыятажу 90-х да амаль пусткі сёння. Як існаваў і амаль знік гродзенскі аўтарынак

Аўто з ЗША і Еўропы: танней, свежае, але з нюансамі

Машыну «больш свежую» і танней, чым на айчынным аўтарынку, зараз можна купіць з дастаўкай з ЗША і Еўропы. Зараз няма праблем з выездам за мяжу, таму з Еўропы можна нават самому прыгнаць прахадны аўтамабіль. Праўда, растаможка бывае вышэйшай за цану самога аўто: трэба ўлічваць год выпуску машыны і аб’ём рухавіка. Ёсць ільготы для людзей з інваліднасцю і шматдзетных сем’яў.

Мікалай распавядае, што з ЗША і Еўропы аўто могуць вам даставіць кампаніі-пасярэднікі. Калі яно пашкоджанае, могуць і аднавіць за дадатковую плату.

Але тут жа дадае: «Па фота машыну купляць адно, а ўжывую іншае. Бывала, не паспеўшы купіць аўто з-за мяжы, да нас прыязджалі кліенты і заключалі дамову на продаж. Маўляў, даставілі зусім не ў тым стане, каб апісвалі ім. Таму ў такіх выпадках уладальнікі адразу ж хочуць пазбавіцца [ад набытага аўто — Hrodna.life], каб выратаваць свае зберажэнні», — успамінае Мікалай.

Чытайце таксама: В Гродно велосипедов больше, чем автомобилей. Как ездят гродненцы и почему

Што купіць, калі вельмі трэба ездзіць

Мікалай раіць ўстрымацца ад куплі новых або дарагіх аўто, пакуль не стабілізуецца эканамічная і палітычная сітуацыя ў рэгіёне. «Лепш за ўсё купіць абслужаны і дагледжаны бюджэтны аўтамабіль да 5 тысяч даляраў, які будзе эканамічным і танным ў абслугоўванні».

Чытайце таксама:

Падзяліцца
Меткі: аўтогрошы

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025