Напярэдадні Каляд і Новага года А1 выпусціў серыю мастацкіх паштовак з цытатамі з твораў Уладзіміра Караткевіча. Праект называецца ПаштоўкА1 і працягвае кампанію #Караткевіч90 да 90-гадовага юбілею пісьменніка. З 15 снежня ўсе ахвотныя могуць бясплатна атрымаць святочнае пасланне ад знакамітага пісьменніка ў любой з 85 крамаў А1 па ўсёй Беларусі. На сайце А1 таксама можна спампаваць усе дзесяць паштовак у высокай якасці.

Дзесяць вядомых і натхняльных цытат Уладзіміра Караткевіча праілюстравала вядомая беларуская мастачка і кіраўнік інклюзіўнай студыі SOWY Ніка Сандрас. Паштоўкі з выказваннямі класіка могуць атрымаць наведвальнікі фірмовых крам незалежна ад таго, набываюць яны тавар ці паслугу альбо не. Таксама паштоўку атрымаюць пакупнікі віртуальнай крамы А1 — яе даставяць разам з анлайн-замовай, пачынаючы з 15 снежня. Наклад адмысловай серыі абмежаваны, таму акцыя будзе доўжыцца да поўнай раздачы паштовак у кожнай краме.

У Гродне паштоўкі можна знайсці ў краме на праспекце Я. Купалы, 87 (ГЦ Triniti, 1 паверх), на вуліцы Савецкай, 25 і ў гандлёвым цэнтры OldCity на Дубко, 17 (1 паверх).

«Да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча мы распачалі інфармацыйную кампанію #Караткевіч90, каб праз серыю падзей і анлайн-праектаў нагадаць пра ўнёсак знакамітага пісьменніка ў нацыянальную культуру і распавесці пра яго як пра асобу. Вядома, што Караткевіч часта віншаваў сваіх родных і блізкіх паштоўкамі, якія маляваў сам. Таму сёлета мы вырашылі зрабіць так, каб усе ахвотныя змаглі павіншаваць адзін аднаго пасланнямі ад класіка», — адзначыў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў.

Спецыяльна для святочнай серыі паштовак мастачка Ніка Сандрас прыдумала казачных персанажаў - соў-беларусаў, а ў сюжэт кожнага малюнка арганічна ўпляла сімвалы народнага арнаменту.

«Рабі нечаканае»: да зімовых свят А1 выпусціў серыю паштовак з цытатамі Уладзіміра Караткевіча

«Ілюстрацыі да паштовак не толькі пераасэнсоўваюць цытаты класіка, але і хаваюць у сабе беларускія таямніцы і адметнасці. Напрыклад, кветка, якую трымае сава на адной з карцін, насамрэч з’яўляецца незвычайнай і рэдкай раслінай нашых лясоў - каралеўскай папараццю. А на іншым малюнку рэчка на фоне невыпадкова нагадвае Ў (у нескладовае) — з усіх кірылічных славянскіх алфавітаў такая літара ёсць толькі ў беларускім», — патлумачыла Ніка Сандрас.

Першай, хто асабіста падпісаў і даслаў паштоўку блізкім, стала Алена Сінкевіч — пляменніца і адзіная спадчынніца знакамітага пісьменніка. Таксама яна вырашыла адправіць яшчэ некалькі святочных пасланняў: у Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт Тараса Шаўчэнкі, дзе вучыўся Уладзімір Караткевіч, Грамадскую бібліятэку беларускай літаратуры імя Уладзіміра Караткевіча ў Таліне, Дзіцячую бібліятэку імя У. С. Караткевіча ў Оршы, Музей Уладзіміра Караткевіча ў Оршы і аршанскую сярэднюю школу № 3, дзе ёсць асобная музейная зала, прысвечаная пісьменніку.