Рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько апошні раз быў у Гродне 10 гадоў таму. Вярнуўся ён сюды з прыемнай нагоды — на прэзентацыю другога нумару навукова-папулярнага гістарычнага часопісу «Наша гісторыя».

У пачатку лета «Наша Ніва» абвясціла, што больш не будзе выпускаць папяровую версію газеты. А ўжо ў канцы лета выпусціла глянцавы стостаронкавы часопіс «Наша гісторыя». У планах было выйсці на тры месяцы раней, у дзень, калі перастала выходзіць газета, але рэгістрацыя часопіса зацягнулася.

Стваральнікі не чакалі такога поспеху. Наклад першага нумара дадрукоўвалі тройчы, а чытачы ганяліся за часопісам па ўсім горадзе, бо яго імгненна разбіралі. Агульны наклад першага нумару — 7000 экзэмпляраў. Другога — 10 500. Цяпер павінна хапіць усім.

Багатае жыццё Шамякіна і гістарычныя коміксы. У Гродне прэзентавалі “Нашу гісторыю” і анансавалі трэці нумар
Андрэй Несцяровіч, уласнік этнакрамы «Цудоўня», у якой можна купіць часопіс «Наша гісторыя»
Андрэй Дынько расказвае, што выдае часопіс не для гісторыкаў. Часопіс патрэбны, каб праца гісторыкаў апошняга дзесяцігоддзя дайшла да шырэйшага кола чытачоў. Гэтага можна дасягнуць прасцейшай падачай і мовай. «Трэба, каб чалавек прачытаў і зразумеў. І каб для яго гэта было важна. А важным будзе тое, што новае для гэтай аудыторыі», — кажа Андрэй.

Гэта стала выклікам для навукоўцаў. «Гісторыкі пішуць не для чытача, а для калег. Мы спрабуем пераадолець гэтую інтэлектуальную фанабэрыю. Часам кажуць: мы не будзем апускацца да масаў. Насамрэч, трэба не апускацца, а падымацца, каб пісаць ясна пра складаныя рэчы. У літаратуры так рабілі класікі». У гэтым дапамагае і тое, што галоўны рэдактар часопіса — не гісторык і «мысліць катэгорыямі простага чалавека».

Пра што часопіс і калі наступны нумар?

Часопіс будзе штомесячным. У першым нумары вызначалі, хто з вялікіх князёў самы-самы. Другі прысвяцілі Каліноўскаму: паднялі тэмы мовы, веры, шэраговым рэчам, якімі ён жыў. Паказалі і іншых удзельнікаў паўстання. Трэці нумар будзе мець назву «Іван Шамякін. Багатае жыццё» і раскажа пра жыццё беларускай савецкай інтэлігенцыі. Часопіс выйдзе 17 кастрычніка і 20 кастрычніка з’явіцца ў продажы.

Багатае жыццё Шамякіна і гістарычныя коміксы. У Гродне прэзентавалі “Нашу гісторыю” і анансавалі трэці нумар
Рэдактар «Нашай нівы» і «Нашай гісторыі» Андрэй Дынько
— Дзеля першага нумара мы напісалі гісторыкам і папрасілі ў іх самае цікавае. Нумар склаўся з перакосам у старажытную гісторыю, бо большасць гісторыкаў апошняе дзесяцігоддзе працавалі над гэтым. Зразумела, што самае цікавае для шырокага чытача 20-е стагоддзе. Але працаваць над ім небяспечна. Як абараніцца па 20-м стагоддзі і гаварыць праўду? Адзінкам гэта ўдалося. Таксама многія архівы не адкрытыя, а грунтавацца на неправеранай інфармацыі не хацелася б, — кажа рэдактар.

У часопісе змяшчаюцца матэрыялы і па сусветнай гісторыі. Андрэй Дынько кажа, што гэта ідэалагічна важна — каб па-беларуску пісалі не толькі пра гісторыю Беларусі, але і пра сусветную. У трэцім нумары з’явіцца комікс ад Алеся Кіркевіча. Такім чынам стваральнікі хочуць прыцягнуць да часопіса больш маладую аўдыторыю.

Як гісторыкі ацэньваюць часопіс?

Хоць часопіс ствараўся не для спецыялістаў, гісторыкі таксама знаходзіць там новыя для сябе факты.

— Папулярны гістарычны часопіс павінен ставіць важныя пытанні. Напрыклад, ці быў сэнс у паўстанні. Гэта пытанні, якія ў свой час не былі пастаўленыя беларускай гістарыяграфіяй. На іх вельмі цяжка даць адказ, але важна, каб яны паўставалі. Жыццё змяняецца і людзі па-новаму пачынаюць глядзець на тое, што было раней, — кажа Алесь Смалянчук.

Багатае жыццё Шамякіна і гістарычныя коміксы. У Гродне прэзентавалі “Нашу гісторыю” і анансавалі трэці нумар
Гісторык Алесь Смалянчук
Яго таксама ўразіў наклад часопіса. Ён узгадаў, што апошнія нумары «Гарадзенскага палімпсеста» выдаваліся накладам 200−300 асобнікаў і дагэтуль не прадаліся. Аказалася, што аўдыторыя для гістарычных тэкстаў ёсць, толькі трэба рабіць іх цікавымі.

Ці доўгім будзе поспех?

У Польшчы зараз гістарычных выданняў больш, чым спартовых. А гістарычны дадатак можа прыносіць больш грошай, чым само выданне. У Беларусі «Наша гісторыя» — першы навукова-папулярны часопіс. Ён вымушаны канкураваць з расійскімі выданнямі тыпу «Наша история», якое расказвае, што Расіяй правіў не Петр І, а яго двайнік.

 — Чаму дагэтуль у Беларусі не было такога часопісу?

— Таму што ў Беларусі няма нармальнага рынку перыядычных СМІ і канкурэнтнай сістэмы распаўсюду. Існуе манаполія на распаўсюд, — кажа Андрэй Дынько. — Адпаведна, беларускі чытач не заходзіць у шапікі Белсаюздруку, бо ведае, што там няма нічога, што яго цікавіць. Была пэўная рызыка такое пачынаць.

Багатае жыццё Шамякіна і гістарычныя коміксы. У Гродне прэзентавалі “Нашу гісторыю” і анансавалі трэці нумар

На часопіс можна будзе падпісацца з 2019 года. Можна таксама набыць электронную версію. А яшчэ кантэнт будзе размешчаны на сайце «Нашай Нівы» і да яго будзе платны доступ. Такое ў Беларусі рэалізуецца ўпершыню.

Ці будуць наступныя нумары з такімі ж вялікімі накладамі? Залежыць і ад «Нашай гісторыі», і ад грамадства, лічыць Андрэй Дынько. «Ад нас залежыць, ці будзем мы знаходзіць новыя цікавыя тэмы, ад грамадства — ці гатовы яны чытаць».


Надоели мокрые полотенца? Тогда решите эту проблему и установите новый полотенцесушитель в ванную комнату.Компания Маргроид предлагает вам широкий выбор полотенцесушителей разных видов. Выберите лучшее решение для вашей ванной.