Спадчына

Як у Вільні прайшло перапахаванне Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў

22 лістапада ў Вільні прайшло перапахаванне знойдзеных летась парэшткаў Кастуся Каліноўскага, Зыгмунда Серакоўскага і іх паплечнікаў. Ушанаваць іх памяць паехалі тысячы беларусаў. Hrodna.life адправіўся зафіксаваць гэты момант для вас.

У гонар паўстанцаў адбылася імша ў Кафедральным касцёле. Перад імшой жадаючыя маглі зайсці ў касцёл і развітацца з паўстанцамі. Падчас імшы выступалі прэзідэнты Літвы і Польшчы і прадстаўнікі ўкраінскай і беларускай дэлегацый. Ад Беларусі туды паехаў віцэ-прэмʼер Ігар Петрышэнка. Беларусы яго сустрэлі крыкамі «Ганьба!». Сярод іншага, ён заўважыў, што памяць пра Каліноўскага ў Беларусі жыве ў назвах вуліц, помніках і школах. Нагадаем, адзіны помнік Каліноўскаму знаходзіцца ў Свіслачы.


Як жыве мястэчка на Гродзеншчыне, дзе помнікаў Кастусю Каліноўскаму болей, чым Леніну


Пасля імшы прайшло ўрачыстае шэсце на могілкі Росы. Парэшткі пахавалі ў калумбарыі капліцы. Заўтра тут пройдзе богаслужэнне за ўпакой паўстанцаў. Таксама пройдзе сустрэча з Радай БНР, гісторыка-тэатральна-паэтычны Рэквіем і жалобнае шэсце са знічкамі.

Яе паведамляе n*.by, колькасць прысутных можна ацаніць у 10 тысяч чалавек. Для гродзенцаў, якія хацелі паехаць, арганізавалі адмысловы бас-тур. Бел-чырвона-белых сцягоў у працэсіі было найбольш.








































Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024