18 траўня адзначаюць Міжнародны дзень музеяў. Многія музеі свету ў гэты дзень працуюць да позняй ночы і пускаюць наведнікаў бясплатна. Музеі Гродзенскай вобласці падрыхтавалі святочныя праграмы і на гэты дзень, і на бліжэйшыя выхадныя. Hrodna.life сабраў гід па імпрэзах у Гродне і іншых гарадах з 18 да 23 траўня.
18 траўня
Гальшаны
Святочная праграма пачнецца, а 21.00 каля стен Гальшанскага замка. Наведнікаў чакае:
- сустрэча з гістарычнымі персанажамі;
- экскурсія па паўночнай вежы;
- квэст-гульня «Таямніцы старадаўняга замка»;
- выступ этнічнага гурта «Арацея»;
- тэматычныя фотазоны, сярэднявечныя танцы і гульні, медальерыка [выраб манет і медалёў];
- дэгустацыя травяной гарбаты па старажытным рэцэпце.
Музейную экспазіцыю ў адрэстаўраванай паўночнай вежы адкрылі 6 траўня. На 22 траўня быў запланаваны фестываль сярэднявечнай культуры «Гальшанскі замак». Але 14 траўня стала вядома, што фестываль адмянілі. Прычыну арганізатары не паведамляюць.
Кошт імпрэзы не пазначаны.
Дзе: Ашмянскі раён, аг. Гальшаны
Інфармацыя, кантакты: суполка ВК, +375 159 345 468, +37 529 3 632 259
Ашмяны
Ашмянскі краязнаўчы музей імя Багушэвіча правядзе Ноч музеяў з 20.00 да 24.00. У праграме:
- «Фэстываль эпохі дэфіцыту» — праца інтэрактыўных пляцовак;
- начны музейны квэст «Што ў чамаданчыку дылетанта?» (падарожжа па музейнай экспазіцыі з нябачным экскурсаводам);
- канцэртная праграма «…І лашчыць душу саксафон».
Кошт удзелу ў імпрэзе не пазначаны. Уваходныя квіткі ў музей у звычайны дзень каштуюць 1 руб. дзецям; 1 руб. — студэнцкі; 2 руб. - дарослы. Кошт уваходнага квітка на выстаўку з фондаў музея: 1 руб. для ўсіх катэгорый наведвальнікаў.
Дзе: Ашмяны, вул. Савецкая, 108
Інфармацыя: суполка ВК
Дзятлава
Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае на мерапрыемства «Музей збірае сяброў». У праграме:
- 09.00−19.00 — бясплатнае наведванне музейнай экспазіцыі;
- 11.40 — прэзентацыя «Незвычайныя музеі»;
- 15.00 — адкрыцце мастацкай выставы «Святыні Дзятлаўшчыны»;
- 17.00 — вечарына ў стылі рэтра «Як выдатны гэты свет!».
Уваход вольны.
Дзе: Дзятлава, вул. Першамайская, 12
Кантакты: +375 156 321 341, muzejd@mail.ru
Інфармацыя: суполка Одноклассники
Смаргонь
Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей бясплатна пакажа выставы з фондаў музея.
У 14.30 і 16.00 адбудуцца прэзентацыі новых турыстычных маршрутаў музея для прадстаўнікоў устаноў адукацыі, прадпрыемстваў і прафсаюзных арганізацый Смаргонскага раёна.
21 траўня
Гродна
Музей пажарнай службы Гродна правядзе вячэрнія экскурсіі з наведваннем пажарнай вежы. Экскурсіі пройдуць з 18.00 да 23.00.
Групы будуць фармаваць паводле папярэдняга запісу, а таксама ў пачатку кожнай гадзіны ў дзень правядзення экскурсій.
Дзе: Замкавая, 19
Кантакты: 80 152 62 16 10, 8029 788 12 55.
Ліда
Лідскі гісторыка-мастацкі музей падрыхтаваў музейны трыпціх «Час"Ы»". Праграма разлічана на 21−23 траўня. У першы дзень у музеі чакае:
- 18.00 — навуковае шоў з вадкім азотам — «КРЫЯ ШОЎ»;
- 19.00 — канцэртная праграма «Музычны феерверк». У выкананні салістаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета прагучаць вядомыя творы вялікіх аўтараў;
- 20.00 — інтэрактыўная этна-гадзіна «Ад печы ды стала» з майстар-класам «Свячны гадзіннік». Раскажуць, як вызначыць па страве абрадавыя святы, пра старадаўнюю кулінарную сістэму мер і штодзённы побыт продкаў;
- 20.30 — гутарка ля экспазіцыі «Час і вобразы». На базе пастаяннай экспазіцыі «Сучаснае мастацтва краю» можна будзе даведацца пра «Часу і вобразы» ў мастацтве, пазнаёміцца з аўтарскімі працамі лідчан;
- 21.00 — вернісаж «Музыка времени». Праграма ад народнага камернага аркестра Лідскага музычнага каледжа;
- 22.00 — чэлендж-паці «Паспей за 1 хвіліну» (для дзяцей і дарослых);
- 23.00 — караоке-мікс «Зорны час»;
- 23.00 — сямейны кінасеанс;
- 00.00 — вогненнае шоў ад фаер-брыгады «Вогненныя крумкачы».
На працягу ўсяго вечара будуць працаваць тэматычныя і забаўляльныя пляцоўкі: квэст «Таямнічыя знаходкі і насельнікі старога лесу», пазнавальна-забаўляльная віктарына «Час у спорце», тайны пакой «Х-гадзіна», агляд калекцыі «Музейная храналогія», сустрэча-дыялог «Калекцыя і калекцыянер», гістарычная гасцёўня «Часы і лёсы», вячэрняя чытальная зала «Кнігі аб мастацтве», рэтра-фота за 10 хвілін «Жаночая мода 1960-х», інтэрактыўная фотазона «На хвіліначку», гульнятэка «TIME», аквагрым «Гэты час».
Уваход: дарослым — 15 руб., студэнтам — 10 руб., дзецям — 7 руб.
* Мерапрыемствы Лідскага гісторыка-мастацкага музея пройдуць і 22 і 23 траўня (праграму глядзі ніжэй). Комплексны квіток: дарослым — 27 руб., студэнтам — 18 руб., школьнікам — 10 руб.
Дзе: Ліда, вул. Перамогі, 37а
Кантакты: +375 154 62 20 09, lixmuseum@mail.ru
Інфармацыя: lixmuseum.by
Смаргонь
Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей падрыхтаваў анімацыйную праграму «Пане Каханку і цыганская каранацыя». Пачатак — 18.00. У праграме:
- тэатралізаванае прадстаўленне,
- выстава аднаго прадмета «Слуцкі пояс»,
- прэзентацыя кнігі Паўла Картавіка «Смаргонь на старонках памятных кніжак Віленскай губерніі»,
- канцэрт народнага струннага ансамбля «Кантрасты».
Уваход: 5 руб.
Дзе: Смаргонь, вул. Кутузава, 23
Кантакты: +375 159 238 849,
Інфармацыя: афіцыйны сайт
22 траўня
Гродна
Гісторыка-археалагічны музей
Новы замак. Дзённая праграма:
- 10.00−18.00 — праца пастаяннай музейнай экспазіцыі і выставачных залаў, праца выставы-продажу «Мир самоцветов». Распачне працу адноўленая экспазіцыя, якая была перавезена са Старога замка ў Новы.
- 12.00−16.00. — акцыя «Юныя экскурсаводы». Сумесная акцыя з гімназіяй № 1 імя Карскага. Для індывідуальных і сямейных наведвальнікаў гімназісты падрыхтавалі міні-экскурсіі, падчас якіх распавядуць пра ўнікальныя і найбольш цікавыя экспанаты, змешчаныя ў экспазіцыі былой каралеўскай рэзідэнцыі.
Уваход: па квітках у музей (школьнікам — 3 руб., студэнтам і пенсіянерам — 4 руб., дарослым — 5 руб., для дашкольнікаў, інвалідаў, ветэранаў ВАВ, дзяцей-сірот, вайскоўцаў тэрміновай службы — бясплатна).
Новы замак. Вячэрняя праграма:
- 20.00−02.00 — праца тэматычных пляцовак, фотазон, пастаяннай музейнай экспазіцыі, часовых выставак з прыцемненым асвятленнем і музычным суправаджэннем. Для наведвальнікаў рэкамендуецца выкарыстоўваць ліхтарыкі разнастайных мабільных прыладаў.
- 20.30, 21.00, 21.30 — акцыя «Гісторыя аднаго экспаната». Міні-аповяд пра любімы экспанат ад супрацоўнікаў музея.
- 23.10, 23.40 — «Паміж замкамі». Касцюмаваная пешаходная экспрэс-экскурсія з ліхтарыкамі ў руках.
22 і 23 траўня ўпершыню ў Новым замку адбудзецца прэзентацыя выстаў двух фотамастакоў: Яўгена Навіцкага з фотапраектам «Слонімскія туманы» і Дзмітрыя Наўгародскага.
Уваход: дарослым — 8 руб., школьнікам — 5 руб.
Дзе: Гродна, вул. Замкавая 20
Кантакты:
Інфармацыя: сайт
Музей гісторыі рэлігіі
Музейная ноч у містычных мініяцюрах. У праграме:
- 19.00−19.30 — прывідныя мелодыі ў вячэрнім дворыку (унутраны дворык музея, вул. Замкавая, 16);
- 19.35−21.30 — праца інтэрактыўных тэматычных пляцовак: гукі першабытнай магіі, таямнічы атракцыён месье Мішэля дэ Мінона, перэгрынацыя, або падарожжа Радзівіла праз 350 гадоў, салон сіньёры Джэнтыле;
- 22.00−23.00 — спектакль «Камедыя Юдзіф» (Гродзенскі тэатр лялек, вул. Дзяржынскага, 1/1)
- 23.30 -00.00 — канцэртная праграма «Містыка імшы». Арганіст Брунон Тэрмен і ансамбль «Сanto Armonico» (Кафедральны сабор Святога Францішка Ксаверыя (Фарны касцёл), пл. Савецкая, 4).
Уваход: 20 руб.
Дзе: Гродна, вул. Замкавая, 16
Кантакты: +375 152 740 272,
Інфармацыя: muzej.by
Ліда
Музейны трыпціх «Час"Ы»" працягваецца ў Лідскім замку. У праграме:
- 18.00−22.00 — праца экспазіцый і выстаў у Лідскім замку: «Лідскі замак. Гістарычныя падзеі і асобы»; «Старонкі гісторыі. Ад XIV стагоддзя…»; «Баявыя нагалоўі (шаломы) абарончага ўзбраення беларускіх зямель XI — XVII стагоддзяў»; «Паляванне на ведзьмаў»; «Яны кіруюць светам» (гісторыя грошай у манетах і банкнотах); «Беларусь на старажытных мапах»;
- 19.00−20.00 — квэст «21 таямніца Лідскага замка»;
- 19.00−21.00 — праграма «Музычныя замалёўкі ў Лідскім замку» з удзелам кіраўніка клуба бардаўскай песні «Сярэбраная струна» В. Жыдаловіча (Ліда) і гурта «Скудрынка» (Ліда);
- 20.00−20.30 — інтэрактыўны занятак «Школа археалогіі»;
- 20.30 -23.00 — выступленне клуба гістарычнай рэканструкцыі «Шатландская пяхота» (Маладзечна);
- 23.00 — вогненнае шоў (выступ тэатра агню «Ergo Bibamus» (Гродна) і фаер-брыгады «Вогненныя крумкачы»).
На працягу ўсяго вечара працуюць тэматычныя і забаўляльныя пляцоўкі: інтэрактыўныя пляцоўкі ў вежы Лідскага замка; рыцарскі лагер; лучный і арбалетный цір; рыцарскія двубоі; сярэднявечныя гульні; сярэднявечная кухня; майстар-клас па сярэднявечных танцах.
Уваход: дарослым — 15 руб., студэнтам — 10 руб., дзецям — 7 руб. Працуе акцыя: «Падары музею гадзіннік — наведай музей бясплатна».
Вялікая Бераставіца
У Музеі вявёркі ў Вялікай Бераставіцы чакае:
- 17.30−18.30 — канцэрт эстрадна-інструментальнага ансамбля «TUTTI»;
- 18.30−19.00 — пясочная анімацыя «Наперад у мінулае» (мастак Вераніка Паплаўская);
- 19.00−19.40 — інтэрактыўная экскурсія «Падарожжа ў часе»;
- 17.30−21.00 — майстар-класс «Вавёрка распісная». Выстава «Захавальнікі часу»;
- 19.40−21.00 — відэапаказ.
Уваход: 5 руб.
Дзе: г. п. Вялікая Бераставіца, вул. Савецкая, 17.
Кантакты: 8 (1 511) 2−18−78, berest-museumbelki@mail.grodno.by
Інфармацыя: суполка ВК
Іўе
Праграму падрыхтаваў Іўеўскі музей нацыянальных культур:
- 10.00−24.00 — «Музей для кожнага». Бясплатнае наведванне экспазіцыі;
- 12.00 — Майстар-клас па фатаграфіі;
- 21.30−24.00 — «Усё самае цікавае ў Іўеўскім музеі». Можна будзе паваражыць на жаніха, адчуць сябе батлейшчыкам, пакаштаваць татарскі пачастунак, навучыцца гуляць у габрэйскую гульню дрейдл, праспяваць пад гітару і ўспомніць усе казкі дзяцінства.
Уваход вольны.
Дзе: Іўе, вул. 17 Верасня, 9
Кантакты: +375 1595 68 035, info@ivye-museum.by
Інфармацыя: афіцыйная старонка
Слонім
Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя Стаброўскага падрыхтаваў праграму «Повязь часоў». Яна працягнецца да 22.00. Наведнікаў чакае:
- 19.00 — канцэртная праграма «Гучанне душы» (пляцоўка перад музеем пл. Леніна, 1);
- 20.00 — адкрыццё выставы кніг, ікон і прадметаў рэлігійнага культу (пл. Леніна, 1);
- 20.00 — праца арт-студыі «Жывая карціна» (выставачная зала, Ружанская, 1);
- Конкурсная праграма «Малюем экспанаты музея» (пляцоўка перад музеем пл. Леніна, 1);
- Песні пад гітару ў выкананні Алега Лаўрова «Мелодыі мінулых гадоў» (пл. Леніна, 1, другі паверх).
Цягам усяго вечара будуць адбывацца майстар-класы, дэгустацыі, віктарыны.
Уваход на імпрэзы вольны, акрамя камерцыйнай выставы «Таямніцы старажытнага акіяна» (дарослым — 5 руб., дзецям — 4 руб.).
Дзе: Слонім, пл. Леніна, 1
Кантакты: 8-(1 562)-63 410, 8-(1 562)-63 409, slonimmuzey@mail.ru
Інфармацыя: афіцыйны сайт
Смаргонскі раён, аг. Залессе
Музей-сядзіба М.К.Агінскага. У праграме:
- 15.00 — урачыстае адкрыццё (галоўны ўваход у сядзібу);
- 15.30 — творчы выступ выкладчыкаў Інстытута Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ і кітайскіх студэнтаў БНТУ;
- 15.50 — канцэртная праграма «Магія музыкі» ад зорак Вялікага тэатра Беларусі (каля альтанкі Амеліі);
- 17.10 — прэзентацыя выставы мастацкіх фотаздымкаў «Кітай учора і сёння. ГІстарычная і сучасная кітайская архітэктура» дэкана архітэктурнага факультэта БНТУ, доктара архітэктуры, прафесара Армэна Сардарава (каля Кітайскай альтанкі);
- 17.30 — майстар-клас «Мастацтва каліграфіі», чайная цырымонія «Зачараванне кітайскім чаем», фотазона;
- 18.00 — квэст «Падарожжа па „Паўночных Афінах“» (парк);
- 18.40 — тэатралізаваная экскурсія па музею-сядзібе М.К. Агінскага. Выстава «Кітайскія вазы» (летняя аранжарэя).
Будзе працаваць дзіцячая пляцоўка ў парку. На ёй пазнаёмяць з канямі і поні, пакатаюць на поні і на павозцы.
У выпадку непагадзі святочная праграма «Музей-будучага: моладзь, музыка і міжнароднае супрацоўніцтва» пройдзе ў залах палаца М. К. Агінскага.
Уваход: 10 рублёў. Арганізатары раяць рэзерваваць квіток загадзя.
Дзе: Смаргонскі раён, аг. Залессе
Кантакты: 8 (1 592) 45 786,
Інфармацыя: афіцыйная старонка
23 траўня
Ліда
Лідскі гісторыка-мастацкі музей завершыць музейны трыпціх «Час"Ы»" у Доме В.Таўлая (літаратурны аддел). У праграме:
- 18.00 — інтэрактыўная праграма «Хвілінка-весялінка»;
- 19.00 — тэатральныя замалёўкі «Мінулае. Пра час». Інсцэніраваны аповед «У Таўлая пабываем — Час мінулы ўзгадаем»;
- 20.00 — Літаратурна-музычная гасцёўня;
- 21.00 — танцавальная гадзіна.
На працягу вечара будуць працаваць тэматычныя і забаўляльныя пляцоўкі: аквагрым; шарж-партрэт; майстар-класы; рэтра-пласцінка.
Уваход: дарослым — 3 руб., студэнтам — 2 руб., дзецям — 1 руб. Працуе акцыя: «Падаруй музею гадзіннік — бясплатна наведай музей».
Чытайце таксама: