Карыснае

«Наперад»: роўд-муві пра простыя каштоўнасцІ і аднарогаў на сметніках

Даўняя аксіёма: «Pixar» выпускае калі не чарговы шэдэўр, то абавязкова прыстойны мультфільм. Хоць некаторыя сцвярджаюць, што з часоў «ВАЛЛі» і «Уверх» гэта падраздзяленне «Дыснея» выпусціла толькі два годных твора: «Галаваломка» і «Таямніца Кока», а астатняе — суцэльныя сіквелы. Можа таму студыйныя босы паабяцалі ў будучыні пакет арыгінальнага кантэнту: першым можна лічыць «Наперад» Дэна Скэнлана.

www.youtube.com/watch?v=P_mroKXURE8

Гэты анімацыйны фільм стаў для аўтара «Універсітэта монстраў» па-сапраўднаму «родным стварэннем»: рэжысёр прапісаў у сюжэце ўласныя перажыванні з-за страты бацькі ў 16 гадоў. У тыя гады будучы рэжысёр змог вытрымаць трагедыю дзякуючы аўдыёзапісам голаса памерлага. Так і ў «Наперад» галоўны герой Іэн Лайтфут цяжка пераносіць нягоды пераходнага ўзросту і разуменне таго, што ніколі не бачыў уласнага бацькі. І толькі старая фанаграма ці то падтуплівае смутак, ці то ўзмацняе сум.

Атлусцелыя кентаўры, эльфы-байкеры і аднарогі на сметніках

Іэн жыве ў свеце эльфаў, цыклопаў, кентаўраў і іншых міфічных істот. Толькі гэты свет нагадвае хутчэй аднапавярховую Амерыку 1990-х, чым Міжзем'е «Уладара пярсцёнкаў». Усе ў ім даўно зразумелі, што лягчэй паддацца тэхнічнаму прагрэсу, чым спасцігаць асновы магіі. Таму кентаўры растаўсцелі і цяпер раз’яжджаюць на патрульных машынах, эльфы страцілі здольнасць лётаць і дэградавалі ў байкераў, а аднарогі апусціліся да ўзроўню бадзяжных сабак. Дзівосны свет стаў звычайным і толькі брат Іэна, Барлі, працягвае верыць у «лепшае мінулае» і пратэстуе, калі спрабуюць знесці нейкі прадмет даўніны.

І калі з’явіцца чароўны спосаб на час вярнуць бацьку ў рэальны свет, Іэн таксама зможа паверыць у казку. І як у яе не паверыць, калі магія верне хаця б палову бацькі (толькі ногі без тулава!).

Козыры Pixar — тэмы смерці і страты

Вялікая сюжэтная смеласць — ногі бацькі, якія шпацыруюць (амаль увесь фільм) побач з сынамі. Першы час гэта будзе палохаць, тым больш у анімацыі, прызначанай для не самых вялікіх дзетак. Але стваральнікі выкруцяцца з дапамогай разнастайных рухаў падчас вялікага падарожжа, мэтай якога стане дапоўніць цела тулавам. Мультфільм гэта дзіўны роўд-муві ў форме настольнага квэста з перашкодамі і пасткамі. Барлі, як знаўца легендарнага мінулага, будзе правадніком у свет даўно забытых артэфактаў.

На фоне выдатна прапрацаванай анімацыі на першы план выйдзе эмацыйная складнік. Pixar зноў пусціць у ход свае ўпадабаныя козыры, за якія яго цэняць гледачы ўсіх узростаў: тэмы смерці і страты блізкіх людзей. Паміж блізкімі па крыві істотамі праявіцца дзіўная хімія, якую адчуваюць паміж сабой толькі родныя. Такімі спосабамі мультфільм паспрабуе нагадаць пра каштоўнасці, пра якія лёгка забываеш: усё лепшае знаходзіцца побач, нам проста варта шырэй расплюшчыць вочы.

Прадказальны, але не прахадны

«Наперад» слаба раскрывае нам гэты свет, у якім усе забыліся сваё прызначэнне, а ногі адроджанага таткі так і застануцца неверагодным, пацешным, але адзіным элементам фільма. І так, ён падасца прадказальным, але ніяк не прахадным і сумным. Для Pixar — гэта чарговы прадукт з высокім знакам якасці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гайд па bubble tea ў Гродне: вывучылі цэны, смакі і водгукі

Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…

14 мая 2025

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025