Тры стравы і напой для пікніка ўдалося сабраць за гадзіну. Карэспандэнткі Hrodna.life максімальна выкарыстоўвалі сезонную гародніну і садавіну з лецішча і прадукты, якія лёгка знайсці ў краме.
Патрэбныя прадукты для пікніка
Тонкі лаваш, каўбаса, тварожны і цвёрды сыр, памідоры, адно яйка, кетчуп, капуста, кабачок, газаваная вада, лімон і мята. З улікам часткі прадуктаў, прывезеных з лецішча, выдаткі на пікнік не перавысілі 15 рублёў.

Ужо гатуем. Зойме каля гадзіны
Першымі гатуем кошыкі з лаваша з каўбасой, сырам і памідорамі.

Рэжам лаваш квадрацікамі. Укладваем іх па два ў формы з фальгі. Туды ж выліваем сумесь з каўбасы, памідораў, кетчупа, яйка і двух відаў сыру. Запякаць кошыкі пры тэмпературы 180 градусаў прыкладна паўгадзіны.

Пакуль запякаюцца кошыкі, рэжам кабачкі, пасыпаем соллю, перцам, і абсмажваем з двух бакоў. Зверху кладзем памідор і сыр, запякаем у духоўцы.

Для салата шынкуем капусту і рэжам саломкай памідоры. Дадаем лімонны сок, цукар, соль, перац.

Збіраем кошык, ідзем на прыроду
На двор узялі клятчасты плед, талеркі, прыборы, графін і шклянкі. І вядома — прыгатаваную ежу. На дэсерт падрыхтавалі ягады, персікі і грушы.

Для камфорту лепш узяць з сабой галаўныя ўборы і спрэй ад камароў. З пікніка вярнуліся з букетам.

Чытайце таксама: