Насамрэч – гэта калекцыя лялек-даішнікаў былога службоўца Сяргея Каляды. За 20 гадоў калекцыянавання ў яго “спецпадраздзяленне” паступілі на службу больш за 50 лялек з розных матэрыялаў і краін.

Лялькі, меркаваннем Сяргея Каляды, дапамагаюць ствараць у службовым кабінеце добры і пазітыўны настрой. З іншага боку – яны у жартаўлівай форме паказваюць пазнавальныя чалавечыя слабасці, характэрныя не толькі для даішнікаў. Яшчэ адна каштоўная рыса калекцыі – тое, што яна дапамагае захаваць дух пэўнага часу, паказвае, як успрымалі дарожных інспектараў у розныя часы і ў розных краінах.

Лялечнае “спецпадраздзяленне” ДАІ 20 гадоў нясе службу ў Гродне

 

З Украіны сябры  прывезлі некалькі даішнікаў-хабарнікаў, шаржавыя лялькі-даішнікі з Расіі  часта сябруюць з бутэлькай. Літоўскі дарожны інспектар, наадварот,  “як шкельца”. Прычым – у самым прамым сэнсе, бо шкляны. Даішнікаў у форме бутэлек прывозілі калекцыянеру з Грузіі, бела-сініх распісных  – з Гжэлі, а керамічнымі сабачкі-коцікі ды іншыя звяркі ў форме дарожных інспектараў хутчэй за ўсё былі выраблены ў Кітаі. Ёсць у каллекцыі і мясцовыя лялечныя інспектары. Самы мяккі з іх  – аўтарская мяккая цацка, зробленая ў  тэхніцы скульптурнага тэкстылю.

“Калекцыя пачалася вось з гэтага служакі”, –  Сяргей Каляда паказвае распісаную  пад гжэль ляльку. Не памятаю нават, адкуль дакладна прывёз гэты сувенір. Але мне спадабалася закладзеная ўяго ідэя. З аднаго боку – гэта вельмі дабрадушны і пазітыўны міліцыянер – кветачкі на кабуры. А за спіной – пісталет і кайданкі нагатове. Тобок, ён можа пры неабходнасці сілу выкарыстаць”.

Як падобнае да падобнага, першая лялька пачала прыцягваць іншых. Калегі і сябры падтрымлівалі хобі і пры нагодзе прыводзілі “на службу ў лялечнае спецпадраздзяленне” новых інспектараў.

Самае вялікае папаўненне адбылося, калі сыходзіў на пенсію намеснік начальніка ДАІ Анатоль Клімаў. “Ён таксама збіраў лялечных даішнікаў і мы жартам спаборнічала – у каго большая калекцыя. Сыходзячы на пенсію ён перадаў сваіх лялек мне. Сказаў, раз у цябе больш назбіралася, то і маіх забірай”.

Хаця на службе стаўленне мае быць да ўсіх аднолькавым, ёсць у Сяргея Каляды і свой “любімчык”. Гэта лялька, падараваная яму генералам Іванам Сяргеем.  Даішнік слухае і ківае, а потым робіць высновы – усё як ў жыцці.

via GIPHY

“Калі будзе цікавасць да калекцыі музея ДАІ,   то перадам лялек ім, каб захаваць для гісторыі”, – кажа Сяргей Каляда. А пакуль  хай тут “служаць”. Наведвальнікам падабаецца”.