У Гродне ў Міжнародны дзень музеяў - 18 траўня — можна бясплатна наведаць экспазіцыі Новага і Старога замкаў, Музея гісторыі Гарадніцы і Музея Максіма Багдановіча. А ў суботу, 20 траўня, музеі горада падрыхтавалі адмысловыя тэматычныя праграмы ў рамках акцыі «Ноч музеяў». Сабралі для вас гайд па мерапрыемствах у музеях Гродна і Гродзенскай вобласці з 18 па 28 траўня.
У праграме «Ночы музеяў» Музея гісторыі рэлігіі у гэтым годзе будзе шмат музыкі і мастацтва.
20.00−22.05 — праца інтэрактыўных пляцовак:⠀
22.10−22.30 — выступленне артыстычнага гурта «Дзеўкі гарадзенскія» з Гродзенскага тэатра лялек.
22.30 — канцэрт струннага квартэта «Музычная палітра».
Таксама гасцей чакаюць сусветныя хіты ў інтэрпрэтацыі Want Band і канцэрт ад эстрадна-сімфанічнага аркестра Nota Band пад кіраўніцтвам Ю.Амельчанкі ва ўнутраным дворыку музея.
Квіткі можна забраніраваць, напісаўшы ў дырэкт Instagram музея.
Калі: 20 траўня, 19.30.
Дзе: Гродна, вул. Замкавая, 16.
Кошт: 30 рублёў.
Праграма «Ночы музеяў» у гісторыка-археалагічным музеі будзе прысвечана меламаніі. Мерапрыемствы пройдуць і ў Новым, і ў Старым замках.
Новы замак
20.00−20.45 — канцэртная праграма (Сенатарская зала);
21.00, 21.30 — майстар-клас па кіраванні лялькамі (экспазіцыя «Захаваныя каштоўнасці»);
21.00−22.30 — квэст па экспазіцыі «Калі пачынаўся тэатр»;
20.00−23.00 — майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў, лялек ручной работы (фае);
20.00−23.00 — настольныя гульні Hobby Games (экспазіцыя «Старадаўні інтэр'ер»);
23.00−00.00 — канцэрт кавер-бэнда Hit Hunter (кавер-версіі сусветных хітоў);
Стары замак
21.00−22.00 — квэст па экспазіцыі «Таямніцы Старога замка»;
21.15, 22.15 — квіз-гульня «Пачынаем з антычнасці, а далей — як пойдзе…».
На працягу ўсяго мерапрыемства (20.00−23.00) будуць працаваць выстава «Гродна тэатральны» (Авальная зала) і фотазона ў Новым замку. Экспазіцыі Новага і Старога замкаў падчас мерапрыемстваў будуць таксама адкрыты для наведвання.
Калі: 20 траўня, 20.00.
Дзе: Гродна, Новы замак (вул. Замкавая, 20 і 22).
Кошт: 15 рублёў - дарослым, 8 рублёў - школьнікам. Кошт квітка на выступ кавер-бэнда Hit Hunter пасля 22.00 — 5 рублёў.
У музеях Гродзенскай вобласці будуць адзначаць Міжнародны дзень музеяў з 18 па 28 траўня. У большасці месцаў праграма на «Ноч музеяў» бясплатная.
17:00−17:20 — тэатралізаванае адкрыццё святочнага мерапрыемства «Ажылы лагатып».
17:20−18:00 — экскурсія па музеі лялькі. Лакацыя «Музей у QR кодзе», акцыя «Сэлфі з лялькай». Фотатэатр «У музей толькі з усмешкай».
18:00−18:40 — віртуальны QR-квэст «Па слядах экскурсавода». Музейныя заняткі ад майстра народных і мастацкіх рамёстваў Ірыны Рынкевіч «Лялькі з чароўнага куфэрка».
18:40−19:20 — TikTok-шоу «Музей у ТікТоку»: чэленджы, флэшмобы і караоке-шоу.
19:20 — 20:00 — чаяванне ў музеі. Прысмакі да гарбаты трэба прынесці з сабой.
19:20−20:00 — бібліятэчны літаратурны салон.
Калі: 18 траўня, 17.00−20.00.
Дзе: аг. Індура, Някрасава, 1.
Кошт: бясплатна.
У Іўеўскім музеі правядуць квэст «Цывілізацыя». Каманды-ўдзельнікі квэста за гадзіну пройдуць шлях ад першабытнаабшчыннага ладу да сучаснага грамадства. Квэст разлічаны на ўзроставую катэгорыю 16+.
У ім будуць розныя заданні:
Пры выкананні заданняў можна набываць падказкі.
Калі: 18 траўня, 20: 00.
Дзе: Іўе, вул. 17 верасня, 9.
Кошт: бясплатна. Папярэдні запіс абавязковы.
10.00−18.00 — супрацоўнікі комплексу падрыхтавалі тэатралізаваныя экскурсіі па ўсіх паверхах Паўночнага корпуса палаца. У гістарычных касцюмах яны раскажуць пра сакрэты княжацкай кухні, таемную мову веера і многае іншае.
10.30−11.30, 12.30−13.30, 15.30−18.00 — цырымоніймайстар замка будзе вучыць гасцей старадаўнім танцам у партрэтнай зале.
11.00, 12.00, 16.00 — жадаючыя могуць асвоіць сакрэты вырабу выцінанак на мансардзе замка, дзе праходзіць выстава народнай майстрыцы Беларусі Святланы Вяль.
14.30 — у экспазіцыйнай зале «Першыя ўладальнікі свету» прадставяць новы экспанат, непасрэдна звязаны з заснавальнікам замка Юрыем Ільінічам.
17.00 — падвядзенне вынікаў конкурсу «Музейнае пераўвасабленне» ў сацыяльных сетках.
10.00, 12.00 і 15.00 — стрэлы з замкавай гарматы.
Калі: 18 траўня, 10.00−18.00. Каса працуе да 17.20.
Дзе: г. п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2.
Калі: 18 траўня, 12.00−22.00.
Дзе: Свіслач, вул. Леніна, 8.
Кошт: бясплатна.
11.30 — адкрыццё акцыі.
11.40 — тэматычная экскурсія «Гісторыя Дзятлава ў мастацкіх творах самадзейнага мастака А.М. Сокала».
12.30−13.30 — майстар-клас разьбы па дрэве ад Аркадзя Сокала.
14.20 — Музейны батл «525 гадоў гораду Дзятлаву».
Увесь дзень будзе даступна свабоднае наведванне экспазіцыі. Таксама будзе працаваць фотосалон «Хто ў люстэрку?».
Калі: 18 траўня, 11.30−19.00.
Дзе: Дзятлава, вул. Першамайская, 12.
16.00 — прэзентацыя выставы «З гісторыі ваеннай тэхнікі і абмундзіравання» (з прыватнай калекцыі Міхаіла Харчанкі).
16.45 — выступленне самадзейнага спевака Анатоля Панасені.
18.00 — майстар-класы па прыкладной народнай творчасці.
Калі: 18 траўня, 16.00.
Дзе: г. Слонім, пл. Леніна, 1.
Кошт: бясплатна.
У праграме абяцаюць экскурсіі, майстар-класы і «яшчэ шмат цікавага». Больш падрабязнай праграмы няма.
Калі: 18 траўня.
Дзе: г. п. Вялікая Бераставіца, вул. Савецкая, 17.
У Навагрудку падрыхтавалі праграму"містычнае Сярэднявечча".
18.30 — міні-лекцыя «Беларуская міфалогія».
19.00 — пачатак працы інтэрактыўных пляцовак:
21.00 — шпацыр па вячэрнім Навагрудку.
Калі: 19 траўня, 18: 30.
Дзе: Навагрудак, вул. Гродзенская 2.
Кошт: бясплатна.
11.30 — прадстаўленне тэатра ценяў «Легенды нашага горада».
13.00 — інтэрактыўная экскурсія з майстар-класам па ганчарстве.
15.00 — фотадэбют: адкрыццё персанальнай выставы Алега Прэцкайлы.
19.00 — інтэрактыўная экскурсія па яўрэйскіх мясцінах цэнтра Ашмянаў з наведваннем былой сінагогі «Зандажы і міражы былога штэтла».
На працягу дня будзе працаваць тэматычная фотазона і бяспройгрышная латарэя.
Калі: 19 траўня, 11.30.
Дзе: Ашмяны, вул. Савецкая, 128.
Кошт: бясплатна.
«Ноч музеяў» у Карэлічах вырашылі прысвяціць рэлігіі. У праграме:
Калі: 19 траўня, 17.00.
Дзе: Г. П. Карэлічы, вул. Савецкая, 19.
Кошт: бясплатна.
19.00 — тэатралізаваны пралог «Гальшанскі замак вітае».
19.20 — канцэрт класічнай музыкі ў выкананні выкладчыкаў Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў.
20.30 — інтэрактыўная экскурсія з элементамі містыкі «Тэрыторыя прывідаў».
21.30 — кінапаказ пад адкрытым небам «Чорны замак Гальшанскі».
Калі: 20 траўня, 19.00.
Дзе: аг. Гальшаны.
Кошт: 6 рублёў - дарослы квіток, 4 рублі - дзіцячы.
Гасцям раскажуць пра цікавыя факты з гісторыі моды, этыкету, свецкага жыцця эпохі XIX стагоддзя, удакладняе «Гродзенская праўда». У праграме:
Калі: 20 траўня, 18.00−21.00.
Дзе: г. Навагрудак, вул. Леніна, 1.
Выступ заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Таццяны Траццяк «Край прыгожых людзей» з удзелам салістаў Вялікага тэатра Беларусі струннага квінтэта «Серэнада». Канцэртмайстар — лаўрэат міжнароднага конкурсу Ірына Бутэль. Абмежаванне — 12+.
У экспазіцыйных залах будзе граць жывая музыка, правядуць майстар-клас па танцах XIX стагоддзя, можна будзе згуляць у салонныя гульні.
Калі: 20 траўня, 21.00.
Дзе: Смаргонскі раён, аг. Залессе.
22.00−23.30 — канцэрт жывой музыкі ў цемры. Прагучаць хіты расійскіх гуртоў «Мумій троль», «Кароль і Шут» і «Земфіра» ад Jean-Christophe. Абмежаванне 18+. Квіткі - 25 рублёў.
Таксама па звестках «Гродзенскай праўды», у музеі ў гэты дзень пройдзе квэст-гульня «Таямніца Баграціёна», накіраваная на «ўмацаванне гістарычных фактаў» і «прывіццё станоўчых эмоцый і пачуццяў да роднага краю».
Калі: 20 траўня.
Дзе: г. Ваўкавыск, вул. Баграціёна, 10
У праграме:
Можна будзе наведаць выязную выставу «Крэўскі замак: учора, сёння, заўтра». Будзе працаваць тэматычная фотазона.
Калі: 20 траўня, 19.00.
Дзе: г. Смаргонь, вул. Кутузава, 23.
Кошт: 10 рублёў.
У замку таксама падрыхтавалі праграму «Вялікае княства Крэўскае»:
Калі: 20 траўня, 17.00.
Дзе: Крэва, Крэўскі замак.
Кошт: уваход у замак бясплатны.
Акцыю «Ноч музеяў» прыме Лідскі гісторыка-мастацкі музей як частку музейнага трыпціха «Магія агню і святла». Падрабязная праграма пакуль не апублікаваная.
У рамках музейнага трыпціха «Магія агню і святла» ў Лідскім замку гасцей чакае:
Калі: 27 траўня.
Дзе: Ліда, вул. Замкавая, 1, корп. 2.
Кошт: дарослы квіток — 20 рублёў, студэнцкі - 18 рублёў, дзіцячы — 15 рублёў.
Музейны трыпціх завершыцца ў доме-музеі Валянціна Таўлая. Падрабязнай праграмы пакуль няма.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…