Горад

Глядзіце, як выглядаюць старыя падвалы дома купца Мураўёва ў Гродне

Большая частка гістарычнага цэнтра Гродна мае падземныя памяшканні: у розны час там былі гандлёвыя крамы, склады і нават жылі людзі. Сёння гэтыя прасторы амаль не выкарыстоўваюцца, а маглі б стаць чарговай славутасцю.

Шпацыруюцы па цэнтры Гродна можна іншы раз убачыць адкрытыя дзверы ў падвалы. Не кожны адважыцца туды зайсці, а паглядзець там ёсць на што.

Падвал дома Мураўёва можа быць нават з XVII стагоддзя

Маштабы падзямелляў пад домам Мураўёва ўражваюць, падобнае можна назіраць у двуярусных падвалах «Баторыеўкі», дзе сёння знаходзіцца корпус Медыцынскага ўніверсітэта. Вось толькі туды ўжо даўно нікога не пускаюць. Па здагадках краязнаўцаў, падвалы могуць быць вялікія і нават весці пад Фарны касцёл і Савецкую плошчу.

Лічыцца, што дом купца Мураўёва быў пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя ў стылі мадэрн, але гісторык Мечыслаў Супрон знайшоў інфармацыю, што частку будынка можна адносіць да больш ранняга перыяду. Мечыслаў адшукаў у Гродзенскім архіве інфармацыю, што дом купца Мураўёва быў пабудаваны на фрагментах будынка XVII стагоддзя і частку падвалаў будынка можна аднесці менавіта да гэтага перыяду. Пра гэта сведчаць шматлікія валуны і муроўка ў падвале.

У розны час у доме купца Мураўёва знаходзілася Гродзенскае аддзяленне Беластоцкага камерцыйнага банка і крама мануфактурных тавараў, пазней бібліятэка. Апошняя арганізацыя прабыла там да пачатку 1990-х гадоў. Пасля гэтага будынак доўгі час ужо ніяк не выкарыстоўваецца, хоць і былі шматлікія спробы вярнуць пабудове былую веліч.

Падзямеллі Гродна трэба вывучаць

На думку краязнаўцы Алеся Госцева любыя старыя падвалы Гродна трэба вывучаць. А самыя цікавыя павінны стаць візітнай карткай горада.

«Ужо шмат гадоў гараджане пытаюцца пра падзямеллі, — кажа Алесь Госцеў. — Я лічу, што доўгія хады ў нас ёсць, але канкрэтных доказаў няма. Ведаем дакладна, што ёсць каля турмы ход, а таксама праход ад Фарнага касцёла на другі бок вуліцы Маркса. Людзі шмат цікавага распавядаюць нават пра хады пад Нёманам, але ўсё заканчваецца тым, што «мы ўбачылі цемру, пайшла вада і забаяліся далей ісці».

Цікавы прыклад: у некаторых касцёлах Львова ў падвалах, дзе раней стаялі труны са святарамі, робяць музеі

На старых падвалах можна зарабляць

Краязнаўца адзначае: як толькі ў Гродне пачынаюць вывучаць падземныя хады ў час розных будаўнічых ці археалагічных работ, адразу ж зверху ідзе загад: «Засыпаць!»

«Любыя падвалы і хады трэба вывучаць, а нашаму гораду тым больш. Гэта не проста цікава, гэта і эканамічна выгадна. Са старых падвалаў можна мець грошы. Прыкладаў за мяжой шмат. Магу сказаць дакладна, што турыстам і гродзенцам будзе цікава пабываць у такіх месцах», — дадаў краязнаўца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гайд па bubble tea ў Гродне: вывучылі цэны, смакі і водгукі

Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…

14 мая 2025

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025