У міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч разам з фрык-тэатрам «Гексаген» арганізавалі экскурсію па тэрыторыі былога гета № 1. Паслухаць гісторыі пра гродзенцаў часоў Другой сусветнай прыйшло каля 100 чалавек.
Спецыяльна да экскурсіі арганізатары рэканструявалі знешні выгляд вязняў гета. Быў і жывы сведка тых падзей 84-й гадовы Пікаловіч Яўген Фёдаравіч, які ўсё жыццё пражыў каля гродзенскай сінагогі. На экскурсіі ён распавёў як выжывалі гродзенцы ў гета.
27 студзеня свет адзначае Дзень памяці ахвяр Халакосту. Менавіта ў гэты дзень у 1945 годзе Чырвоная армія вызваліла адзін з самых страшных канцлагераў Другой сусветнай вайны — Аўшвіц-Біркенаў.
У Гродне акупацыйныя ўлады абвясцілі аб стварэнні гета для яўрэяў 1 лістапада 1941 года. Гета № 1 знаходзілася ў квадраце вуліц Замкавая — Вялікая Траецкая (мяжа па яры) — Віленская, Савецкая. Цэнтральны ўваход у гета № 1 быў з боку вуліцы Замкавай.
Гета № 2 размяшчалася ў квадраце вуліц: праспект Касманаўтаў - Антонава — Лідская — Белуша — Паліграфістаў (былая «Слабодка»).
Вакол абодвух гета напярэдадні перасялення туды яўрэяў збудавалі агароджы з калючага дроту. Уваход быў арганізаваны толькі праз адну браму, якую ахоўвалі жандары і гестапаўцы. За самавольны выхад з гета пагражаў расстрэл на месцы або пакаранне праз павешанне. Яўрэі Гродна і яго ваколіц былі знішчаныя ў некалькі этапаў цягам 1941−43 гг.
Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…
Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…
У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…
Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…
Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…