На Талацэ стартаваў праект па зборы грошай на выданне ўнікальнай кнігі «Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі».

Кожны, каго цікавіць Біблія, мастацтва і філатэлія можа стаць саўдзельнікам праекту па выданні кнігі філатэліста і краязнаўца Лявона Карповіча. Кніга ўнікальная па тэматыцы і змесце. На яе старонках каля 100 артыкулаў і каля 800 ілюстрацый. Лявон Карповіч дзеліцца досведам спробы пазнання сэнсу Бібліі і адначасова знаёміць з мастацкімі творамі, якія адлюстроўваюць біблейскія гісторыі і змешчаны на паштовых марках. Аўтар запрашае падтрымаць праект, стаць яго саўдзельнікам ды атрымаць розныя прыемныя бонусы акрамя кнігі.

Лявон Карповіч хоча падзяліцца з чытачом сваімі развагамі і запрашае адгукнуцца на зварот Францішка Скарыны вывучаць Біблію «Каб быў дасканалым Божы чалавек». А яшчэ Лявон спасылаецца на Кірыла Андэрсэна, які папярэднічае кнігу «Біблейскія легенды» словамі:

«Не засталося ніводнага імя, ні адзінай падзеі, згаданай у Бібліі, якое не было б шматкроць перакладзена на мову паэзіі, музыкі, фарбаў і філасофіі. Аднак прыходзіць наступнае пакаленне і выяўляе скарбы Бібліі ніколькі не збяднелымі і кожны раз адкрывае іх для сябе наноў, быццам гэта не адна і тая ж кніга, а велізарная, бясконцая бібліятэка».

Падтрымаць праект, стаць яго саўдзельнікам можна па спасылцы: https://www.talaka.org/projects/3242/about

Па гэтай спасылцы кнігу можна гартаць і чытаць: http://www.youblisher.com/p/2 002 339

Таксама кнігу можна набыць праз сэрвіс Ridero: https://ridero.ru/books/bibleiskiya_gistoryi_novaga_zapavetu_ilyustravanyya_pashtovymi_markami/

Кантакты аўтара: lunkarp@t*t.by, +37 529 8 664 380