Андрэй Мэх — вулічны музыка са Шчучына. У пачатку красавіка ён дапамог выжыць парсючку Фунціку. З таго часу яны падарожнічаюць разам. 23 красавіка пара прыехала ў Гродна і выступіла на вуліцы Савецкай.
Андрэй распавядае, што пазнаёміўся з Фунцікам на ферме пад Шчучынам і вырашыў яго адтуль забраць.
«На вуліцы я граю даўно. Нядаўна давялося папрацаваць на ферме і не мог змірыцца, як там забіваюць свіней. Вельмі сумаваў. У адзін момант не вытрымаў, узяў маленькага кабанчыка і пайшоў. Сказаў, разлічуся. Малечу назваў Фунцікам, вось так мы і апынуліся разам», — распавядае Андрэй.
Музыка кажа, што парсючка, яшчэ да таго як ён вырасце, маглі на ферме загрызці старэйшыя асобіны: увесь хвосцік быў абгрызены.
«Цяпер мы падарожнічаем па розных гарадах і граем на вуліцы. Былі ў Лідзе, Мастах, Шчучыне, вось прыехалі падзарабіць у Гродна. Трэба купіць новыя струны для гітары, а таксама прыдумаць, куды ў будучыні падзець Фунціка. Ён мяшаны дзік са свіннёй. Парася прыязнае, людзям падабаецца. Яны падыходзяць не толькі музыку паслухаць, але і з ім пазнаёміцца. Бывае, я граю, а ён пачынае гучна рохкаць: тады мінакі тэлефоны дастаюць».
Праз некаторы час пары прыйдзецца расстацца: Андрэй паедзе ў Еўропу, а Фунціку прыйдзецца шукаць новае месца. Мужчына падумвае аддаць яго ў цырк.
«Пакуль мы разам, нам добра. Але я не змагу сабе пакінуць Фунціка, у планах у мяне даўняя паездка ў Еўропу. Мы з парасём пасябравалі, пакуль ён дапамагае мне, а я яму. У бядзе я яго дакладна не пакіну, аддам у добрыя рукі, не на бойню. Як варыянт — у які-небудзь цырк. Ён не звычайнае парася — ён змяняе думкі людзей, прымушае іх задумацца. Есць усё, вельмі любіць ражанку».
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…