Андрэй Якусевіч адным з першых пачаў рабіць у Гродне піцы яшчэ ў пачатку 2000-х — працаваў у піцэрыі ў колішнім Палацы культуры хімікаў. У 2019 годзе ён набыў стары фургон Mercedes і пераўтварыў яго ў PizzaTruck. За машыну 1996 года выпуску Андрэй заплаціў $ 2300, але ў рамонт і абсталяванне ўклаў у шэсць разоў больш. Пра гэта гэта гродзенец распавёў av.by.

Гродзенец уклаў больш за $ 15 000 у фудтрак і паставіў яго ў вёсцы. Грошы вярнуліся ўжо за год
Андрэй Якусевіч. Крыніца: av.by

Андрэй навучаўся ў італьянскіх шэф-павароў, потым працаваў піцаёла ў гродзенскіх установах і хацеў адкрыць сваю ўласную. Але не меў грошай, а рэстараны ў 2019-м наадварот закрываліся з-за каранавіруса. Тады ён вырашыў рабіць піцэрыю на колах.

Вяртаўся ў Гродна і думаў, ці даедзе

Машыну Андрэй набыў у Брэсце. Цана была $ 2800, але прадавец скінуў $ 500. Паўдня Андрэй вяртаўся на грузавічку ў Гродна, думаючы «а ці даедзе?».

Гродзенец уклаў больш за $ 15 000 у фудтрак і паставіў яго ў вёсцы. Грошы вярнуліся ўжо за год

Рамантаваў абсалютна ўсё

У аўтамабілі прыйшлося рамантаваць усё, акрамя рухавіка. Падвеску прыйшлося цалкам разабраць і аднаўляць. Спецыялістаў для пераробкі фургона Андрэй і яго кампаньён не наймалі: не было часу і грошай.

Таму яны самі цалкам разабралі грузавік і стварылі для яго другі каркас. Яго абшылі вогнестойкім матэрыялам. У кузаве выразалі акно і ўзмацнілі рамамі. Сцены і падлогу ўнутры пакрылі нержавейкай. Таксама стварылі санітарную зону і дымаход.

Для перасоўвання ў грузавіку ўсталявалі пнеўматычныя подушкі [яны дазваляюць выраўніваць машыну на няроўным месцы, прыпаднімаючы або прыпускаючы частку аўтамабіля]. Усе працы яны зрабілі за два месяцы і ўклалі $ 13 000.

Выпякаюць не толькі класічную піцу

У фургоне размешчана печ на дровах, у ёй гатуюць піцы. У піцэрыі выпякаюць каля 20 відаў піц. Сярод іх ёсць класічная «Маргарыта», а таксама аўтарскія. Рэцэптуру цеста і начынення для іх Андрэй распрацаваў сам.

На прыгатаванне піцы сыходзіць некалькі хвілін. На раскатку цеста і прыгатаванне начынення — дзве хвіліны. У печы страва знаходзіцца 60−90 секунд. За гэты час цеста не паспявае высахнуць, а начыненне застаецца сочным.

Памыліўся ў лакацыі і пераехаў на новае месца

Першы час Андрэй размясціў PizzaTruck у адным са спальных раёнаў - на міні-рынку «Дзевятоўка». Праз некалькі месяцаў ён зразумеў, што памыліўся з лакацыяй. У дзень там было не больш за 15−20 кліентаў. «Працавалі, можна сказаць, толькі на ежу», — сказаў Андрэй.

Там яны працавалі з чэрвеня па кастрычнік 2020 года. Пасля чаго пераехалі на трасу ў мястэчку Путрышкі ў пяці кіламетрах ад Гродна.

Гродзенец уклаў больш за $ 15 000 у фудтрак і паставіў яго ў вёсцы. Грошы вярнуліся ўжо за год
PizzaTruck у Путрышках. Крыніца: av.by

«Людзям не хапала чагосьці падобнага»

Паводле словаў Андрэя, мясцовыя жыхары сустрэлі добра. «Улічваючы, што тут толькі крамы, школа і клуб, людзям не хапала чагосьці падобнага. Нас у літаральным сэнсе завалілі замовамі».

Калі Андрэй размясціў трак ў Google-картах, пра іх даведаліся дальнабойшчыкі і звычайныя кіроўцы, што ездзілі па трассе Гродна-Азёры. Некаторыя кіроўцы, якія ездзяць па гэтай дарозе, жывуць у Верцілішках і Азёрах, але працуюць у Гродне. Пасля працы яны тэлефануюць у PizzaTruck, замаўляюць на прызначаны час і па дарозе да дому забіраюць.

Марыць адкрыць «вялікую піцэрыю»

Зараз Андрэй выпякае каля ста піцаў у дзень. У 2021 годзе Андрэй ездзіў на фестываль у Браслаў, у 2022 годзе прыняў удзел на Vulitsa Ezha у Мінску.

Андрэй працуе ўжо амаль тры гады. За першы год ён кампенсаваў і «адбіў» укладзеныя грошы. У 2021 годзе, ён адкрыў яшчэ адну кропку, але яна ўжо стацыянарная. У будычыні Андрэй марыць адкрыць «вялікую піцэрыю з афіцыянтамі і пасадачнымі месцамі».

Гродзенец уклаў больш за $ 15 000 у фудтрак і паставіў яго ў вёсцы. Грошы вярнуліся ўжо за год
Андрэй Якусевіч. Крыніца: av.by

Чытайце таксама: Пиццатрак из Путришек расширяется на Гродно: возле универсама «Брест» появилась точка с пиццей