«Сумеснымі намаганнямі, хоць і часова, але мы адцягнулі музей ад бездані», — такі пост з’явіўся на старонцы Музея гарадской гісторыі і быта 28 студзеня. Пасля публікацый аб праблемах музея, неабыякавыя людзі адклікнуліся, каб дапамагчы. У музей запрасілі групу бязвізавых турыстаў, сталі заходзіць наведвальнікі, людзі ахвяравалі грошы ў падтрымку.
[irp posts="10 179″ name="Вялiкая група бязвізавых турыстаў наведала музей Януша Парулiса"]
Каб пасля экстранай дапамогі пра музея ізноў не забылі, а Янушу не прыйшлося ісці на скрайнія меры і прадаваць частку калекцыі, мы ладзім мастацкую акцыю ў падпрымку музея.
Замяніць экспанаты калекцыі, што гаспадар меўся прадаць, можна іх малюнкамі - падумалі мы. Аматары даўніны маглі б набыць не экспанат, а яго малюнак і зрабіць тым самым дабрачынны ўнёсак ў падтрымку музея.
Першымі нашу ініцыятыву падтрымалі навучэнкі мастацкай студыі Кацярыны Забелінай, што зараз пад кіраўніцтвам мастачкі вучацца рабіць скетчы — хуткія замалёўкі.
Гэтым разам да іх «на аловак» патрапілі тры даўнія прадметы з калекцыі Януша: чайная лыжка, відэлец ды імбрык. Яны дапоўнілі нацюрморты са смакоткамі, што малявалі на занятку.
Гэтымі скетчамі мы адкрываем мастацкую галерэю экспанатаў музея Януша Паруліса.
Калі вы малюеце ці толькі вучыцеся гэта рабіць і маеце жаданне далучыцца да акцыі, пішыце ў каментах, ці на нашу рэдакцыйную паштовую скрыню — info@hrodna.life. Януш абяцаў прадастаўляць на час экспанаты, каб мы маглі маляваць з натуры. Неўзабаве мы арганізуем майстар-клас, дзе памалюем разам штосьці з музейных цікавостак.
У выпадку, калі вам прышоўся даспадобы нейкі малюнак, і вы хочаце яго набыць, таксама паведаміце нам — звяжамся з аўтарам, каб вы маглі атрымаць малюнак і з Янушам, каб ён атрымаў ваша ахвяраванне.
Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…
Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…
У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…
Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…
Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…