Первая группа иностранных туристов после пандемии в Гродно
Група турыстаў з Польшчы прыехала ў Гродна 10 ліпеня. Гэта першыя замежнікі, якія наведалі наш горад арганізаванай групай, пасля паслаблення каранцінных абмежаванняў у краінах Еўрасаюза.
Турысты сабраліся ў Аўгустове (Польшча). Адтуль яны выехалі ў Гродна на дзень: увечары таго ж дня яны вернуцца ў Аўгустоў.
«Гэта першая вялікая група замежнікаў пасля пандэміі, — распавядае гродзенскі экскурсавод Ігар Чарнякевіч. — Паціху ўсё будзе аднаўляцца і да нас паедуць замежнікі, але такога патоку, як у мінулым годзе, вядома, яшчэ не будзе. Гэта нармальная сітуацыя, калі Еўропа ператвараецца ў адзін вялікі закрыты шпіталь, і людзі не вытрымліваюць і пачынаюць павольна пакідаць яго».
Арганізавала паездку ў Гродна Эмілія Фашча з Аўгустова. Яна возіць турыстаў па беларускім памежжы ўжо некалькі гадоў.
«Я закахана ў Гродна і з задавальненнем сюды заўсёды прыязджаю. Нам — палякам — тут камфортна, асабліва калі зрабілі бязвізавы рэжым. Хутка аформілі ваўчар і можна ехаць. Так, каранавірус прымусіў нас сядзець дома, але самае страшнае мы ўжо перажылі. Цяпер трэба вяртацца да звыклага жыцця, пры гэтым быць асцярожнымі, інакш у дэпрэсію патрапіш. Попыт на паездкі ў Гродне ёсць, але пакуль няма такога, як гэта было да пандэміі. Мяжа зараз пустая, нікога няма. Памежнікі сказалі, што мы першыя едзем групай. Мы хацелі яшчэ ў Друскенікі заехаць, але Літва не пускае. Таму абмежаваліся пакуль паездкай у Гродна», — распавяла Эмілія.
Чытайце таксама: В Гродно, несмотря на эпидемию, появились туристы. Кто они?
Сям’я Цыганік у Гродне ўпершыню. Вальдамар і Крысціна вырашыліся на паездку ў Беларусь ужо на адпачынку ў Аўгустове. Самі яны з Кракава.
«Мы думаем, пандэмія будзе яшчэ доўга, нельга пастаянна чагосьці чакаць — трэба працягваць жыць. Ад Гродна пад уражаннем: у яго багатая гісторыя, захавалася шмат старых будынкаў».
З 10 лістапада 2019 года на тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей працуе адзіны бязвізавы рэжым для замежных турыстаў. Знаходзіцца на гэтай тэрыторыі замежнікі могуць да 15 сутак. Таксама для грамадзян больш за 80 дзяржаў захоўваецца 30-дзённы бязвіз пры ўмове прыбыцця і адбыцця праз Нацыянальны аэрапорт «Мінск».
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…