Мужчына ў дзіўнай вопратцы сядзіць на Савецкай вуліцы і грае на нейкім цікавым інструменце. Хоць завуць яго Павел, у сваіх колах ён вядомы як Пiтамбара. Ужо восем гадоў у любое надвор’е ён грае ў цэнтры Гродна дзеля свайго задавальнення і на радасць людзям.
Паўлу 42 гады. Ён з сям'і вайскоўца. Нарадзіўся ў Манголіі, большую частку жыцця пражыў у Расіі. Апошнія 15 гадоў жыве з сям’ёй у Гродне.
«Яшчэ ў Чыце [Расія — рэд.] я пазнаёміўся з вучэннем крышнаітаў, — распавядае Павел. - Я не думаў, што буду практыкаваць, але ўцягнуўся і да гэтага часу вывучаю і дзялюся ведамі з людзьмі. Граць на вуліцы я пачаў не адразу. Шмат працаваў і вучыўся.
Апошнія 10 гадоў асноўная мая дзейнасць — пропаведзь і гра на вуліцы. Многiя думаюць, што я манах, але я сямейны чалавек, які прытрымліваецца прынцыпаў манаства".
Жыве Павел за кошт ахвяраванняў, а таксама іншых заробкаў сям'і. Выходзіць гуляць на вуліцы ён у любую пару года. Калі моцна холадна і дождж, то не гуляе, бо на вуліцы няма людзей, ды і самому не камфортна.
Павел грае на фiсгармоніі, якую прывёз яе з Індыі. Праўда, па паходжанні гэта еўрапейскі інструмент. Яе проста некалі завезлі ў Індыю, дзе яна прыжылася. Павел не толькі грае, але і спявае ведычныя мантры.
«Такая музыка дапамагае людзям ачысціць свядомасць ад непатрэбных рэчаў: прагнасці, зайздросці і зла. У сваіх песнях я часта паўтараю святое імя „Харэ Крышна“. І не важна, разумеюць людзі гэта ці не. Яны чуюць маю музыку і ачышчаюцца».
Міліцыя спакойна ставіцца да Паўла, бо закон ён не парушае. Але, калі на яго нехта скардзіцца, то супрацоўнікі могуць падысці і спакойна папрасіць не граць ці пакінуць месца. Як кажа Павел, міліцыя ставіцца да яго цывілізавана і культурна.
Напрыклад, да Паўла маглі падыйсці і сказаць, што ён «не на тым шляху», маўляў, яго вучэнні «завядуць у царства цемры». Павел адзначае, што звычайна гэты былі людзі, што прытрымліваюцца хрысціянскіх традыцый. «Такіх людзей я разумею і не магу на іх злавацца. У цэлым у Гродне на людзей грэх скардзіцца», — кажа Павел.
Часам Павел ездзіць граць у Мiнск. Грае пераважна ў пераходах, дзе можна быць і ў дождж, і ў снег. Але пастаянным і любімым месцам застаецца Гродна.
«Горад у нас спакойны, людзі тут інтэлектуальныя. Іншым разам гараджане сядаюць побач і частуюць прысмакамі. Праходзяць міма і кажуць: „О, Пітамбара, Харэ Крышна, прывітанне!“. Быў выпадак, калі хлопцы праходзілі і, пачуўшы маю музыку, пачалі танцаваць брэйк. Прыемна было. Часта гродзенцы падыходзяць і пытаюцца, на чым я граю і пра што спяваю, прыходзіцца ўсім расказваць. Для мяне гэта задавальненне».
Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…
Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…
Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…
Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…
Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…
Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…