З 1 чэрвеня 2020 г. карыстачы VOKA ў Беларусі змогуць глядзець кантэнт анлайн-сэрвісу more.tv. Ім сталі даступныя культавыя расійскія і сусветныя серыялы, апошнія прэм’еры і найлепшыя забаўляльныя шоў.

На правах партнёра more.tv у Беларусі VOKA дадасць на сваю платформу такія серыялы, як «Не родись красивой», «Моя прекрасная няня», «Папины дочки», «Дылды», «Закрытая школа» і іншыя, а таксама найлепшыя серыялы і забаўляльныя шоў ад канала СТС («#вмаскешоу», «Родственнички», «Воронины», «Ивановы-Ивановы», «Филатов», «Психологини» і іншыя).

Сярод праектаў, якія чакаюць карыстальнікаў VOKA — шырокая бібліятэка кантэнту ад вядучых сусветных студый, уключаючы культавыя серыялы «Сябры», «Як я сустрэў вашу маму», «Твін Пікс», «Аповяд служанкі» і чаканыя замежныя навінкі - серыялы «Вялікая», «Клуб першых жонак», «Страчаны рай», «Блудны сын». Прычым новыя серыі будуць даступныя для прагляду ў дзень сусветнай прэм’еры.

Акрамя таго, гледачы VOKA змогуць глядзець эксклюзіўныя шоў і серыялы, якія ствараюцца пад брэндам more originals, — «Трудные подростки», «Стендап Андеграунд», «Псих». Так, ужо 4 чэрвеня адбудзецца прэм’ера драмедзі «Чики» з Ірай Гарбачовай у галоўнай ролі. У дзень прэм’еры карыстальнікам пакажуць першыя два эпізоды, далей серыі будуць выходзіць раз на тыдзень. Серыял раскажа гісторыю чатырох сябровак, якія вырашылі крута змяніць сваё жыццё і пачаць уласны бізнэс.

Кантэнт анлайн-сэрвісу more.tv будзе даступны ў падпісках «Фільмы і серыялы» і «Усё ўключана».