Сонечная і яркая Грэцыя сустрэне вас жоўтымі пляжамі, ласкавым морам і дыханнем гісторыі. На кожным кроку вас чакаюць старажытныя храмы, схаваныя ў скалах манастыры, беласнежныя домікі з сінімі стрэхамі, рассыпаныя на схілах узгоркаў. І, хто ведае, можа быць вось за тым паваротам вы выпадкова сутыкнецеся з кім-небудзь з міфічных багоў, што спусціліся з Алімпа.

Аднойчы прыехаўшы ў Грэцыю, вы закахаецеся ў ёй назаўсёды. Вас яшчэ доўга не будуць адпускаць вузкія ўтульныя вулачкі з бясконцымі лесвіцамі, шурпатымі сценамі і хатнімі кавяранькамі. Тутэйшая прырода патрасе вас сваёй прыгажосцю: горы, якія сыходзяць у неба, лёгка бегаючыя па іх козы, таямнічыя пячоры, яркія кветкі і буйства свежай зеляніны, пальмаў і вечназялёных хмызнякоў.

Незабыўнае падарожжа на радзіму антычнай цывілізацыі. Грэцыя запрашае гарадзенцаў!

Гэта краіна са смакам алівак, сыру і саланаватым прысмакам мора на вуснах. Краіна кантрастаў і загадак. Тут вы зможаце дакрануцца да мармуру скарбніцы афінян, пабудаванай 2500 гадоў таму, і захапіцца руінамі старажытнага Акропаля.

Радзіма Платона і Сакрата, філасофіі і матэматыкі, тэатра і Алімпійскіх гульняў. Дзе, як не тут, ваш розум зможа адпачыць і накарміцца ​​культурай, гісторыяй, мудрасцю?

Незабыўнае падарожжа на радзіму антычнай цывілізацыі. Грэцыя запрашае гарадзенцаў!

Тураператар па Грэцыі кампанія «Мерапі» запрашае на радзіму антычнай цывілізацыі - у адзіны і ўнікальны для Гродна тур з 11 па 24 жніўня 2018 года.

— Прапанова ўнікальная тым, што гэта адзіная магчымасць для гродзенцаў паехаць у Грэцыю без перасадак прама з Гродна. Наша фірма з’яўляецца адзіным у горадзе тураператарам па Грэцыі і дае ўласныя аўтобусы. Ужо ў наступным годзе падарожнічаць з Гродна ў Грэцыю можна будзе цэлае лета, — кажа дырэктар турфірмы «Мерапі» Марыя Курута.

Незабыўнае падарожжа на радзіму антычнай цывілізацыі. Грэцыя запрашае гарадзенцаў!

Тур выдатны тым, што ў яго ўключаны і адпачынак на моры, і экскурсіі па кутках Грэцыі. Шэсць дзён вы зможаце адпачыць на пляжы, часам перапыняючы лянівы адпачынак паездкамі да адметных месцаў. Яшчэ некалькі дзён прысвечаны выключна аглядным экскурсіям па найцікавейшых мясцінах гэтай старажытнай краіны.

Незабыўнае падарожжа на радзіму антычнай цывілізацыі. Грэцыя запрашае гарадзенцаў!

Вы ўбачыце лунаючыя ў паветры Метэоры — скалы на поўначы Грэцыі, у якіх знайшлі прыстанішча мужчынскія і жаночыя манастыры, горад Дэльфы — з паўразбураным храмам Апалона і старажытным тэатрам, Салонікі - некалі культурную сталіцу Еўропы з самай вялікай царквой краіны, храмам святога Дзімітрыя і Белай вежай, якая раней служыла турмой і месцам масавых пакаранняў, сягоння там музей. І, вядома, шмат-шмат-шмат чаго яшчэ…

Незабыўнае падарожжа на радзіму антычнай цывілізацыі. Грэцыя запрашае гарадзенцаў!

Можна шмат казаць пра тое, якая цудоўная гэтая краіна на поўдні Еўропы. Аднак нішто не параўнацца з рэальным даследаваннем гэтага чароўнага кавалачка нашай планеты!

Незабыўнае падарожжа на радзіму антычнай цывілізацыі. Грэцыя запрашае гарадзенцаў!

Мы ўпэўненыя, што Грэцыя надоўга застанецца ў вашых успамінах і захопленых апавяданнях!

Гарадзенка Наталля Бандарук ужо адпачывала ў Грэцыі разам з турфірмай «Мерапі»:

— Мяне ўразіла Эгейскае мора з чыстым пляжам і празрыстай вадой, а таксама экскурсійная частка. Спадабалася, што мы не проста ляжалі на пляжы, а шмат ездзілі і глядзелі славутасці. Пабывалі ў Афінах, Салоніках, Акропалісе, пасёлку Калампака, дзе ўсё ў кветках.

Незабыўнае падарожжа на радзіму антычнай цывілізацыі. Грэцыя запрашае гарадзенцаў!

Падымаліся высока ў горы, былі ў манастыры на скале. Па краёчку гор ходзяць козы з малымі. Здаецца, вось-вось сарвуцца, але яны далей ходзяць. Усюды горы, гэтая атмасфера мне вельмі падабаецца. У гатэлі начуеш, раніцай выходзіш і, здаецца, горы рукой дастанеш. Гэта захоплівала!

Незабыўнае падарожжа на радзіму антычнай цывілізацыі. Грэцыя запрашае гарадзенцаў!

Шмат уражанняў пакідае дарога. З акна адкрываюцца цудоўныя віды. Калі ляціш самалётам, такога не ўбачыш. Уражанняў і фатаграфій мноства! Цягне зноў туды вярнуцца, бо Грэцыя ўнікальная краіна. Яе абмывае пяць мораў, а сонечных дзён 300 у год, — распавядае падарожніца.

Незабыўнае падарожжа на радзіму антычнай цывілізацыі. Грэцыя запрашае гарадзенцаў!

Вам спадабалася наша віртуальнае падарожжа?

Тады запрашаем у Грэцыю з «Мерапі»!

Незабыўнае падарожжа на радзіму антычнай цывілізацыі. Грэцыя запрашае гарадзенцаў!

Такім чынам, з «Мерапі» адпраўляемся ў эксклюзіўны тур у краіну пяці мораў 11 жніўня 2018 года.

Хто пажадае паўтарыць тур у Грэцыю, зможа гэта зрабіць у новым сезоне 2019 года.

Ранняе браніраванне лета-2019 у «Мерапі» адкрыецца з 1 снежня 2018 года.

Сардэчна запрашаем у «Мерапі» для браніравання тура!

Незабыўнае падарожжа на радзіму антычнай цывілізацыі. Грэцыя запрашае гарадзенцаў!


ТАА «Мерапі»

УНП 591 500 906