«Такія аладкі пякла мая маці - па нядзелях, калі не трэба было нікуды спяшацца і можна паспаць даўжэй, — распавядае пра рэцэпт дла сняданку з Hrodna.life 6 чэрвеня журналістка Вольга Сяліцкая. — Хочацца часам вернуцца ў гэты час».
Да гатавання «аладак з дзяцінства» яна раіць фільм «Харысты». Ён пра тое, што «дзіцячае шчасце так хутка забываецца».
Прадукты для пульхных аладак
З абавязковых прадуктаў для сняданку з дзяцінства патрэбныя кефір, цэльназерневая мука, яйка, цукар, сода, соль. На прыгатаванне сыдзе не больш за паўгадзіны. А пакуль гатуем, можна паставіць на загрузку фільм «Харысты» для добрай нядзельнай раніцы.

1 яйка
1 шклянка кефіру
1 ¼ шклянкі цэльназерневай мукі
¼ чайнай лыжкі соды
1 чайная лыжка цукру
Соль на смак
Гатуем — лёгка і проста
У міску разбіваем яйка, дадаем цукар і каліва солі, выліваем кефір, дадаем соду і муку. Добра змешваем. Атрымліваецца густая кансістэнцыя.

Разаграваем патэльню, змазваем алеем і сталовай лыжкай выкладваем сумесь. Абсмажваем на сярэднім агні 2 хвіліны, перагортваем, і абсмажваем пад вечкам да залацістай скарынкі.

Сняданак — гэта прыгожа
Аладкі можна дапоўніць сочывам або садавінай. Летам лепш узяць свежую садавіну.
Наразаем грушу, выкладваем на талерку пульхныя аладкі, пасыпаем цукровай пудрай.

Смачна есці і добрага дня!