Сяргей Марозаў - інтэлегент у трэцім пакаленні, гісторык, дацэнт, кандыдат навук, выкладчык фотажурналістыкі. Але ў горадзе яго больш ведаюць як паспяховага фатографа banifacyj і адзінага ў Гродне байкера, здолеўшага праехаць 1500 міль за 24 гадзіны. Нядаўна ён адзначыў «сакральную» гадавіну — споўнілася 33. З той нагоды Hrodna.life распытаў Сяргея Марозава пра ўласную ацэнку жыццёвых дасягненняў, шлях да поспеху, працу на радыё і планы на будучыню.
«У мяне большасць дасягненняў атрымліваюцца неяк самі сабой. Я не стаўлю мэту стаць самым вядомым фатографам, проста раблю тое, што мне падабаецца» — распавядае Марозаў.
З яго словаў, цікавасць да здымкі фотапраектаў падштурхоўвае быць кантактным і нярэдка працаваць не за грошы, а за ідэю. Тым не менш, зусім адмовіцца ад ідэі быць вядомым і пазнавальным фатографам ён не згодны. «Канешне цешыць, калі нехта вядомы запрашае ў свой праект, або калі атрымаецца недзе заявіць пра сябе.»
Магчымасць стаць вядомым фатографам Марозаў разглядае як «рэалізацыю жадання пакінуць пасля сабе след».
Што тычыцца таленту, то ён сцвярджае: «Ніколі не лічыў, што ў мяне ёсць талент». Сціпла кажа хіба пра «нейкія здольнасці». Вялікую ролю у станаўленні сваёй фотакар’еры аддае паступоваму развіццю «патрошкі-патрошкі».
«Бывае у некага так — не было — не было, а потым - стрэліў у адзін момант і ты глядзіш на яго фотаздімкі - Ваў, крута! Сківіца адвісае. У мяне гэта развіццё было паступовым. Ад этапу, калі іншыя фатографы казалі „прадай фота камеру і забудзь“ і да цяперашняга ўзроўню. Зразумела, што павінна быць нейкае мастацкае бачанне, нейкае пачуццё, але мне падаецца, гэта прыйшло з цягам часу, не ў адзін момант».
Сяргей адзначае, што не кожнаму дадзена стаць добрым фатографам. Гэта тая сфера, дзе трэба праявіць творчасць. Асвоіць тэхніку мала. Сухіх акадэмічных ведаў дастаткова, каб тачыць дэталь на станку, але не рабіць добрыя здымкі.
Banifacyj адзначае, што калі разглядаць фота выключна з фінансавага боку, то і поспех можа чакаць толькі фінансавы. «Можна зарабляць грошы, але пытанне — наколькі гэта будзе прыносіць задавальненне?» Быў такі перыяд у Гродна, калі пад ЗАГСамі стаялі «фотабамбілы». Якія пераманьвалі кліёнтаў ніжэйшымі ў 2 — 3 разы коштамі. Некаторыя нават нядрэнна здымалі. Але яны гэта разглядалi проста як магчымась зарабіць лёгкiя грошы з падыходам «магу капаць, магу здымаць». Людзі, што разглядаюць фота выключна як магчымасць зарабіць, часцей за ўсё хутка знікаюць. Яны не гараць гэтай справай. Або iм гэта надакучвае, або знаходзяць больш прыбытковы бізнес".
Сам Сяргей не думаў, што будзе зарабляць фота. «Для мяне гэта было выключна як самарэалізацыя, творчасць, магчымасць выказаць праз фота тое, што мне цікава. У камерцыйную фотаграфію патрапіў выпадкова, проста пачалі з’яўляцца кліенты.»
Доўгі час Сяргей не ўспрымаў сэлфі. «Як гэта — фатаграфаваць сябе? Навошта? Гэта самалюбаванне, нарцысізм!»
Але потым неяк звыкся, як з патрабаваннем часу і сам пачаў рабіць сэлфі. «Зараз людзі ўжо проста не зразумеюць, калі ты падыдзеш, дасі мабільнік і папросіш сфатаграфаваць цябе.» Трэба ісці ў нагу з часам.
У Сяргея Марозава ўжо трэці год паспяхова працуе ўласная фоташкола. З выкладчыцкага досведу ён кажа, што прадказаць, з каго атрымаецца добры фатограф, адразу не магчыма.
«На першы занятак я прашу прынесці свае фотаздымкі, раблю кароткі аналіз. На гэтым этапе можна неяк падзяліць навучэнцаў на тых, у каго ўжо ёсць нейкая база, а ў каго не. У некага дакладна выяўляюцца здольнасцi. Можа быць няправільная кампазіцыя, святло не тое, алё ён бачыць момант, адчувае, што і калі трэба фатаграфаваць. А шансы iншага 50/50 — і трэба яшчэ выявiць, можа здольнасцi ёсць, але «спяць». Хоць i проста здольнасцi без далейшай працы над iмi — таксама нiшто.
Сваё навучанне Сяргей таксама увесь час працягвае, бо і мары яшчэ не ўсе спраўджаны. Сярод самых заветных жаданняў фатографа — здымкі гурта Rammstein і Арнольда Шварцнэгера.
Акрамя фота, шмат часу Сяргея займае навука. У яго жыцці былі перыяды, калі яна не тое, што станавілась сэнсам жыцця, але прынамсі была асноўным заняткам.
«На малодшых курса ўніверсітэту было вельмі шмат паездак па архівах Рассіі, Польшчы, Літвы. Бывалі такія паездкі, што я горад не паспяваў паглядзець. Увесь час бавіў у архівах і бібліятэках».
Сяргей скончыў дзве магістратуры і аспірантуру, але, як сам прызнаецца, пад час навучання ў аспірантуры ўсё ж такі больш займаўся фотаграфіяй, чым навукай. «Як вынік — кандыдацкая дысертацыя зацягнулась. Аспірантуру скончыў у 2010, а кандыдыцкую абараніў толькі ў 2016.» Па адукацыі Сяргей гісторык, але ўжо з 2010 года выкладае фотаграфію на кафедры журналістыкі.
DJ Banifacyj
Сяргей любіць брацца за новыя справы, хоць, як прызнаецца, пакутуе на сіндром «выдатніка». Кожны раз вельмі хвалюецца «а вось не атрымаецца, як я тады буду выглядаць у вачах іншых людзей і як я сам буду ўспрымаць сябе-няўдачніка.»
Летась Сяргею прапанавалі паспрабаваць сабе ў ролі DJ на радыё. І ўжо пасля першых спроб у эфіры з’явіўся Banifacyj. Але прапрацаваў усяго 4 месяцы.
«Паспрабаваць было добра, выдатны вопыт, але аказалался — гэта не зусім тое, чым я хацеў бы сур`ёзна займацца сталы час, ды й ня ўсё ладзiлася».
«Так сталася, я заўжды адначасова займаюсь двума — трыма справамі, мне падабаецца, калі ёсць нейкія змены, нешта новае, цікавае. Я б не змог, напрыклад, рабiць адну i тую ж дэталь на заводзе штодзень год за годам. Таму стараюсь не адмаўляцца ад тых шансаў і прапаноў, якія мне дае жыццё. Каб даведацца маё гэта ці не, трэба паспрабаваць.»
Летась Сяргей афіцыйна стаў другім у Беларусі байкерам, што здаў нарматыў 1500 міль за 24 гадзіны на байку.
Сям’я і блізкія адрэагавалі на гэту ідэю па-рознаму. Нехта казаў - самагубца, іншыя казалі - зробіш.
«Маці перажывала, бо я казаў, што на кожным прыпынку буду тэлефанаваць, але пачаў адставаць ад графіка літаральна на першым жа перагоне. Таму ў нейкі момант перастаў званіць, бо не было i хвiлiны ў запасе». Мама хвалявалася. Але бацька супакойваў: «Не хвалюйся, калі ён паставіў сабе мэту, ўсё будзе добра.»
Наступны нарматыў 1800 міль. Пакуль у планах яго няма. Але Сяргей кажа, хто сябры часам падначваюць. То «калі мяне задзяўбуць — я яго здам, каб з мяне злезлі». (смяецца)
Паспяваць усе атрымліваецца толькі коштам сну, прызнаецца Сяргей Марозаў. «Калі спаць па 9−10 гадзін, то нічога не атрымаецца. Недзе нядаўна прачытаў, што калі ў 6 гадзін раніцы вы больш думаеце аб тым, што хочаце спаць, чым аб тым, што вы хочаце зрабіць — вы нічога не дасягнеце.» Таму свой сон хлопец абмяжоўвае да шасці - сямі гадзін.
Большасць часу пакуль займае праца. З тае нагоды ёсць пэўныя апасенні. Напрыклад, «што жонка разлюбіць, дзеці вырастуць — і ўжо не вернеш тых момантаў». Але сям`ю трэба не толькi мець, але i ўтрымлiваць, таму ад працы не адмовiшся. З мiнулага году ён стараецца балансаваць, каб адшукаць залатую сэрядзiну памiж працай, сям`ёй, творчымi праектамi i байкерскiмi нарматывамi.
Я б ніколі, напэўна, не адмовіўся ад фатаграфіі. Яна са мной з дзяцiнства. Нават з жонкай пазнаёміўся ў фотаклубе. Ды і вядомым мяне зрабіла фотасправа. Гэта такі такі лёсавырашальны занятак.
У мяне ёсць адчуванне наконт фотаграфіі, што нават калi выйду на «фотапенсiю», сыйду як выкладчык і камерцыйный фатограф, усё роўна ў мяне будзе апарат і я буду фатаграфаваць для сабе.
А пра ўсе астатнія «ніколі» вельмі цяжка казаць. Сёння яны «ніколі», а заўтра — «колі».
На сегодняшний день существует широкое разнообразие штор. Они могут различаться по конструкции, материалу, способу крепления. Предлагаем вам купить шторы в Москве под заказ в магазине «Московские шторы». Широкий выбор, прекрасное качество, демократичные цены.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…