Горад

Новая кавярня ў старой камяніцы. Дом Хона Піка чакае гасцей

Яшчэ адным смачным месцам узбагаціўся цэнтр Гродна. 16 снежня пачала працу «Кавярня ў доме Хона Піка». Разам з кавай новая ўстанова прапануе малочныя кактэйлі і гарбату. Да сваіх асаблівасцяў залічвае наяўнасць дэсертаў і свежай выпечкі.

У інтэр'еры кавярні гаспадары зрабілі спробу спалучыць усё магчымае. Цагляная кладка суседнічае з падушкамі на сталёвых рэлінгах, а сучасныя перфараваныя панэлі столі ўпрыгожаны вышыванкай. Выява Хона Піка, колішняга гаспадара будынка, адлюстравана на сцяне ля ўваходу.

Кавярня прапануе з дзясятак відаў кавы з кава-машыны. Тут выкарыстоўваюць класічную сумесь зерня арабікі і рабусты — 80 на 20 свежай абжаркі. На выбар ёсць чорны і зялёны чай, малочныя кактэйлі з рознымі смакамі і безалкагольны глінтвейн. Цэны напояў вагаюцца ад 2 да 4 рублёў.

Да кавы можна выбраць дэсерты — некалькі відаў чызкейка ці марозіва. У меню ёсць свежая выпечка — брускета з некалькімі відамі дадаткаў і вялікі выбар круасанаў.

Паўфабрыкаты гэтых вырабаў дастаўляюць у Гродна ў стане шокавай замарозкі. Ужо на месцы яны праходзяць неабходную тэрмаапрацоўку і свежаспечанымі падаюцца пакупнікам.

Кавярня толькі пачала работу, таму пэўныя недапрацоўкі звяртаюць на сябе ўвагу. Напрыклад, пакуль тут няма магчымасці разлічыцца карткай, адсутнічае wi-fi і няма куды павесіць верхняе адзенне. Абяцаюць, што ўсе гэтыя хібы будуць выпраўлены цягам бліжэйшых дзён.

Зараз кавярня працуе ад 9.00 да 23.00 па працоўных днях і ад 9.00 да 24.00 па выходных. У планах ёсць падаўжэнне часу працы, пашырэнне асартыменту напояў за кошт алкагольных кактэйляў і стварэнне праграмы лаяльнасці для сталых наведвальнікаў. Але калі дакладна рэалізуюцца гэтыя планы, арганізатары бізнесу сказаць не бяруцца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025