Людзі і справы

Міні-фестываль эпохі вікінгаў «Гарадзенскі бераг» упершыню прайшоў у Каробчыцах

Каля 20 рэканструктараў эпохі вікінгаў з усёй Беларусі пры сапраўдным скандынаўскiм надвор'і на два дні разбілі лагер у Каробчыцах.

Дождж і холад не былі перашкодай. Арганізатары пастараліся максімальна рэальна паказаць лагер вікінгаў. Для гэтага адзін з гродзенскіх рэканструктараў, вядомы пад мянушкай Вел, кінуў кліч па Беларусі на ўсеагульны збор.

«Я ўвогуле хацеў свой дзень нараджэння адзначыць і падумаў, што было б нядрэнна і ўсіх рэканструктараў склікаць. Можна сказаць? у нас прайшоў першы пробны міні-фестываль. Калі ўсё атрымаецца, то ў наступным годзе ён павялічыцца. Важна, каб людзі паглядзелі, што на тэрытарыi маёнтка „Каробчыцы“ можна і трэба праводзіць такія фестывалі», — распавёў Вел.

«Нас мала, але мы ёсць»

Рэканструктары планавалі прывезці на суседняе возера дракар, які гэтым летам здзейсніў экспедыцыю па Нёмане да Балтыйскага мора. Дарэчы, некалькі прадстаўнікоў з той каманды рэканструктараў прыехалі ў Гродна і гэтым разам.

Як распавядае Яргард, прадстаўнік мiнскага клуба «Вiтланд» [у перакладзе — Белая зямля — рэд.], для іх клуба сустрэча ў Гродне аказалася вельмі важнай.

«У першую чаргу мы прыехалі падтрымаць нашага гродзенскага калегу Вела. Хочацца верыць, што ў будучыні ён зможа арганізоўваць больш буйныя фестывалі ў Каробчыцах. Менавіта на такіх мерапрыемствах мы і сустракаемся, таму што рэканструктары эпохі вікінгаў раскіданыя па ўсёй Беларусі. Нас мала, але мы ёсць».

Жылі ў намётах, елі кашу

Цягам двух дзён рэканструктары жылі ў адмысловых намётах, як гэта было і тысячу гадоў таму. Адзенне таксама адпавядала эпосе. Елі пераважна мяса і сучасныя кансерваваныя кашы.

«Што тычыцца жылля, мы пастараліся цалкам адпавядаць той эпосе. Мы не можам быць упэўненыя, што ўсё робім правільна, але па некаторых археалагічных знаходках можна меркаваць, што лагер вікінгаў быў прадстаўлены двума асноўнымі відамі намётаў: так званыя саксонка і дракарка.

Дракарка адрознiваецца тым, што мае каркас і зверху зацягнута палатном. У вікінгаў такія намёты рабіліся з вёслаў, наверх нацягваўся парус. Саксонку ж можна параўнаць з сучаснай палаткай — з калкамі і нацягнутым тэнтам. Ежа вікінгаў была сталая: сілкаваліся яны ў асноўным мясам, крупамі і гароднінай.

Вікінгі - не нацыянальнасць, гэта лад жыцця. Гэта былі першаадкрывальнікі, марскія рабаўнікі. Вядома, у ежу ўваходзілі і марскія прадукты», — дадаў Яргард.

Нягледзячы на адсутнасць гледачоў, рэканструктары лічаць фестываль «Гарадзенскi бераг» удалым. У будучыні адзіны гродзенскі рэканструктар эпохі вікінгаў Вел плануе праводзіць свята рэгулярна ды спадзяецца на большую цікавасць гродзенцаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Мама умерла». Гродзенец пасля страты жонкі сам выхоўвае сына і шукае новае каханне

У адзін з дзён снежня 2021 года сямігадовы Артурка прачнуўся і знайшоў у суседнім пакоі…

20 студзеня 2025

Беларуская магія: як нашы продкі дамаўляліся з прыродай

У тым, што беларусы цанілі і да гэтага часу цэняць магію, упэўніцца не складана. Мы…

19 студзеня 2025

«З сабой я важу Беларусь». Калекцыянер з Гродна назбіраў некалькі дзясяткаў тысяч марак

Гродзенец Андрэй Мялешка захапіўся маркамі яшчэ ў першым класе, калі далучыўся да філатэлістычнага гуртка. І…

18 студзеня 2025

Каложскі вадаліў: гродзенскі артэфакт, які перажыў стагоддзі

Каложскі вадаліў, або акваманіл, — гэта адзін з найцікавейшых артэфактаў, якія захаваліся ў Гродне з…

18 студзеня 2025

«Як выкладаць, пракуратуру не цікавіць». 7 фактаў, як улады і патрыятызм змянілі беларускія школы

Цяпер замест пісьменнікаў і музыкаў у беларускія школы ўсё часцей запрашаюць актывістаў з “моцнай грамадзянскай…

17 студзеня 2025

Плошча Сцяга і падвесны мост да замка. Андрэй Хмель расказаў, як зменіцца Гродна (але не сказаў, калі)

Зараз гораду больш за ўсё не хапае паркаў і сквераў, лічыць старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй…

14 студзеня 2025