Горад

«Оскары» праходзяць міма Гродна. Чаму добрае кіно нам не свеціць

«Амаль ніводнага фільма з „оскараўскай гонкі“ ў Гродне не пакажуць, — так пачынаецца ліст у рэдакцыю аднаго з нашых чытачоў. — Я пісаў запыт наконт „The Shape of Water“ (Форма вады) і „Darkest Hour“ (Цёмныя часы), на што атрымаў адказ — з праваўладальнікамі немагчыма дамовіцца з-за абмежаванасці пракату. Ці не маглі бы вы неяк асвяціць гэтую сітуацыю? Гэта ж нонсэнс — у абласным цэнтры пяць кінатэатраў і - немагчыма паглядзець намінаваныя на „Оскар“ фільмы».

Вось што ўдалося высветліць Hrodna.life.

«Не представляется возможным»? Насамрэч, 50 на 50

«Цёмныя часы»: пракат магчымы

Пракатам «Цёмных часоў» у Беларусі займаецца кампанія «Интерфильм Дистрибьюшн». Пра магчымасці пракату фільма ў Гродне распавяла Іна Козырава, намесніца дырэктара кампаніі па кінапракаце.

«Што тычыцца „Цёмных часоў“, то Гродна ёсць у спісе гарадоў, дзе фільм можа выходзіць у пракат. Да паказаў рэкамендаваны кінатэатры „Космас“ і „Кастрычнік“. Можам даць фільм хоць зараз, калі возьмуць».

Аднак тое, што «правінцыі» будзе цяжка атрымаць іншыя оскараўскія стужкі, Іна Козырава не аспрэчвае: «На жаль, праваўладальнікі з галаўнога офіса „не рэкамендуюць“ паказваць частку фільмаў у абласных цэнтрах. Прычына — слабая „напрацоўка на сеанс“ у папярэдніх фільмаў-аналагаў».

Сярод прэтэндэнтаў на Оскар, для каторых Гродна не патрапіў у спіс рэкамендаваных для пракату гарадоў, адносяцца «Прывідная ніць», «Сакрэтнае дасье» і «Ледзі Бёрд». Прычына адмовы тая ж — слабая напрацоўка на фільмах-аналагах.

«То бок, ці то ў Гродне публікі няма, ці то з маркетынгам праблемы. Безумоўна, каб паспяхова паказваць элітарныя фільмы, трэба больш укладацца ў інфармаванне. З масавым кіно працаваць лягчэй».

Незважаючы на рэкамендацыі з галаўнога офісу ў Маскве, кампанія «Интерфильм Дистрибьюшн» можа прадаставіць гэтыя стужкі для прагляду ў абласных гарадах. Галоўнае, каб мясцовы кінапракат іх узяў і меў жаданне данесці інфармацыю да гледача, кажа Іна Козырава.

«Са свайго боку мы гэтаму спрыяем — прадастаўляем рэкламныя матэрыялы для кінатэатраў, а таксама размяшчаем рэкламу ў сеціве, на радыё і тэлебачанні».

«Форма вады»: у адказ — цішыня

«Форма вады» ў Беларусі распаўсюджваецца кампаніяй «Двадцатый Век Фокс СНГ». Hrodna.life скіраваў у кампанію пісьмовы запыт, але на час публікацыі артыкула адказу не атрымаў. «Інфармацыя пра адмову ў паказе можа быць праўдзівай, — мяркуе Іна Козырава. — У гэтай кампаніі даволі жосткія умовы для рэгіянальных кінатэатраў». Сапраўды, паводле інфармацыі сервіса «Кинопоиск», стужка на рускай мове распаўсюджваецца ўсяго ў 544 копіях — гэта ў 2−2,5 разы менш за звычайныя касавыя фільмы.

Другі спецыяліст, знаёмы з практыкай распаўсюду замежнага кіно ў Беларусі, патлумачыў: «Наўрад ці недзе ў абласных гарадах магчымы паспяховы пракат той жа „Формы вады“. Нават, калі б праваўладальнікі далі дазвол, яе б не захацелі браць. Гэта „не той“ фільм. Рэгіяналы пры замове звяртаюць увагу не на патэнцыйную „оскараноснасць“ стужкі, а на яе камерцыйную запатрабаванасць.

„Форма вады“ падышла б для клубнага паказу на 20, 30 ці 100 чалавек. Але па ўмовах „Фокса“ паказваць фільм трэба не менш двух тыдняў. Нават у малой залі гэта атрымліваецца задорага — неэфектыўна выкарыстоўваецца экранны час, малая „напрацоўка на сеанс“. Калі б кампаніі давалі „оскараўскія“ фільмы на выходныя, то рэгіянальным пракатчыкам гэта было б цікава. Пакуль жа яны і не могуць атрымаць стужкі, і не зацікаўлены ў паказе такога кіно».

Юбілейны Оскар

Сёлета цырымонія ўзнагароджання прэміяй «Оскар» пройдзе ў 90-ы раз і адбудзецца 4 сакавіка. Прэтэндэнты на яе атрыманне выстройваюцца ў рэйтынгі па колькасці магчымых прэмій і намінацый. Узначальвае спіс і мае 13 шансаў на статуэткі ўсё тая ж «Форма вады», паглядзець каторую на вялікім экране гродзенцам не свеціць.

фота з сайта bintang.com
Так што шукайце намінантаў у сеціве, збірайцеся з сябрамі на канапе і глядзіце добрае кіно. Ці едзьце ў Мінск або Беласток. Там усё будзе. А вось і спіс стужак, што сабралі найбольшую колькасць намінацый:

13: «Форма вады»

8: «Дюнкерк»

7: «Тры білборды на граніцы Эбінга, Місуры»

6: «Цёмныя часы» / «Прывідная ніць»

5: «Ледзі Бёрд» / «Той, што бяжыць па лязу 2049»

4: «Заві мяне сваім імем» / «Прэч» / «Ферма „Мадбаўнд“» / «Зорныя войны: Апошнія джэдаі»

3: «Малы на драйве» / «Тоня супраць усіх»

2: «Сакрэтнае дасье» / «Прыгажуня і пачвара» / «Таямніца Коко» / «Вікторыя і Абдул»

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я б зрабіла гэта і бясплатна». Слонімчанка знялася ў фільме, які атрымаў пяць «Оскараў»

Беларуска Марыя Тычынская адыграла эпізадычную ролю ў фільме "Анора", які атрымаў "Залатую пальмавую галіну" Канскага…

14 сакавіка 2025

Вольф Месінг і не толькі: якія астролагі і вешчуны дзейнічалі ў Гродне 100 гадоў таму

У часы эканамічнага крызісу 1929-1931 гадоў і напярэдадні Другой сусветнай вайны частымі наведнікамі Гродна сталі астролагі і вешчуны. Яно і…

14 сакавіка 2025

Памятаеце тверк Олі Лета? Яна выйшла замуж, з’ехала ў Італію і выкладае ёгу

Оля Лета была вядомая як танцорка twerk і выкладчыца танцаў з Гродна. Цяпер яна выйшла…

11 сакавіка 2025

Гарбата ў яўрэя Блёмберга, кава ў кубіках і «прываткі» ў вёсцы. Публікуем чарговыя ўспаміны з Гродна 1930−40-х гг

Камілія Юзэфаўна Біліда (Талочка) нарадзілася ў 1924 годзе ў вёсцы Кульбакі ў пяці кіламетрах ад Гродна.…

11 сакавіка 2025

«КДБ у Гродне спрабаваў мяне вярнуць». Яўген Дудкін пра жаданне быць карысным, магілёўскія стэрэатыпы і будучыню Альшанкі

Яўген Дудкін нарадзіўся ў Магілёве, але вырас у Гродне. Думаў стаць міліцыянерам, як бацька, але…

10 сакавіка 2025

«Самый нежный весенний праздник». Як жанчын Гродна віншуюць з 8 сакавіка і што з гэтымі віншаваннямі не так?

Сацсеткі да Міжнароднага дня жанчын 8 сакавіка перапоўненыя віншаваннямі “мілых дам” і “цудоўнай паловы чалавецтва”.…

8 сакавіка 2025