«Мы як вялікая сям’я з кучай сваякоў». Паліятыўны цэнтр дзіцячага хоспіса адзначыў дзень нараджэння

Першы дзень нараджэння паліятыўнага цэнтра Гродзенскага дзіцячага хоспіса адсвяткавалі 13 ліпеня дзеці, бацькі і супрацоўнікі. За гэты год паліятыўны цэнтр перажыў і каранавірус, і высяленне, і праверкі. Свята праходзіла ў памяшканні царквы на вуліцы Ігната Дамейкі. Для Hrodna.life пра свята распавялі ўдзельнікі і арганізатары імпрэзы.

«Заняткі і вясёлая кампанія вельмі дапамагаюць»

«Сёння было вельмі міла і ўтульна. Прыемна, што хоспіс так шмат робіць для нашых дзяцей. Заняткі і вясёлая кампанія вельмі дапамагаюць», — кажа Наталля Якубовіч. Яе сын Мацвей — адзін з пацыентаў дзіцячага хоспіса. Ён да новага памяшкання яшчэ не звык, часам адчувае сябе няёмка. «Гэта таму, што мы зараз менш заняткаў наведваем. А ўмовы тут лепшыя. І вялікая паркоўка, і памяшканні прасторныя», — распавядае Наталля.

Да пачатку свята дзяцей забаўляў аніматар з піцэрыі «PapaJohns» у касцюме кавалачка піцы. Смяяліся і дзеці, і бацькі - нягледзячы на спёку. Да пачатку святочнай праграмы госці расселіся на лаўках у чаканні.

Дапамогу ў правядзенні свята аказалі гродзенскія прадпрыемствы: піцэрыя «PapaJohns», крама «АЛМІ», пончык-бар «Пончикоff» і іншыя.

Чытайце таксама:

Разам з анёлам — праз увесь свет

Галоўная падзея свята — спектакль. У галоўных ролях выступілі дзеці з хоспіса, а сцэнар напісала псіхолаг Марыя Бразінская.

Сцэна са спектакля пра асаблівага хлопчыка Лёшу, анёла і падарожжа па свеце

Гісторыя разгортваецца вакол Лёшы, асаблівага хлопчыка, якому хочацца знайсці сяброў. Аднойчы да яго спускаецца анёл і запрашае Лёшу ў падарожжа па свеце. У Галандыі яны сустрэлі Пашу, які пісаў карціну кветак, у Англіі іх чакала Насця з вершам пра сяброўства. У Францыі Дзіма сыграў на сінтэзатары, а ў Аўстраліі Цімафей і Карына распавялі казку пра зорачку. У канцы спектакля гледачы пазналі ў анёле супрацоўніцу хоспіса, дэфектолага Яну, а Лёша і астатнія дзеці пасябравалі і сталі як адна сям’я.

«Тут усё — нашыя сябры»

«Цэнтр [паліятыўнай дапамогі] нас пастаянна песціць. У ім працуюць вельмі добрыя людзі, — распавяла Hrodna.life Таццяна Сколыш. — Маё дзіця з радасцю сюды прыходзіць. Тут не толькі мая Карына, але і мы [бацькі] атрымліваем маральную падтрымку і псіхалагічную дапамогу. Карыне падабацца быць у кампаніі. А ў цэнтры ўсе нашы сябры — амаль браты і сёстры. Сёння дачка сама ўдзельнічала ў спектаклі. Праўда, праспала палову, але я па яе рэакцыі бачу, што ёй спадабалася».

Таццяна Сколыш з дзецьмі і супрацоўніца дзіцячага хоспіса Ірына Кучынская на дне нараджэння паліятыўнага цэнтра, 13 ліпеня

Пасля спектакля ўсіх удзельнікаў свята чакаў у двары салодкі стол. Паліятыўны цэнтр знаходзіцца ў будынку на зямельным участку храма прапачэснапакутніка Серафіма. Па словах супрацоўнікаў, у адным памяшканні гродзенскага хоспісу жывецца добра. Тут больш прасторы, а таксама ёмістыя кабінеты. У кожным — па два спецыялісты. Так зручней працаваць з дзецьмі.

Для маці - гурток па цікаўнасцях

«Дзеці ездзяць да нас з вялікім задавальненнем. Цяпер у нас на ўліку стаіць 56 пацыентаў. Часта, калі не можа даехаць да бацькоў сацыяльнае таксі, яны імкнуцца самі прывезці дзяцей», — распавяла Hrodna.life намесніца дырэктара хоспіса Ірына Ламека.

Пакуль дзеці на рэабілітацыі, маці займаюцца рукадзеллем. Іх вырабы потым адпраўляюцца на кірмашы або робяцца памятнымі падарункамі для сяброў хоспіса. Сувеніры для спонсараў першага дня нараджэння паліятыўнага цэнтра таксама зрабілі яны.

«У нашых маці паўнавартасны гурток па цікаўнасцях. Яны і майструюць, і гатуюць. Вельмі шмат хатніх рэцэптаў перавандравала ад адной мамы да іншай», — кажа Ірына Ламека.

Галоўнае, што спадабалася дзецям

«Зразумела, што заўсёды ёсць нюансы. У працы з асаблівымі дзецьмі бываюць складанасці, — кажа псіхолаг Марыя Бразинская пра спектакль. — Яшчэ ёсць праблемы з апаратурай, нам часта яе не хапае на мерапрыемствах. Спадзяюся, што ўсе засталіся задаволеныя. Галоўнае, што спадабалася дзецям. Яны шчаслівыя, радуюцца святу, падарункам і прысмакам».

Удзельнікі свята ў дзень нараджэння паліятыўнага цэнтра дзіцячага хоспіса

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025