Паслухаць Molchat Doma у Грузіі і Limp Bizkit у Польшчы, паўдзельнічаць у рэканструкцыі Грунвальдскай бітвы або наведаць самы буйны фестываль Беларусі - Hrodna.life даведаўся, якія фестывалі гэтым летам пройдуць у Беларусі і за мяжой.

Чэрвень

V Міжнародны open-air folk фэст «Свята Сонца»

Усе падзеі двухдзённага фестывалю аб’яднаныя агульнай ідэяй — святкаваннем Купальскай ночы.

фестиваль Свята Сонца 2019, выступает группа Irdorath
Свята Сонца 2019, выступае гурт Irdorath. Фото: bymetal.org/ vk.com/sviata_sonca

У праграме — вялікі купальскі канцэрт і фестываль вогненных тэатраў. У гэтым годзе выступяць: Pawa, «Тутэйшая шляхта», «Бан-Жвірба», Kas, Guda, «Хмельны вір». Акрамя таго, на працягу двух дзён на фестывалі будуць працаваць розныя лакацыі: этна-пляцоўка, горад майстроў, кірмаш, пляцоўка для заняткаў спортам і настольных гульняў, тэатральная сцэна, скаладром, арбалетны цір і фуд-корты.

Калі: 18−19 чэрвеня

Дзе: музей «Дудуткі», Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, вёска Пціч

Колькі каштуе: ад 7 рублёў для школьнікаў да 35 рублёў для дарослых. Дашкольнікам — бясплатна.

Чытайце таксама: Борис Гребенщиков выставил на благотворительный аукцион жилетку, чтобы помочь политзаключенным музыкантам Irdorath

VULITSA EZHA

У праграме гарадскога пікніка — вялікая зона фуд-корта ад 50 устаноў-удзельнікаў, майстар-класы, Food Market з прадукцыяй ад фермераў, кулінарная школа, дэгустацыі. На фестывалі выступяць дыджэі і музыканты Popopyaty, Plavsky, Tere, «Сразу Май», Stwone, Maxgreat, Reemotto, The UP!, Iva Sativa.

Калі: 18−19 чэрвеня

Дзе: Батанічны сад, Мінск

Колькі каштуе: 15 рублёў

У гэтым годзе VULITSA EZHA пройдзе яшчэ 23−24 ліпеня і 3−4 верасня. Падрабязнасцяў пакуль няма.

Jazz Stories

Пяты сезон «Jazz Stories» з праграмай «GrееnStream». На фестывалі выступяць джазавыя музыканты з Беларусі.

Саксофонист Александр Кравчук выступает во дворике Музея истории религии
Саксафаніст Аляксандр Краўчук выступае ў дворыку Музея гісторыі рэлігіі. Фота: s13.ru

Калі: 19 чэрвеня, 20:00

Дзе: унутраны дворык Музея гісторыі рэлігіі, Гродна

Колькі каштуе: 25 рублёў

Дзявяты байк-фестываль MotoFestWest

«MotoFestWest — гэта тры дні і дзве ночы жывога гуку, рову матораў, добрага настрою і ўсё гэта пад адкрытым небам на беразе маляўнічага ляснога возера Гаць», — апісваюць арганізатары. У праграме — квэсты, мота-экскурсіі, чэмпіянаты па нардах і армрэстлінгу, конкурсы і пенная дыскатэка. На тэрыторыі турбазы можна арандаваць лодкі, катамараны, ёсць цір, більярд і лазня. Будуць працаваць дзве сцэны. На іх выступяць гурты FEEDBACK (tribute QUEEN), ПараЛель (tribute Кіш), LINKOLN PARK (tribute LINKIN PARK), «Черный вторник» і іншыя.

Калі: 24−26 чэрвеня

Дзе: Баранавіцкі р-н, турбаза «Лясное возера», на беразе возера Гаць

Колькі каштуе: 40 рублёў

ELECTRONIC MUSIC FEST

Фестываль электроннай музыкі ад «LUMENATES» і «LUMEN SHOW». Хэдлайнерам стане CORBINIAN (Нямеччына). У праграме будуць удзельнічаць музыканты і дыджэі з Мінска і Гомеля.

Калі: 25−26 чэрвеня, 16:00−04:00

Дзе: «Sozhski HUB», Гомель

Колькі каштуе: 10 рублёў

Ліпень

«Наш Грунвальд»

Міжнародны фестываль ваенна-гістарычнай рэканструкцыі і музыкі «Наш Грунвальд», прысвечаны ваеннай і свецкай культуры, традыцыям нашых продкаў.

Цэнтральнае мерапрыемства фестывалю — рэканструкцыя бітвы войскаў Тэўтонскага ордэна і хаўруснікаў: Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года на пагорыстым полі ля прускага мястэчка Грунвальд.

фестиваль Наш Грюнвальд 2021. Фото: nashgrunwald.by
Наш Грунвальд 2021. Фото: nashgrunwald.by

У папярэдняй праграме: конны турнір, турніры лучнікаў, алебардыстаў і капейшчыкаў, «Бітва двароў» і канцэртная праграма.

Калі: 23−24 ліпеня

Дзе: музей «Дудуткі», Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, вёска Пціч

Кошт квіткоў ўдакладняецца

Viva Braslav 2022

Viva Braslav — штогадовы музычны фестываль на беразе Браслаўскіх азёр.

Праводзіцца з 2013 года. Гэта буйны фестываль з пляжам, шырокай спартыўнай праграмай і намётавым мястэчкам.

У гэтым годзе выступяць Swanky Tunes, GAYAZOV $ BROTHER$, Mari Ferrari, Shapov, Jony, Dabro, Мары Краймбрэры.

На фэсце пройдзе і конкурс прыгажосці MISS VIVA BRASLAV 2022. На конкурс яшчэ можна падаць заяўку.

Калі: 29−30 ліпеня

Дзе: Браслаў

Колькі каштуе: ад 79 да 1690 рублёў (яны ўжо распрададзеныя)

КІНЕМО

Адзіны ў Беларусі open-air фестываль, у рамках якога паказваюць нямыя фільмы, агучаныя сучаснымі музыкамі. Арганізатары фестывалю паведамілі ў сваіх сацыяльных сетках пра тое, што ў гэтым годзе дзесяты фестываль КІНЕМО плануюць праводзіць у канцы ліпеня — жніўні.

Кінемо ў Гродне ў 2018
Кінемо ў Гродне ў 2018

Легендарныя карціны і рарытэтныя знаходкі, малавядомыя і цудам выратаваныя стужкі. Да кожнага фільму кампазітары і музыкі ствараюць арыгінальнае музычнае суправаджэнне і прадстаўляюць яго ўжывую.

Калі: канец ліпеня — жнівень

Дзе: музей-майстэрня Заіра Азгура, Мінск

У Гродне фестываль пакуль не плануецца.

Чытайце таксама: «Ну вы же сами всё понимаете». В Гродно отменили фестиваль «Кинемо» — Музей истории религии отказался от сотрудничества

Жнівень

SPRAVA

Международный фестиваль-взаимодействие с историческим и природным ландшафтом Беларуси средствами современного искусства и музыки.

Организаторы обещают 5 сцен-пространств-трасформаций:

  • Башня (mechta) — электронная и ди-джей сцена
  • Пляж (шаткавалка) — экспериментальная эмбиент сцена с визуальным, театральным содержанием
  • Амфитеатр (студия 42) — альтернативная сцена
  • Сцена — музыка
  • Сад — пространство для книг, общения и созидания

Выступят музыканты: Triangle, Грёзы Пафнутия и JJ.ok. За актуальной программой можно следить в TG-канале фестиваля.

Что еще?

Во время фестиваля состоится театр, запись подкаста, общение с авторами книг, публичные чтения, тихие экскурсии, маркет ремесленников, мастер-классы, встреча с орнитологом и многое другое.

У Беларусі - рыцары і джаз, за мяжой - Imagine Dragons і Limp Bizkit. На якія фестывалі можна паехаць гэтым летам?

Когда: 6−7 августа
Где: полуостров Черейского озера, д. Белая Церковь, Чашникский район, Витебская область
Сколько стоит:
50 руб. — обычный
30 руб. — социальный
70 руб. — поддерживающий

Рыцарскі фэст у Мсціславе

Фестываль сярэднявечнай культуры «Мсціслаўскі фэст 2022». Традыцыйна на ім пройдуць турнір лучнікаў, конны турнір, тэатралізаваны штурм замка, канцэрт і вогненнае шоу. Правядуць майстар-класы, будзе працаваць рынак майстроў і рамеснікаў.

Калі: 6−7 жніўня

Дзе: Замкавая гара, Мсціслаў

Музыкальный фестиваль «Движ»

Молодой фестиваль, который впервые прошел под Сморгонью в 2021 году. Организаторы обещают огромную сцену, 10 часов музыки, зоны фудкорта, мастер-классов, отдыха и бракосочетания, аттракционы, спортивные площадки и даже турнир по FIFA 22.

В прошлом году хедлайнерами стали группа Nuteki и DJ ARSTON. Лайнап на этот год по состоянию на 23 июля еще не объявлен.

Актуальная информация — в TG-канале фестиваля.

фестиваль Движ Сморгонь
Фестиваль «Движ» в 2021 году. Фото из архива Hrodna.life

Когда: 13 августа

Где: д. Войниденяты (5 км от Сморгони)

Сколько стоит: 40 BYN

Международный фестиваль славянской мифологии «ШЛЯХ ЦМОКА»

Двухдневный фестиваль на самой экологически чистой территории страны. В программе: музыка, интерактивные площадки, фуд-корты, выступления творческих коллективов и музыкальных групп, театрализованные постановки, мастер-классы и лекции, экскурсии, фаер-шоу, факельное шествие и ночная экскурсия по мифологической тропе заповедника.

Выступят группы: Арацея, Хмельны вир, Гардероб, Свои рядом, Граф Чапский, KAS, Stokes, Ян Женчак.

У Беларусі - рыцары і джаз, за мяжой - Imagine Dragons і Limp Bizkit. На якія фестывалі можна паехаць гэтым летам?
Фаер-шоу на фестивале «Шлях цмока» в 2021 г. Фото: berezinsky.by

Когда: 20−22 августа

Где: Центральная усадьба ГПУ «Березинский биосферный заповедник» (3 км от шоссе Минск-Витебск, координаты GPS: 54.747 319, 28.31 541)

Сколько стоит: 10−30 BYN

Замежжа

Грузія

Tbilisi Open Air

На фестывалі выступяць беларусы Molchat Doma. Таксама ў праграме «Акіян Эльзы», alt-J, Chloé і іншыя.

Калі: 24−26 чэрвеня

Дзе: Тбілісі

Колькі каштуе: ад 50−75 лары (каля $ 17−26)

Польшча

Open’er Festival

Кожнае лета на чатырохдзённым фестывалі можна пагрузіцца ў чароўную атмасферу, створаную з добрай музыкі, мора і весялосці. У гэтым годзе можна паслухаць Imagine Dragons, The Killers, Dua Lipa, The Chemical Brothers, Martin Garrix, Jessie Ware, Playboi Carti, Dakhabrakha, MÅNESKIN, TWENTY ONE PILOTS і яшчэ шмат музыкаў.

фестивали 2022, Open'er Festival Gdynia
Фота: opener.pl

Калі: 29 чэрвеня — 2 ліпеня

Дзе: Гдыня

Колькі каштуе: ад 349 злотых (каля $ 78)

Audioriver Festival

Асноўная частка Audioriver праходзіць на маляўнічым пляжы на рацэ Вісла. Audioriver — адзін з самых важных музычных фестываляў у Польшчы і ў той жа час унікальная падзея. Менавіта тут можна ўбачыць вядомых у свеце прадстаўнікоў хаўса, тэхна і драм-н-бейса, а таксама сусветных зорак электронікі, поп і рок-музыкі. На трохдзённым фэсце выступяць амаль 80 музыкаў, напрыклад: DAMIAN LAZARUS, Malinowski, Gorgon City, Horse Meat Disco, I Hate Models, Len Faki, Monster, SPY ft. MC LowQui, Sevdaliza, Something Something, Adriatique, Aksamit.

Калі: 29−30 ліпеня

Дзе: Плоцк

Кошт: ад 470 злотых (каля $ 105)

Pol’and’Rock Festival

Pol’and’Rock Festival — адзін з найбуйнейшых некамерцыйных фестываляў у Еўропе. У мінулым ён быў добра вядомы пад назвай Przystanek Woodstock і ўжо амаль 30 гадоў збірае сотні тысяч чалавек.

Pol'and'rock festival 2021. Фото: Maciej Zieliński, polandrockfestival.pl
Pol’and’rock 2021. Фота: Maciej Zieliński, polandrockfestival.pl

Сёлета арганізатары запрашаюць на фестываль, «які стане маніфестацыяй па прасоўванні ідэй талерантнасці і міру». Выступяць: Limp Bizkit, Clutch, Wolf Alice, King Gizzard and The Lizard Wizard, The Exploited і іншыя.

Калі: 4−6 жніўня

Дзе: Чаплінэк

Колькі каштуе: бясплатна

Kraków Live Festival

Krakow Live Festival — гэта двухдзённы музычны фестываль у Кракаве. Штогод ён збірае дзясяткі тысяч аматараў музыкі і з’яўляецца своеасаблівым завяршэннем фестывальнага сезона ў Польшчы. Вялікая ўвага ў «немузычнай» прапанове фестывалю надаецца таму, каб даць магчымасць наведвальнікам паглядзець культурныя прапановы Кракава.

Калі: 18−20 жніўня

Дзе: Кракаў

Колькі каштуе: ад 309 злотых (каля $ 70)

Латвія

Positivus — музычны фестываль, які штогод збірае тысячы наведвальнікаў і дазваляе выступіць як сусветна вядомым артыстам, так і маладым і малавядомым музычным талентам.

фестивали Positivus Festival Latvia, 2018, positivusfestival.com
Фота: Positivus Festival 2018, positivusfestival.com

Вядомы сваёй свабоднай і расслабляльнай атмасферай, Positivus прапануе захапляльнае мастацтва і танцавальныя прадстаўлення, падаючы наведвальнікам фестывалю шырокі выбар. На фестывалі выступяць JAMIE XX, MEGAN THEE STALLION, CARIBOU і іншыя.

Калі: 15−16 ліпеня

Дзе: Рыга

Колькі каштуе: ад 49 еўра

Літва

Yaga Gathering

Фестываль, які праводзіцца на паляне ў лесе Ežeraitis, на беразе возера Шпенгла. Дыджэі і музыкі з розных краін выступаюць на чатырох сцэнах. У праграме — кінатэатр пад адкрытым небам, лекцыі, медытацыя і ёга, зона рамесных майстэрняў.

Калі: 14−18 ліпеня

Дзе: лес Ežeraitis за 60 км ад Вільні

Колькі каштуе: ад 80 еўра, украінцам — бясплатна

Christopher Festival

Гэта не толькі класічная музыка. Джаз і эксперыментальныя праекты чакаюць вас

Асноўная сцэна фестываля размесціцца ў вялікім двары Віленскага ўніверсітэта і ля фантана ў Бернардынскім садзе.

Калі: 24 ліпеня

Дзе: Вільня

Колькі каштуе: ад 15 еўра

Калі нікуды не ехаць: арганны фестываль у Гродне

У Францішканскім касцёле Гродна знаходзіцца самы стары арган у Беларусі - канца XVIII ст. Сёлета штотыдзень у храме праходзяць бясплатныя канцэрты ў межах вялікага фестывалю «Ars Magna Organi».

  • 23 чэрвеня, 19.30 — Кацярына Іванова (Віцебск)
  • 30 чэрвеня, 19.30 — Калініка Мядзведзева (Мінск)
  • 7 ліпеня, 19.30 — Ірына Разанава (Санкт-Пецярбург) — арган і Васілій Мельнікаў (Любляны) — скрыпка
  • 14 ліпеня, 19.30 — Інна Шпілеўская (Наваполацк)
  • 21 ліпеня, 19.30 — Ганна Горбач (Мінск)
  • 28 ліпеня, 19.30 — Анастасія Скідзельнікава (Масква)
  • 4 жніўня, 19.30 — Канстанцін Воластнаў (Масква)

Таксама канцэрты арганнай музыкі адбудуцца ў касцёле Найсвяцейшага адкупіцеля на Дзевятоўцы (Курчатава, 41). Там усталяваны сучасны электронны арган.

  • 3 верасня, 20.00 — Калініка Мядзведзева (Мінск) — арган, Анастасія Турчанінава (Мінск) — скрыпка
  • 10 верасня, 20:00 — Вераніка Багдановіч-Язвінская (Віцебск) — арган, Аляксандра Палятаева (Віцебск) — флейта
  • 17 верасня, 20.00 — Ганна Горбач (Мінск)

Арганныя канцэрты пройдуць таксама ў Лідзе, Мсцібаве, Пінску і іншых месцах — можна нават скласці сабе маршрут па Беларусі з заездамі на асобныя канцэрты.