Карыснае

Восем устаноў адкрыліся, шэсць — закрыліся. Як змянілася колькасць кафэ і бараў у Гродне за паўгода

З 1 верасня 2021 года ў Гродне стала больш на чатыры бары, адну піцэрыю, два кафэ і адзін рэстаран. Пры гэтым былі і закрыцці: напрыклад, бара «Пьяная вишня» і піцэрыі «Papa John’s». Рэдакцыя Hrodna.life паглядзела, якія ўстановы адкрыліся, якія закрыліся, і якіх адкрыццяў неўзабаве чакаць.

Што адкрылася ў Гродне?

Піцэрыя-павільён «Pizzabox»

У Гродне каля ўніверсама «Брэст» на праспекце Янкі Купалы з’явілася новая піцэрыя-павільён «Pizzabox». Гатуюць там толькі навынас. Кропку адкрыў гаспадар піцатрака, які працуе ў Путрышках пад Гроднам.

Фота: сацсеткі піцэрыі

Бар «Absolem»

Новая ўстанова адкрылася на месцы бара «Lunatic» у лістападзе 2021 года. Мяркуючы па Instagram, стаўку зрабілі на кактэйлі і DJ-вечарынкі. У афармленні выкарыстоўвалі элементы з кнігі «Аліса ў краіне цудаў». Таксама тут праводзяць трансляцыі матчаў: напрыклад, па Dota 2.

Бар «Absolem». Фота ўстановы

Бар «Podval»

У верасні 2021 года з’явіўся яшчэ адзін пункт на Маставой, 31 — бар «Podval». Гродзенцам ён запомніцца рэйвамі (там праходзіць «Аб’ект»), музычнымі мерапрыемствамі і шэрагамі слоікаў з закаткамі на паліцах. З выпіўкі - «моцнае і не зусім», абяцаюць яны ў Instagram. Праўда, часам на чатырох кранах можа быць адно піва — і тое на аматара.

Бар «Podval». Фота ўстановы

Кавярня «Тепло»

Установа адкрылася ў канцы сакавіка. Меню ў Instagram пакуль няма. Затое ўладальнікі шмат распавядалі пра інтэр'ер. Напрыклад, барную плітку яны самі намалявалі і замовілі па эскізах. А венскія крэслы рэстаўравалі самастойна!

Кавярня «Тепло». Фота ўстановы

Бар «Loft»

У кастрычніку мінулага года на Замкавай, 11 — на месцы ўстаноў «Pizza&Coffee» і «Старлайт» — адкрыўся кальян-бар «Loft». Бар аформлены ў цёмных танах, на некалькіх сценах тынкоўка збітая да цэглы. «Сёння мы прапануем кальяны, гарачыя напоі (чай, кава), аўтарскія кактэйлі, добрую кухню, пераважна пабудаваную на гарачых, халодных закусках, а таксама ролах», — расказалі ўладальнікі Hrodna.life.

Бар «LOFT» у Гродне. Фота: Hrodna.life

Вінны бар «Maroon»

Бар адкрыўся у сакавіку 2022 года. У меню закускі: хамон, прашута, кулатэла, аліўкі, хлеб, арэхі, варэнне і садавіна. Шмат сыру: цвёрды, паўцвёрды, з цвіллю, — трэба ісці, пакуль пастаўкі не забаранілі санкцыі. Таксама ёсць дэсерты.

Вінны бар «Maroon». Фота: установы

Кафэ «Забава»

Кавай і півам сыты не будзеш. У будаўнічым гіпермаркеце «Материк» 23 снежня адкрылі міні-сталовую «Забава». Гэта ўжо чацвёртая ў горадзе кропка ад прадпрыемства «АзотСэрвіс». Асаблівасць новай «Забавы» ў тым, што тут можна не толькі набыць кандытарскія вырабы і паўфабрыкаты, а яшчэ і паабедаць.

Кафэ «Забава» ў Гродне. Фота: «Вечерний Гродно»

Другі «МакДональдс»

Яшчэ адна кропка сеткі з’явілася на трэцім паверсе гандлёва-забаўляльнага комплексу «Trinity» у цэнтры фуд-корта. Дарэчы, Гродна стаў першым абласным цэнтрам Беларусі, дзе працуюць два рэстараны McDonalds, паведамляе obzoor.by.

Прадукцыя «МакДональдса». Фота: установы

Што ў планах?

Бар «Punkroll»

Ва ўстанове абяцаюць уласцівую панк-стылю сумленнасць і свабоду ад стэрэатыпаў, а таксама шчодрасць і прастасць паназіяцкай кухні. У бары будзе пераважаць моцны алкаголь, кактэйлі і безалкагольныя напоі ў паназіяцкім стылі. Бар пачне працаваць у тэставым рэжыме ўжо ў сярэдзіне красавіка.

Ілюстрацыйнае фота PUNK ROLL

Кафэ «Молодость»

Яно зойме сваё месца на Маставой, 31. Адкрыюць яе ўладальнікі кафэ «Джезва».

Кафэ «Шервуд»

На месцы закрытага кафэ «Веранда» на Падольнай у Гродне з’явіцца кафэ «Шервуд». У планах — міжземнаморская кухня ад шэф-кухароў, якія адзначыліся ў лепшых рэстаранах Балтыі («Laivas»), Мінска («Maslow6», «Pinky Bandinsky», «Mona», «The View») і мішленаўскіх зорках Іспаніі («El celler de can roca», «MANAIRO»), паведамляе s13.ru.

Рэндэру інтэр'еру рэстарана «Шервуд». Ілюстрацыя: s13.ru

Рэстаран Larionoff

Установа адкрыецца на месцы былога «Семофора» і «Пельменной». Інтэр'ер цалкам абновяць. Назву рэстаран атрымаў ад прозвішча свайго ўладальніка — Віктара Ларыёнава. У задумцы ў бізнэсмэна — аб’яднаць стравы некалькіх нацыянальных кухняў. У памяць аб папярэдніх установах у меню пакінуць пельмені і хінкалі, паведамляў «Вечерний Гродно». Адкрыць яго збіраліся яшчэ да канца 2021 года, але, мабыць, нешта пайшло не так.

Бар SOHO

«У цэнтры нашага любімага горада хутка расчыніць свае дзверы лаундж бар SOHO», — лаканічна аб’явілі уладальнікі. Падобна на тое, што бар зойме месца «Фудмаркета» у будынку гандлёвага дома «Нёман», які закрыўся ў верасні 2021-га.

Бар «SOHO». Рэндэр з сацсетак установы

Сушы-бар «Капибара»

Сушы-бар франшызы «Капібара» адкрыюць у Гродне на праспекце Касманаўтаў, 35. Зараз у памяшканні ідзе рамонт і падрыхтоўка да адкрыцця. У меню сэты, ролы, сушы і салаты са свежых прадуктаў. Кухары гатуюць на адкрытай кухні: кліенты могуць бачыць увесь працэс.

Сушы-бар «Капибара» у Гродне. Фота: Hrodna. life

Што закрылася?

Піцэрыя Papa John’s

Адзіная ў Гродне піцэрыя сеткі на Карла Маркса, 24 спыніць працу 30 сакавіка. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў Instagram Papa John’s. Піцэрыя прапрацавала ў Гродне крыху больш за тры гады. Зараз у асартыменце ўстановы — 37 піцаў. На Google.com наведвальнікі пакінулі 784 водгукі, рэйтынг установы — 4,2.

Фота ілюстрацыйнае, papa johns

Бар «На проводе»

Гродзенскі бар «На проводе» на вуліцы Тэлеграфнай закрыўся 10 верасня 2021 года пасля года працы. Прычыны: эканамічная сітуацыя, нерэнтабельнасць і непраходнае месца, расказаў Hrodna. life уладальнік бара Алег Ёрш.

Алег Ёрш паказвае музейныя экспанаты ў бары «На проводе». Фота: Руслан Кулевіч

Кавярня «Атмосфера»

Пасля двух гадоў працы ў лістападзе 2021-га зачынілася кавярня «Атмосфера».

«Усё добрае калі-небудзь сканчаецца і праект „Атмосфера“ не выключэнне. Мы ўдзячныя кожнаму госцю і кожнаму супрацоўніку, якія стваралі тую самую непаўторную атмасферу. Гэта былі выдатныя і насычаныя два гады. Мы не хочам сыходзіць па-англійску і ўжо цяпер паведамляем, што ў хуткім часе атмасфера закрываецца», — паведамілі ўладальнікі ў Instagram.

Кафэ «Атмосфера». Фота: установы

Установа «Фудмаркет»

Яна змяшчала чатыры канцэпцыі. Тут можна было выпіць кавы, забегчы на бізнес-ланч, купіць пасту і хлеб з сабой, замовіць піцу або паесці хатніх катлет. Але праз некалькі месяцаў працы бізнес закрыўся.

Прадукцыя ўстановы «Фудмаркет». Фота: Hrodna.life

Бар «Пьяная вишня»

Ён працаваў у рэдкім для Гродна фармаце монабара крыху больш за год. Там можна было пакаштаваць чатыры варыянты аднаго напою — газаваны, моцны, класічны і гарачы. У сакавіку ў бары аб’явілі аб закрыцці. Цяпер па вішнёвыя настойкі прыйдзецца ехаць у Мінск.

Бар «Пьяная вишня». Фота: установы

Гастрабар «Артефакт»

Ва ўстанове абяцалі сучасную беларускую кухню з еўрапейскім афармленнем. А яшчэ тут можна было паснедаць з 8.00! Але апошнія некалькі тыдняў на дзвярах гастрабара вісіць аб’ява «Закрыто». Instagram ўстановы не абнаўляўся са снежня 2021 года. Тэлефоны ўладальніка рэстарана і пазначаныя на сайце для замовы століка — недаступныя.

Гастрабар «Артефакт». Фота: прадстаўлены установай

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025

«Трэнд — мацоўня, здароўе». Задалі адны і тыя ж пытанні металістам з Беларусі і Польшчы

Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…

26 сакавіка 2025

У гродзенскім ГЦ развяліся прусакі. Куды звяртацца, калі заўважылі насякомых у кафэ ці ў сябе дома

У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…

26 сакавіка 2025

«Магчыма, будзе і новы матэрыял». Вакаліст гурта Ulis Слава Корань расказаў, як эміграцыя не дае яму пісаць

Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…

20 сакавіка 2025

«Мама выпісвала фальшывыя дакументы і дапамагала трапіць у Польшчу». Рэпатрыянтка — пра дзяцінства ў Гродне і эміграцыю ў 1946-м

Крысціна Мішчук (Пянткоўская) нарадзілася ў 1933 годзе ў Гродне ў сям'і мясцовай інтэлігенцыі. Каталічка. Тата…

18 сакавіка 2025

«Мая зямля — што хачу, тое і раблю». З’ездзілі ў польскую вёску ля мяжы з Беларуссю, куды стараста запрашае жыць усіх ахвотных

У 500 метрах ад плота, узведзенага на польскім баку мяжы з Беларуссю, стаіць вёска Азяраны…

17 сакавіка 2025