Слуцкія журналісты зрабілі сувенірны набор гістарычных паштовак «Уладары Случчыны». На «Талацэ» яны запусцілі кампанію па збору сродкаў. Вы можаце матэрыяльна падтрымаць праект або замовіць сабе набор.

Выпуск камплекта паштовак «Уладары Случчыны» распавядае пра дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, ад якіх некалькі стагоддзяў залежала жыццё Слуцка і Слуцкага княства. У часы Вялікага княства Літоўскага яно было адным з самых уплывовых у краіне. Слуцк стаў апошняй сталіцай удзельнага княства на тэрыторыі ВКЛ.

Падтрымай "Уладароў Случчыны" на краўдфандынгу

Сувенірны набор «Уладары Случчыны» для дыпломнага праекта зрабіла супрацоўніца газеты «Кур'ер» — Анастасія Улашчык, дапамог ёй у гэтым навуковы супрацоўнік Ігар Ціткоўскі, слуцкі краязнаўца і сябра рэдкалегіі газеты. Гэта праца перамагла ў міжнародным конкурсе ў галіне прынттэхналогій і медыакамунікацый у 2019 годзе.

Дзесяць паштовак і брашура з кароткімі гісторыямі аб кожным уладальніку Слуцкага краю стане выдатным падарункам замежніку, настаўніку гісторыі, школьніку, студэнту і любому чалавеку, які цікавіцца гісторыяй Случчыны і Беларусі.

Падтрымай "Уладароў Случчыны" на краўдфандынгу