Спадчына

Да 100-годдзя Васіля Быкава: мапа гродзенскіх мясцін пісьменніка

Дзе ў Гродне студэнты слухалі Быкава? У якой кнігарні прадавалі «вершы пісьменніка»? Да 100-годдзя Васіля Быкава Hrodna.life падрыхтаваў мапу гродзенскіх мясцін, звязаных з жыццём творцы.

Васіль Быкаў. Фота: У. Мяжэвіч/ТАСС

Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў жыў у Гродне 25 гадоў: з 1947 да 1949 і з 1955 да 1978 года. Тут ён пачынаў сваю творчую дзейнасць у мастацкіх майстэрнях і рэдакцыі газеты «Гродзенская праўда». Менавіта ў Гродне Быкаў напісаў «Мёртвым не баліць», «Жураўліны крык», «Альпійскую баладу» і «Сотнікава».

Вялікая Траецкая, 28

Першая кватэра, у якой жыў Васіль Быкаў. Тут ён напісаў творы: «Альпійская балада», «Мёртвым не баліць», «Салдацкі лёс», «Ранак-світанак», «Сваякі», «Праклятая вышыня», «Круглянскі мост», «Круты бераг ракі».

Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што былыя жыхары пасадзілі ў двары сад, сярод якога ёсць дрэвы, якія саджаў Быкаў.

Свярдлова, 18

Другая кватэра, дзе ў Гродне жыў Васіль Быкаў. Тут ён напісаў аповесці «Воўчая зграя» і «Пайсці і не вярнуцца». Дом у савецкім Гродне лічыўся дастаткова элітным — там жылі розныя партыйныя дзеячы і высокія начальнікі.

Дуб Васіля Быкава

У двары дома па вуліцы Свярдлова, 18 расце дуб, які, як лічыцца, некалі пасадзіў Васіль Быкаў. Дакладна невядома, калі менавіта і з якой нагоды пасадзілі дрэва. Але краязнаўца Таццяна Касатая лічыць, што яго пасадзілі Быкаў з сынам Васілём.

Дуб Васіля Быкава. Крыніца: grodno.greenbelarus.info

Парыжскай камуны, 9

Трэцяя кватэра пісьменніка, у якую ён прыязджаў, калі ўжо жыў у Мінску.

Дамініканская, 5

На гэтай вуліцы размяшчалася мастацкая майстэрня, дзе ў першыя гады гродзенскага перыяду працаваў Васіль Быкаў.

Леніна, 32

У корпусе філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў 1995 годзе Васіль Быкаў апошні раз выступаў у Гродне перад студэнтамі і выкладчыкамі.

Палац Тэкстыльшчыкаў

Тут адбывалася ўрачыстае віншаванне Васіля Быкава з нагоды 50-годдзя ў 1974 годзе.

Андрэй Макаёнак віншуе Васіля Быкава з 50-годдзем у Палацы Тэкстысльшчыкаў

Дом-музей Элізы Ажэшкі

Тут размяшчалася Гродзенскае аддзяленне саюза пісьменнікаў БССР. У яго Васіль Быкаў уступіў у 1959 годзе. Акрамя Васіля Быкава, тут таксама працавалі Аляксей Карпюк, Данута Бічэль, Міхась Васілёк.

Васіль Быкаў на вуліцы Ажэшкі ў Гродне

Ажэшкі, 49

Тут размяшчалася кватэра пісьменніка Аляксея Карпюка. Творцы сябравалі і час ад часу сустракаліся ў гэтай кватэры.

Савецкая, 8 і Паліграфістаў, 2

Тут у розныя часы размяшчалася рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда». Гэта было галоўнае месца працы Васіля Быкава.

Васіль Быкаў (другі з права) у рэдакцыі газеты «Гродзенская праўда»

Савецкая, 31

Па гэтым адрасе з 2003 па 2018 гады размяшчаўся музейны пакойчык, прысвечаны Васілю Быкаву. У экспазіцыі былі асабістыя рэчы пісьменніка.

Музейны пакой Быкава. Крыніца: Белсат

Музейны пакой стварылі ў офісе ветэранскай арганізацыі. Памяшканне для музея абяцаў ГрДУ, а стварэнне паўнавартаснага музею было прапісана ў праграме «Спадчына» на 2016 — 2020 гады. Але ў выніку ў 2018 годзе калекцыя музейнага пакою пераехала ў Дом-музей Максіма Багданавіча.

Чытайце таксама: «Татальная музеефікацыя». ТОП-10 музеяў-фантомаў Гродна

Савецкая, 3

Да 2021 года у гэтым будынку размяшчалася цырульня «Антэй». Менавіта сюды хадзіў стрыгчыся Васіль Быкаў. У гэтай цырульні Быкава абслугоўваў адзін з вядомых у той час цырульнікаў у Гродне — Ісаак Маеровіч. Цырульня была самай старой у горадзе і працавала з 1927 года.

Стары замак

На замкавай гары на руінах сцяны Старога замка было зроблена адно з самых вядомых фота пісьменніка.

Васіль Быкаў на сцяне Старога замка

Нёман

На левым беразе Нёмана ў пісьменніка быў гараж. Там Быкаў захоўваў сваю тэхніку, у тым ліку і маторную лодку, на якой любіў вандраваць па Нёмане.

Чыгуначны вакзал

Тут Васіль Быкаў правёў сваю першую ноч, калі ўпершыню прыехаў у Гродна.

«З першага пагляду горад мне спадабаўся, не такі ўжо і пабураны (хоць у цэнтры і трапляліся руіны некаторых будынкаў), але ў ім адчувалася пэўная „заходнасьць“, рысы сярэднявечча — у старых будынках, касьцёлах, нават у брукоўцы вуліц. Зноў жа — два замкі і Нёман. Дужа гэта міла здалося майму сэрцу, зьнябытаму на чужыне. Паўдня хадзіў па вуліцах, прыглядаўся, але куды зайсьці не наважыўся. Першую гарадзенскую ноч правёў на вакзале», — узгадваў пісьменнік у кнізе «Доўгая дарога дадому» (аўтарскі правапіс захаваны).

Будынак таго вакзала не захаваўся. Яго зруйнавалі ў 1986 годзе. Знаходзіўся ён зусім побач з сучасным вакзалам.

Лес Быкава

У 2016 годзе Індурскае лясніцтва высадзіла недалёка Гродна лес імя Васіля Быкава. Тады ж усталявалі памятны знак у гонар пісьменніка.

Памятны знак у гонар Васіля Быкава ў лесе Быкава. Крыніца: styl.hrodna.life

Кнігарня «Раніца»

У гэтай кнігарні на Маставой, 33 у 2012 годзе прадавалі сшыткі з «вершамі Васіля Быкава» на вокладцы. Высветлілася, што гродзенская друкарня проста ўзяла вершы з сайта «Стихи.ру», аўтарам якіх быў пазначаны нейкі «Василий Быков». Ніякага дачынення да творчасці беларускага пісьменніка ён не меў.

Чытайце таксама: У Гродне знайшлі франтавыя малюнкі Васіля Быкава

Ведаеце яшчэ якія-небудзь месцы ў Гродне, звязаныя ў постаццю Васіля Быкава? Напішыце нам на info@hrodna.life — і мы дадамо іх да мапы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024