Карыснае

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія фотастудыі ўжо падрыхтаваліся да Калядаў і Новага года — можна выбіраць утульнае месца для святочнай фотасесіі. Падборку студый знайшлі ў канале «Туси в Гродно» .

1. Фотастудыя Luna

Фотастудыя падрыхтавала чатыры святочныя лакацыі.

Першая аформлена ў бела-залатых танах. Фотазона складаецца з ложка з падушкамі і вязаным ажурным покрывам, камоды з падарункамі і ўпрыгожанай яліны.

Другая лакацыя таксама ў бела-залатых танах, з невялікімі чырвонымі акцэнтамі.
У фотазоне стаіць камін і адразу дзве навагоднія яліны, ёсць жырандоль.

Трэцяя лакацыя — дзіцячая, з чырвонай паштовай скрыняй для лістоў Санту. Падлога задэкарыравана пад аблокі, стаіць палатка з падушкамі і гіганцкім ледзянцом і ўпрыгожаная ялінка з чырвонымі шарамі. На заднім фоне — дзверы з калядным вянком.

Ад першых трох адрозніваецца чацвёртая лакацыя. Яна аформлена ў чорна-залацістых танах, са столі звісаюць ланцугі.

Кошт: 50 руб. за гадзіну.
Адрас фотастудыі: вул. Урублеўскага, 3.
Як зарэзерваваць: праз Instagram luna_fotostudiya.

2. Фотастудыя «Велосипед»

Фотастудыя падзелена на некалькі зонаў. У асноўным лакацыі ўпрыгожаны ў светлых, бэжава-залатых танах, з зялёнымі дэталямі.

Для ўтульных кадраў, рамантычнай фотасесіі ці сямейнага партрэта пасуе зона з ложкам. Зона кухні са мноствам дэталяў падыдзе для кранальных навагодніх момантаў з сям’ёй і сябрамі.

Кошт: з панядзелка па чацвер 1 гадзіна каштуе 40 руб., 2 гадзіны — 74 руб., 3 гадзіны — 105 руб. З пятніцы па нядзелю 1 гадзіна каштуе 45 руб., 2 гадзіны — 82 руб., 3 гадзіны — 120 руб. Арэнда лакацый на ўвесь дзень з панядзелка па чацвер з 9.00 да 22.00 каштуе 240 руб., з пятніцы па нядзелю — 290 руб.
Адрас фотастудыі: вул. Урублеўскага, 3, кабінет 106А.
Як зарэзерваваць: студыя працуе штодня з 9:00 да 22:00, па папярэднім запісе. Запіс праз дырэкт Instagram velosiped.studio ці па телефоне +37 529 835 96 01.

3. Studio Gray

Студыя падрыхтавала навагоднюю лакацыю з цёмным фонам. Тут размясцілася вялікая ялінка з крыштальнымі ўпрыгожваннямі, побач — матрац з пасцельнай бялізнай для ўтульных здымак. З іншага боку ад ялінкі - светлая рэтра-канапа з падушкамі, а на фоне — вінтажная камода з кандэлябрам, свечкамі і мілымі дэталямі.

Ёсць магчымасць здымаць толькі з мяккім святлом.

Кошт: арэнда студыі - 45 руб. за гадзіну. Здымка з фатографам — 200 руб.
Адрас фотастудыі: вул. Горкага, 91.
Як зарэзерваваць: па спасылцы ў шапцы профіля Inastagram, ці напісаць у дырэкт studio.gray.23

4. Sky studio

Навагоднія лакацыі падрыхтавала і студыя Sky.

У светлай зале захавалі хатнюю атмасферу і дадалі крыху зімы з жывымі ялінкамі і агеньчыкамі. У дзіцячай фотазоне стаіць маленькая вельмі пышная ялінка, якую можна лёгка перамясціць на цыклараму [канструкцыю з плыўным пераходам паміж гарызантальнай і вертыкальнай плоскасцямі для бясконцага аднатоннага фону — Hrodna.life]. Ёсць яліна з яркай гірляндай і інтэр'ерная канапа.

У цёмнай зале вас чакаюць чатыры лакацыі:

  • I лакацыя — самая вялікая, па сцвярджэнні студыі, жывая ялінка ў Гродне ў палітры бардо-беж, упрыгожаная 60 метрамі гірлянды, бантамі і шарамі;
  • II лакацыя — стылёвая інстаграмная лакацыя ў сярэбраным колеры з дыска-шарам;
  • III лакацыя — сервіраваны стол з жывымі галінкамі яліны і свечкамі;
  • IV лакацыя — белая скураная канапа з букетам з жывой ігліцы.

Кошт: не пазначана.
Адрас фотастудыі: вул. Горкага, 91а, 3 паверх.
Як зарэзерваваць: праз дырэкт Instagram skystudio.

5. Bogdan studio

Першая зона аформлена ў бэжавыя, белыя і бірузовыя колеры.

Мяркуючы па фота, ёсць некалькі ўпрыгожаных ялінак, камін з дровамі і атмасферныя жоўтыя лямпачкі.

Кошт: 50 руб. за гадзіну ў буднія, 55 руб. за гадзіну ў выхадныя дні.
Адрас фотастудыі: вул. 1 Мая, 7
Як зарэзерваваць: па спасылцы ў шапцы Instagram-профілю студыі_bogdanstudio_. У асобным Telegram-канале можна паглядзець, якія даты яшчэ вольныя.

6. Фотастудыя «Баланс Белого»

Інтэр'ерную частку залы студыі аформілі ў навагодняй тэматыцы. Пераважны колер — белы. У зоне для дарослых сервіраваны стол, над якім звісаюць паветраныя ніткі караляў, стаіць кандэлябр, на сцяне — аркі ў апраўленні ігліцы і зіхатлівых гірлянд, вялікія і маленькія прыбраныя ялінкі.

У дзіцячай зоне стаіць шафа з сядзеннем і плюшавым мядзведзем, раскладзены цацкі, падарункі пад ёлкай, стаіць драўляны конік і маленькі столік.

На ўвесь святочны перыяд цыклараму пакінуць свабоднай ад дэкору. У студыі ёсць асобная грымёрная, могуць падаць паслугі фатографа.

Кошт: не пазначаны.
Адрас фотастудыі: вул. Горкага, 89, корпус 5 г, 4 паверх.
Як зарэзерваваць: шукаць вольныя даты для здымкі можна па спасылцы ў профілі Instagram bb_photostudio.

7. Фотастудыя Prastora

Першая лакацыя мінімалістычная — на белай сцяне вісіць бант віннага колеру. Другая — стол з белым абрусам да падлогі, на ім піраміда з куфляў і жамчужныя ніткі, побач люстра са шклянымі каралямі. Фон лакацыі - цёмны. Трэцяя — светлая, з французскімі дзвярыма, крэслам з белым покрывам і прыбранай ёлкай. Чацвёртая ўяўляе сабой сцяну з чырвонай аксамітнай заслонай, раскладзенай і на падлозе. Можна пазіраваць з дыска-шарам.

Усяго збіраюцца зрабіць шэсць навагодніх фотазон. У студыі абяцаюць дапамогу са святлом.

Кошт: 50 руб. за гадзіну.
Адрас фотастудыі: вул. Замкавая, 4.
Як зарэзерваваць: пытанні можна задаваць у дырэкт, браніраваць — па спасылцы ў профілі Instagram @prastora_studio.

Чытайце таксама: 280 тысяч лампочек и звездное небо — как украсят Гродно к зимним праздникам

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024