Хутка Гродна прыме першую ў Беларусі міжнародную ноч традыцыйных танцаў. Акардэаніст з мінскай капэлы «На Таку» Аляксей Крукоўскі расказаў, што можна назваць «нашымі» танцамі, якія сакрэты крые полька, як пазнаць добрага танцора і як ім стаць.
Традыцыйныя танцы беларусаў, як і іх суседзяў, умоўна падзяляюцца на «цяжкія» і «лёгкія». Гэтыя тэрміны — этнаграфічныя, узятыя з вызначэнняў саміх вясковых танцораў. Большасць фігурных танцаў, што часта засвойваюцца з першага разу, — «лёгкія». Іх найбольш ахвотна танчаць усюды. Яны выглядаюць дэмакратычна — не ствараюць выразнага падзелу паміж умелымі танцорамі і няўмелымі.
Але ядром танцавальнай традыцыі з’яўляюцца акурат «цяжкія» танцы. У палякаў цэнтра, поўдня, часткі поўначы — гэта мазур, у рускіх — сольныя «плясы», у беларусаў і літоўцаў — полька. Полька бытуе ў сотнях індывідуальных, лакальных і гістарычных варыяцый. Яна патрабуе адмысловай навукі. Традыцыя танцавання полькі ў нас перарываецца на пакаленні тых, каму зараз 50.
Фактычна, сапраўды харошага танцора ў нас можна вызначыць менавіта па полечных уменнях. А таксама па вальсах і здольнасці да сольных імправізацый.
[irp posts="37 958″ name="Закруцім пад зорамі: у Гродне пройдзе міжнародная ноч традыцыйных танцаў"]
Дзяўчаты засвойваюць традыцыйную польку куды лягчэй, чым хлопцы. Праўдападобна, гэта таму, што дэманструюць яе пераважна вясковыя носьбіты жаночага полу. Але не толькі таму. Полька — парны танец з вельмі моцным эмацыйным кантактам паміж партнёрамі. Дзяўчатам лёгка імітаваць такі кантакт з іншымі дзяўчатамі. Хлопцам — вельмі цяжка.
Таму што можа доўжыцца вельмі доўга. Таму што трэба або адключыцца і віраваць у трансападобным стане, або выштукоўваць свае фігуры, ды яшчэ гарманізаваць іх з партнёрам. Таму што музыкі любяць полькі і могуць граць полькі сэтамі, ад адной мелодыі да другой.
Асноўныя складнікі два: добра вывучаная пастава ног, адна са шматлікіх, але даведзеная да рэфлекса і лёгкасць да імправізацыі з партнёрам.
Патлумачыць, якая мусіць быць пастава ног не магу, бо гэта залежыць ад таго, якую польку танчыш — польку вальсам, польку дробную, польку дробненькую, польку драбней маку і г. д. Нашыя полькі абсалютна не падобныя да айрыш-стандарту, які развучваюць па ўсім свеце, і да нямецкіх не падобныя.
[irp posts="37 560″ name="Летнія танцы працягнуцца восенню. Пад Гродна пройдзе першая ноч танцаў"]
У кожным разе — гэта вельмі эканомная пастава, якую цяжка завучыць, не будучы ў традыцыі, але завучыўшы — можна тры гадзіны кружыць. Пастава ног у нашай польцы дазваляе ашчаджаць месца і пры гэтым паскараць тэмп.
У нашых польках, апроч самай позняй, полькі-вальсам, няма віхляння партнёраў у бакі, не нахіляюцца ў бок.
Восемдзясят адсоткаў нашых «традыцыйных» танцаў, як і ў суседзяў — гэта запазычаныя з гарадской бальнай культуры і вельмі моцна мадыфікаваныя пад вясковы густ фігурныя кампазыцыі. Бальны вальс — не наш, а вясковая адаптацыя — нашая.
Стопрацэтна «нашыя» — сольныя ці парна-імправізаваныя. «Барыня» стопрацэнтна нашая, «Чобаты», «Мікіта». Дык гэта ж ужо не мілы баль, а даволі сур’ёзны спорт.
Найлепшая танцорка — гэта сацыяльны статус, а не тэхнічнае дасягненне. Гэта тая, якая падабаецца і хлопцам, і дзяўчатам. Яна не грэбуе танчыць з самым няўмекам, і той адчувае сябе каралём. І глядзець, як ні дзіўна, прыемна. Тут справа не ў агульначалавечых якасцях. Як скажам, тое, што называюць нэтыкет — нарматыўныя паводзіны ў сеціве. Ён нібыта функцыянуе ў абсалютна новых для чалавецтва ўмовах, але насамрэч толькі мадыфікуе звычайныя паводзіны афлайн. Так і ў танцах: этыкет тут проста мадыфікуе нейкую стандартную «жыццёвую» камунікацыю.
Безумоўна, былі і будуць шалёныя танцоры, якія дасягаюць неверагодных вышыняў і зрываюць воплескі, ігнаруючы пры гэтым стандарты этыкету. Але пра іх хутка забываюць або пераўтвараюць у міф.
У нашым пост-фальклорным руху ўсё яшчэ толькі ў працэсе разбудовы: і этыкет, і разуменне, што мы ўвогуле танчым. Галоўнае танцорскае дасягненне тут у нас, у Мінску, — мы сталі паціху разумець, што фігурныя танцы — фуфло. Фігурныя танцы — гэта асобны галаўны боль. Напрыклад, кадрылі патрабуюць моцна згуртаванай супольнасці танцораў. Гэта таксама справа хутчэй будучыні.
[irp posts="38 280″ name="У Зарыцы з’явіцца свая Замкавая вуліца: як у Гродне ствараюць сядзібу з гістарычным смакам"]
Польку трэба вучыць, ёсць пакуль яшчэ, у каго вучыцца. Але нашая спецыфіка — у адрозненні ад суседзяў, у тым, што мы разбудоўваем на свой страх і рызыку, без падтрымкі моцных інстытуцый, адначасова і музыканцкую, і танцорскую супольнасці.
Паводле маіх назіранняў, жывая традыцыя перадачы ўменняў танчыць польку згасае на сённяшнім пакаленні 50-гадовых, вальс — на 40-гадовых, сольна-імправізацыйныя танцы ўжо ў 70-гадовых адсутнічаюць. Натуральна, ёсць розніца паміж гарадскім і вясковым насельніцтвам, але яна змяншаецца. Перадачы ўменняў няма ні там, ні там.
Сённяшнія 50-гадовыя яшчэ засталі вечарынкі ў сельскіх клубах з танцамі для старэйшых або гарадскія танцы, дзе для адчэпнага таксама гралі польку. Плюс вяселлі. 30-гадовыя пары адмыслова вучаць вальс на вяселле, проста з нуля. Вясковыя дзіцячыя калектывы за рэдкім выключэннем не паказваюць на выступах натуральных уменняў танчыць польку. Нават завучваюць, як правіла, кепска, нават палескія дзеці.
Тут ключавы момант не развучванне, бо і 150 гадоў таму «развучвалі». Пытанне: паводле якіх крыніц, хто ініцыюе, карэктуе, выносіць ацэнку. Далей пустэча і бездань.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…