Дэпутат Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Сяргей Каляда 25 ліпеня распавёў «Гродна Плюс» пра ідэю перанесці помнік Элізы Ажэшкі да дома пісьменніцы. Ён спасылаўся на меркаванне грамадскасці і экскурсаводаў. Апошнія кажуць, што не маюць ніякага дачынення да гэтай ініцыятывы і іх думкі ніхто не пытаўся.
У сюжэце «Гродна Плюс» гаворыцца, што з ініцыятывай пераносу помніка выступаюць самі гіды. Самы папулярны пешы тур, даўно засвоены кожным экскурсаводам, акурат праходзіць па гэтай вуліцы. Перанос помніка Ажэшкі ў гэтым выпадку — рэвалюцыйная ідэя.
«Лагічна, на тым месцы, дзе стаяў дом Элізы Ажэшкі, стаіць ёй помнік. А далей музей, і гэта вельмі кампактна, гэта вельмі правільна. А тое, што мы ходзім туды на паварот, туды і паставіць цяжка і з пункту гледжання бяспекі не ўсё добра і гэтак далей, і тлумачыць, што ён тут робіць, гэты помнік, складана. Увогуле атрымліваецца, гэта вось такая ідэя грамадскасці, не мая. Я скажу, што гэта сапраўды агульнае меркаванне і маладых, скажам, экскурсаводаў і ва ўзросце», — заявіў Сяргей Каляда.
Ён адзначыў, што перанесці помнік можна ў рамках міжнароднага праекта «Шляхам Тызенгаўза». Ён якраз прадугледжвае парадкаванне экскурсійных маршрутаў.
Экскурсаводы адзначаюць, што іх меркавання наконт пераносу помніка Ажэшкі ніхто не пытаўся. Ва ўласным закрытым чаце яны заяўляюць, што абураныя спробай прыкрыцца імі. Экскурсавод Ігар Лапеха адзначае, што за сродкі ад праекту «Шляхам Тызенгаўза» можна рэалізаваць іншыя ідэі.
«Больш няма куды грошы падзець? Гэтыя сродкі можна выдаткаваць на больш патрэбныя ідэі. Можна зрабіць яшчэ адну паркавую скульптуру і паставіць непадалёк ад дома пісьменніцы. А помнік Ажэшкі чапаць не варта, ён даволі добра ўпісаны ў пейзаж і гродзенцы яго прывыклі бачыць на тым месцы».
Пра перанос помніка выказаўся гісторык Андрэй Вашкевіч. Ён доўга смяяўся, а потым сказаў:
«Прапаную развіць прапанову па пераносе помніка і перанесці бліжэй да дома і магілу пісьменніцы з Фарных могілак. Каб усё пра Ажэшку ў Гродне было ў адным месцы».
Гарадскія ўлады пытанне з пераносам помніка плануюць вынесці на абмеркаванне грамадскасці, таксама яго павінен зацвердзіць манументальны савет.
Дарэчы, бюст Ажэшкі ўжо пераносілі ў пасляваенныя гады. Да Другой сусветнай ён стаяў у гарадскім парку, недалёка ад тэатра лялек.
Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…
У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…
Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…
Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…
У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…
Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…