Актуальным модным тэндэнцыям імкнуцца адпавядаць не толькі тыя, хто вырабляе вопратку, але і тыя, хто гэтую вопратку пасля носіць. А калі прыгледзецца, відавочныя паралелі з апошнімі подыумнымі трэндамі можна знайсці літаральна ўсюды. Напрыклад, у абноўленай лінейцы тарыфных планаў «Камфорт» ад velcom. Свет мабільнай сувязі апынуўся неверагодна блізкі да свету моды. Дакажам гэта на канкрэтных прыкладах.
1. У гэтым сезоне на модных подыумах балем кіруе практычнасць: спартыўна-гарадскі стыль, свабодны крой і зручнасць. Не выпадкова на піку моды апынуліся такія матэрыялы, як дэнім, скура, трыкатаж і нават неапрэн (так-так, той самы, з якога вырабляюць гідракасцюмы!). Самае неверагоднае, што з іх дызайнеры майструюць не толькі паўсядзённае адзенне, але і вячэрнія строі.
2. Актуальная асаблівасць сезона вясна-лета 2019 — папулярнасць празрыстых фактур. У тых ці іншых відах іх выкарыстоўваюць практычна ўсе дызайнеры, прычым не толькі ў жаночых, але і ў мужчынскіх калекцыях. Канкрэтныя трактоўкі гэтай тэндэнцыі гэтак жа разнастайныя, як і папулярныя: шыфон і вініл, карункі і фацін, разнастайныя сеткі, устаўкі, махры…
3. У гэтым сезоне ў модзе складаныя, шматгранныя вобразы і нечаканыя спалучэнні ўсяго з усім: кветак, прынтаў, фактур і саміх прадметаў гардэроба. Сукенка са штанамі ці красоўкі з вячэрняй сукенкай — чаму б і не, калі так зручна? Або камплект адначасова ў кветачку і ў гарох — лёгка, калі так падабаецца!
4. Гэты сезон падарыў прыхільнікам моды новую трактоўку канцэпцыі оверсайз: зараз за ёй стаіць акцэнт на аб’ём: кардзіганы, свабодныя паліто і пінжакі цяпер на піку папулярнасці! Стаўка на аб’ём у гэтым сезоне «згуляла» ў калекцыях большасці дызайнераў: модны сілуэт ствараюць «выдзіманыя» ліфы і рукавы, шматлікія складкі, рушы, валаны.
5. І, нарэшце, яшчэ адна яркая дэталь надыходзячага сезону — ручная работа. У трэндзе зноў вязаныя рэчы, ад швэдраў буйной вязкі да вытанчаных сукенак з карункавых матываў, выкананых кручком. Прычым гэтыя рэчы адрозніваюцца нестандартнасцю і яркай індывідуальнасцю і нічым не нагадваюць сумны «бабулін» стыль.
Гэтак жа індывідуальныя і тарыфы «Камфорт»: кожны карыстальнік можа стварыць унікальны план, узяўшы за аснову адну з чатырох базавых прапаноў і дапоўніўшы яго патрэбнымі менавіта яму дадатковымі магчымасцямі.
УНП — 101 528 843
УП «Вэлком»
Китайская косметика получила большую популярность по всему миру. Китайский бренд косметики bioaqua предлагает вам широкий выбор косметических средств для красоты вашей кожи