Ці не памерзнуць гараджане і турысты халоднай восенню і зімой? Алень Лявон абскакаў цэнтр горада ў пошуках саграваючых навінак у меню кавярняў. У выніку мы ведаем пяць новых спосабаў пераадолець холад. Яны маюць смакі журавінаў, імбіру, абляпіхі, маліны, лімона ды цынамона.
[irp posts="38 598″ name="Дзе ў Гродне турысту смачна з’есці. Тэст установаў харчавання з ацэнкай у аленях Святога Губерта"]
чакае тых, хто змерз, у кавярні «Просто кофе». Да вялікага кубка чорнага чаю падаюць палачку цынамону, кветачку бадзьяну, па скрылёчку лімона і апельсіна ды малінавае сочыва. Напой, такім чынам, нагадвае канструктар «зрабі сам» — дадавай, колькі чаго хочаш. І яшчэ — аб вялікі кубак вельмі зручна грэць далоні.
прапануе веган-бар «Несцерка». Такая шклянка саграваючага напою сагрэе любога. Асоба замерзлым раім пажаваць скрылёчкі свежага імбіру. Смакуе добра, порцыі хопіць на доўгую і цёплую сяброўскую размову.
складаюць аснову новага саграваючага напою ў кавярні «Наша кава». Падаюць напой у фрэнч-прэсе, таму зручна замаўляць яго нават на дваіх. Да таго ж, у закрытай ёмістасці напой доўга захоўвае цяпло.
выбралі для стварэння зімовага напою ў гастрабары «Вердэн». Напой вельмі смачны, а падаюць яго ў адмысловым «залатым» кубку. Незвычайна, прыемна, прыгожа.
прапануе для сугрэву бар-клуб «Хамелеон». Прыгатавалі яго з яблычнага соку з дадаткам імбіру, спецыяў і кавалачкаў свежага апельсіна. Сагравае напой добра, смак прыемны.
Кошты ўсіх напояў - у дыяпазоне ад 3 да 5 рублёў. Усе кавярні прапануюць таксама дэсерты.
Леташнія прапановы саграваючых напояў таксама не страцілі актуальнасці. Узгадаць іх можна, праглядзеўшы мінулагодні перадзімовы агляд.
[irp posts="1614″ name="Чым сагрэцца ўвосень: гарачыя напоі ў кавярнях Гродна (зусім без алкаголю)"]
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…