Людзі і справы

Наркотыкі, суіцыд і Дед Мароз. Пра што пішуць беларускія падлеткавыя пісьменнікі (і чаму на расійскі рынак)

26 кастрычніка гродзенцы двойчы сустрэліся з Андрэем Жвалеўскім і Яўгеніяй Пастэрнак. Пісьменнікі з парога пераўтварылі творчую сустрэчу на душэўную бяседу не толькі пра літаратуру, але і пра асабістае. Ранкам пісьменнікі сустрэліся з дзецьмі і падлеткамі, а пасля абеду — з бібліятэкарамі і дарослымі чытачамі.

Пачалі з казак, скончылі cуіцыдам

Жвалеўскі і Пастэрнак пазіцыянуюць сябе як падлеткавыя пісьменнікі. Яны — уладальнікі шматлікіх прэмій у Беларусі і за яе межамі. Кнігі Яўгеніі і Андрэя разлічаны на розных падлеткаў. Напрыклад, «Правдивая история Деда Мороза» — для дзяцей з 10 гадоў. А апошнюю кнігу «Пока я на краю», якая пакуль не выйшла, лепш чытаць ад 16 гадоў.

— Мы пачалі творчую дзейнасць з казкі пра Дзеда Мароза («Правдивая история Деда Мороза») і прозы, дзе хлопчык і дзяўчынка мяняюцца часам («Время всегда хорошее»), — кажуць аўтары.

Увогуле, пісьменнікі працуюць у розных жанрах і на розныя тэмы. «Гимназия № 13» — фэнтазі, «Москвест» — «москвоведческая сказка» пра падлеткаў, якія правальваюцца ў часе, «Типа смотри короче», «52 февраля», «Я хочу в школу!» — сучасная проза. «Охота на Василиска» — кніга пра наркатычную залежнасць. Апошняя кніга пад назвай «Пока я на краю», якай выйдзе з тыпаграфіі праз месяц, прысвечана тэме падлеткавага суіцыду.

— Мы пішам не пра наркотыкі, мы пішам пра людзей, — кажа Яўгенія.

— Мы былі б шчаслівыя, калі б такой тэмы не існавала. Але яна існуе, і мы абавязаны выказацца — зрабіць усё ад нас залежнае, каб гэтую праблемы зменшыць, — дадае Андрэй.

Часам тэмы пісьменнікам падкідваюць уласныя дзеці. А часам яны «круцяцца ў паветры».

— На тэму суіцыду я выйшла, калі прааналізавала спіс кніг, якія падлеткі рэальна чытаюць. Сайты вывешваюць спісы на статыстыцы спампоўванняў. Я прачытала першыя 20 кніг. І ў 18 з іх галоўны герой быў на мяжы суіцыду. Я зразумела, што гэта актуальная тэма.

Кніга як навукова-даследчая праца

Творчы саюз Андрэя і Яўгеніі з’явіўся, калі «па адукацыі - фізікі, у душэ — лірыкі» пазнаёміліся на фізічным факультэце БДУ. Падыход да кніг у аўтараў застаўся амаль навуковы.

— Кожная кніга — гэта навукова-даследчая праца, — расказваюць пісьменнікі наперабой. — Вывучаем тэму праз працы, манаграфіі, інтэрнэт, кансультацыі са спецыялістамі. Калі мы пісалі пра славянскую міфалогію («Гимназия № 13»), паўгода пра яе чыталі. Калі пісалі «Охоту на Василиска», бесперапынна камунікавалі з нарколагамі і псіхолагамі. Каб напісаць «Москвест», дзе шмат гістарычных фактаў, узялі персанальную экскурсію па Крамлі.

Адзіны раз, калі пісьменнікі не кансультаваліся — кніга пра бальныя танцы «Открытый финал». Яўгенія сама займаецца бальнымі танцамі і выступілі ў ролі эксперта.

Спрэчак па развіццю сюжэта ў аўтараў не ўзнікае. Пішуць кнігі партнеры па-рознаму: раней кожны пісаў лінію свайго героя, а потым гэта злучалі ў адзін тэкст, або перасылалі кавалкі кнігі адзін аднаму па электроннай пошце. Цяпер — адзін піша, другі «вакол яго ходзіць». Ролі ў пісьменнікаў - вядучы і вядзёны, логік і эмацыянал — таксама ўвесь час змяняюцца. Праз нейкі час яны нават не могуць пазнаць, хто з іх які кавалак тэксту пісаў.

Андрэй і Яўгенія кансультуюцца не толькі ў спецыялістаў, але і ў тэст-чытачоў Укантакце. Па іх словах, гэта вельмі дапамагае. Часам падлеткаў цікавяць нязначныя дэталі, пра якія варта сказаць.

У Расіі кнігі прадаюцца ў 40 разоў лепш, чым у Беларусі

Андрэй і Яўгенія працуюць у Мінску, але выдаюцца ў расійскіх выдавецтвах. На расійскі рынак яны трапілі выпадкова: звярнуліся ў першае выдавецтва, а яно аказалася расійскім. Зараз пісьменнікі думаюць, што ў беларускім выдавецтве іх бы не выдалі. А калі б выдалі, то кнігі б не прадаліся.

— «Гимназия № 13» выйшла ў «ЛіМе» на рускай мове тыражом 1 700 экзэмпляраў і была прададзена. «Время всегда хорошее» выйшла у выдавецтве «Четыре четверти» тыражом 500 экзэмпляраў і яны не прадаліся за тры гады. У той жа час «Время всегда хорошее» прадаецца ў Расіі у 40 разоў лепш, — кажуць пісьменнікі.

Тым не менш, пісьменнікі адкрытыя да супрацоўніцтва з беларускімі выдавецтвамі:

— Раіса Баравікова пераклала «Гимназию № 13» на беларускую мову. І мы ўжо гадоў пяць ці сем прапаноўваем яе ўсім беларускім выдавецтвам. Мы не просім ганарар, просім толькі заплаціць Раісе Баравіковай за пераклад. І мы даведаліся, што бібліятэкары катэгарычна не хочуць кнігі на беларускай мове. Кажуць: навошта, калі тое ж ёсць па-руску?

Дарэчы, бібліятэкары, што сабраліся, не згадзіліся і сказалі, што беларускамоўныя кнігі карыстаюцца вялікім попытам.

Са слоў Андрэя і Яўгеніі, у Беларусі не так шмат падлеткавых пісьменнікаў. Яны называюць імёны Валеры Гапеева, Людмілы Урублеўскай, Аляксея Шэйна. Пісьменнікі ўпэўненыя, што падлеткі могуць чытаць усё і на любыя тэмы, нават гісторыі пра феячак Winx.

— Любая кніга будзе карыснай, а нашкодзіць можа толькі мысленне асобных людзей, — кажуць аўтары.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024