Журналісты Hrodna.life працягваюць знаёміць гараджан з Новым Светам і яго духмянай і смачнай гісторыяй. Чарговы шпацыр прайшоў 29 чэрвеня. Гэтым разам рэдакцыя запрасіла паўдзельнічаць прадстаўнікоў таварыства інвалідаў па зроку разам з суправаджаючымі. Да шпацыру далучыліся Аляксандр Акулевіч і Алена Валюк. Дапамагалі ім Сяргей Набокаў і Раіса Ланеўская. На думку Аляксандра, прапанаваны інтэрактыў стварыў для ўдзельнікаў «дапоўненую рэальнасць» і даў магчымасць праз уласныя пачуцці пазнаёміцца з Новым Светам. На памяць ўдзельнікі атрымалі фірмовыя хустачкі з прынтом «дома з цмокамі».
Як па-новаму адкрываецца Новы Свет, калі закрыць вочы
Раіса Ланеўская працуе ў спецыялізаванай бібліятэцы для інвалідаў па зроку. Па яе словах, аўдыакнігі па гісторыі Гродна — адны з самых запатрабаваных сярод наведвальніў. Яна прыйшла на шпацыр па Новым Свеце, каб больш даведацца і прапанаваць шпацыр іншым чытачам.
Па Новым Свеце з завязанымі вачамі. Прайшліся па Гродне, які нельга пабачыць, але можна адчуць
У Алены Валюк з Новым Светам таксама звязаны ўласныя ўспаміны. Калі яна прыехала ў Гродна вучыцца, то пасялілася ў спецыялізаваны інтэрнаце для невідушчых. Тады ён мясціўся на вуліцы 17 Верасня. «Наш раён быў. Цікава было праз шпацыр больш пра яго даведацца. Пахі і смакі ўсе пазнала. І гарачы хлеб успомніла, і кава спадабалася. А булачка з макам проста клас!»
«Атрымалася дапоўненая рэальнасць», — абагуліў Аляксандр.